Лю Сяабо: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 3:
 
== Жыцьцяпіс ==
Вывучаў літаратуру, займаўся выкладаннемвыкладаньнем. Удзельнічаў у [[падзеі на плошчы Цяньаньмэнь|падзеях на плошчы Цяньаньмэнь]] у 1989 годзе. Адседзеў 5 гадоў у зьняволеньні. З 2003 году ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтар. Падпісаў [[Хартыя-08|Хартыю-08]] з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў.
 
Пасьля гэтага 8 сьнежня 2008 году, за два дні да заплянаванай публікацыі хартыі, быў арыштаваны. У сьнежні 2009 году быў асуджаны да 11 гадоў зьняволеньня за «падбухторваньне да падрыву дзяржаўнага ладу»<ref>[http://novostiby.ru/8-galony-kitajski-dysidyent-prysudzhany-da-11-gadam-turmy.html??do=register Галоўны кітайскі дысідэнт прысуджаны да 11 гадам турмы] Наваіны 25-12-2009</ref>.
Радок 9:
Гэтае рашэньне было асуджана з боку [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўразьвязу]], [[ЗША]] і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 году [[Вацлаў Гавэл]], [[Далай-лама XIV]] і іншыя асобы вылучылі яго на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, пасьля чаго прадстаўнік МЗС [[Кітай|Кітаю]] заявіў, што прысуджэньне яму прэміі было б «цалкам памылковым».
 
Нобэлеўская прэмія міру была прысуджана Лю Сяабо<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=44356 Нобелеўскую прэмію міру атрымаў кітайскі дысідэнт Лю Сяобо] [[Наша Ніва]] 8 кастрычніка 2010</ref><ref>[http://origin.svaboda.org/content/article/2184475.html Вязень Лю Сяобо ўганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру] [[Радыё Свабода]]08.10.2010 </ref>. У Нобэлеўскім камітэце заявілі, што ўганаравалі Лю Сяобо за яго высілкі ў барацьбе за правы чалавека ў Кітаі апошнія 20 гадоў.
 
[[Пэкін]] разгарнуў шырокую кампанію з мэтаю сарваць сарваць цырымонію ўручэньня прэміі. Ад удзелу ў цэрымоніі адмовіліся амбасадары [[Куба|Кубы]], [[Ірак]]у, [[Казахстан]]у, [[Марока]] і [[Расея|Расеі]]<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/2224802.html Уручэньне Нобэлеўскай прэміі за мір упершыню можа быць адкладзена] [[Радыё Свабода]] 19.11.2010</ref>. 7 сьнежня Нарвэскі нобэлеўскі камітэт паінфармаваў, што [[Кітай]] і яшчэ 18 краінаў адмовіліся ўзяць удзел у цырымоніі ў гонар ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо. Як паведамляецца, сярод краінаў, прадстаўнікоў якіх ня будзе ў Осьлё, [[Аўганістан]], [[Іран]], [[Ірак]], [[Казахстан]], [[Пакістан]], [[Расея]], [[Сэрбія]] і [[Украіна|Ўкраіна]]<ref>[http://www.svaboda.org/archive/World_News/20101207/3060/3060.html?id=2241357 19 краінаў адмовіліся ад удзелу ў цырымоніі ў гонар Лю Сяобо] [[Радыё Свабода]] 7 сьнежня 2010</ref>.