Кутаісі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Kutaisi?oldid=826655615
Радок 3:
|Статус = горад
|Назва ў родным склоне = Кутаісі
|Назва на мове краіны = {{langМова-ka|ქუთაისი}}
|Код мовы назвы краіны = ka
|Краіна = Грузія
Радок 79:
Кутаісі быў сталіцай старажытнага царства [[Калхіда]]. Архэалягічныя зьвесткі сьведчаць аб тым, што горад функцыянаваў як сталіца вышэйзгаданага царства ў VI—V стагодзьдзях да нашай эры. З 978 па 1122 гады Кутаісі зьяўляўся сталіцай аб’яднанага [[Грузінскае царства|каралеўства Грузіі]], а з XV стагодзьдзя па 1810 год горад быў сталіцай [[Імэрэцінскае царства|Імэрэцінскага царства]]. У 1508 годзе горад быў заваяваны [[Сэлім I|Сэлімам I]], які быў сынам [[Баязід II|Баязіда II]], султана [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]].
 
У XVII стагодзьдзі імэрэцінскія цары зрабілі шмат зваротаў да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] на дапамогу ў іхнай барацьбе за незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі. Усе гэтыя звароты былі праігнараваныя, бо Расея не жадала псаваньня адносінаў з Турэччынай. Толькі за часам [[Кацярына II|Кацярыны Вялікай]], у 1768 годзе, расейскі генэрал [[Готліб Генрых Татлебэн]] разам з войскам быў накіраваны да грузінскага цара [[Іраклі II|Іраклія II]], які спадзяваўся адваяваць у Асманскай імпэрыі паўднёвыя грузінскія землі. У выніку 6 жнiўняжніўня 1770 году войскі Татлебэна дапамаглі цару [[Салямон I (цар Імэрэці)|Салямону I]] адваяваць горад Кутаісі.
 
У выніку сканчэньня расейска-турэцкай вайны ў 1810 годзе Імэрэцінскае царства было анэксавана Расейскай імпэрыяй. Горад стаў цэнтрам [[Кутаіская губэрня|Кутаіскай губэрні]], якая ўключала вялікую частку заходняй Грузіі. Кутаісі быў буйным прамысловым цэнтрам да незалежнасьці Грузіі ў 1991 годзе. Аднак пасьля атрыманьня незалежнасьці рушыў усьлед эканамічны развал краіны, і, як следзтвасьледзтва, многія жыхары Кутаісі былі вымушаны пераехаць за мяжу. Дробны гандаль да нашых часоў пераважае ў горадзе.
 
У 2011 годзе [[Міхаіл Саакашвілі]], прэзыдэнт Грузіі, падпісаў канстытуцыйныя папраўкі, які прывялі да пераезду парлямэнту рэспублікі ў Кутаісі<ref>[http://www.civil.ge/eng/article.php?id=23650 Relocation of Next Parliament to Kutaisi Endorsed]. Civil.ge.</ref>. 26 траўня 2012 году Саакашвілі адкрыў новы будынак парлямэнта ў горадзе. Гэта было зроблена ў мэтах дэцэнтралізацыі ўлады і дзеля спробы перакласьці частку палітычнага кантролю бліжэй да Абхазіі. Не зважаючы на тое, што гэтая спроба была абвергнута крытыцы, як акт маргіналізацыі заканадаўчага воргана, а таксама дзеля зносу савецкага мэмарыялу на месцы новага будынка.