Вікіпэдыя:Форум/Архіў 14: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Запыт на пераклад артыкулаў пра Азэрбайджан
Радок 1:
{{Вікіпэдыя:Форум/Шапка}}<!-- НЕ ВЫДАЛЯЙЦЕ ГЭТЫ РАДОК, ПІШЫЦЕ ПАД ІМ. Не забывайцеся на == Загаловак == -->
== Запыт на пераклад артыкулаў пра Азэрбайджан ==
 
[[:d:User talk:EugeneZelenko#Request|Запыталі]] перакласьці [[:ru:Архитектура Азербайджана]] і [[:en:List of Azerbaijani film directors]]. Ня ведаю, наколькі мае сэнс пераклад другога артыкула, але першы можа быць цікавы для чытачоў. --[[Удзельнік:EugeneZelenko|EugeneZelenko]] ([[Гутаркі ўдзельніка:EugeneZelenko|гутаркі]]) 16:50, 19 красавіка 2018 (MSK)
 
== Назвы геаграфічных адзінак мужчынскага роду ў родным склоне ==
Так склалася, што ў нас існуе пэўны разнабой з канчаткамі геаграфічных назваў мужчынскага роду ў родным склоне, часам ужываецца «-а (-я)», а часам «-у (-ю)» без аніякай сыстэмы. У БКП-2005 я не знайшоў тлумачэньня гэтага пытаньня. Затое вось гэты «[http://knihi.com/storage/padrucnik/index_by.htm Падручнік]» (клясычным правапісам) мае наступнае [http://knihi.com/storage/padrucnik/lad_movy/nazounik5.htm правіла]: для назваў з канчаткам на ''-оў'', ''-еў'', ''-ёў'', ''-ін'', ''-ын'' у родным склоне пішацца канчатак «-а (-я)»: Бэрліна, Любліна, Кіева, Магілёва, Століна. У астатніх выпадках канчаткам будзе «-у (-ю)». Магчыма, нехта мае іншыя крыніцы, каб упарадкаваць гэтае пытаньне. Прашу прывесьці іх тут, каб можна было сфармуляваць правіла для гэтых выпадкаў. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 16:27, 16 сакавіка 2018 (MSK)