Лявон Заяц: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{Цёзкі}}
{{Палітык}}
'''Ляво́н Язэ́павіч (Леанард Ёсіфавіч) За́яц''' ({{Нарадзіўся|0|3|1890}}, в. [[Даўгінаў]] Вялейскага пав., цяпер у [[Вялейскі раён|Вялейскім раёне]] — {{Памёр|23|9|1935}}) — беларускі палітычны дзяяч.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сакавіку 1890 году ў мястэчку [[Даўгінаў]] [[Вялейскі павет (Віленская губэрня)|Вялейскагу павету]] [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]. Скончыў [[Пецярбурскі ўнівэрсытэт]]. У 1914—16 гадох працаваў у Віленскім акцызным упраўленьні, у 1916—17 гадох — адказны сакратар Менскага аддзелу Ўсерасейскага Земсаюзу.
 
Сябар партыі беларускіх эсэраў. На [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Ўсебеларускім зьезьдзе]] абраны чальцом [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады БНР]]. 3 лютага 1918 году ў складзе [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыяту Беларусі]]. Пасьля расколу Рады БНР ([[13 сьнежня]] [[1919]] году) загадчык канцылярыі й дзяржаўны сакратар у [[Народная Рада БНР|Народнай Радзе БНР]]. Удзельнік Другой Усебеларускай канфэрэнцыі ў [[Бэрлін]]е (1925).
 
3 1925 году ў БССР, кансультант Наркамфіну. Звольнены «ў сувязі з чысткай апарату». [[19 ліпеня]] [[1930]] году арыштаваны ДПУ БССР па справе «[[Саюз вызваленьня Беларусі]]», высланы на 5 гадоў ва [[Уфа|Ўфу]]. 25 ліпеня 1935 году зноў арыштаваны абласным упраўленьнем НКУС СССР, памёр у турме падчас сьледзтва.
 
Рэабілітаваны ў 1988 годзе.