Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
Народнае паданьне зьвязвае назву места зь імём асілка [[Машэка|Машэкі]], над магілай якога насыпалі вялікі курган, названы «Магілаю Льва» (захавалася [[урочышча|ўрочышча]] Машакоўка). Народны паэт Беларусі [[Янка Купала]] апрацаваў гэтую легенду ў [[Магіла Льва|аднайменную паэму]] (пры гэтым у паэме выкарыстоўваецца варыянт «Магі́леў»). Паводле «Запісак ігумена Арэста», у старажытнасьці на месцы Магілёва быў стан разбойнікаў (іхнага атамана звалі Магіла) і шматлікія магілы забітых імі людзей, каля якіх узьнікла вёска Магілка<ref>[[Ігар Марзалюк|Марзалюк І.]], [[Алена Марзалюк|Марзалюк А.]] Магілёў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 243.</ref>.
 
Варыянты напісаньня назвы места [[лаціна|лацінай]]й на мапах XVI—XVII стагодзьдзяў: ''Mohilou'' (1595 год)<ref>Глиожайтис А. Административное деление Великого Княжества Литовского на картах XVII в. Калекцыянер: зб. артыкулаў / Уклад. Д. Гулецкі, У. Зяньковіч. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2014. С. 53.</ref>, ''Mohilovum'' або ''Mohilow'' (1613 год)<ref>Глиожайтис А. Административное деление Великого Княжества Литовского на картах XVII в. Калекцыянер: зб. артыкулаў / Уклад. Д. Гулецкі, У. Зяньковіч. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2014. С. 62—63.</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 151:
Тэрыторыя Магілёва падзяляецца ракой [[Дняпро]]м на дзьве няроўныя і неаднолькавыя паводле [[рэльеф Беларусі|рэльефу]] часткі. Правабярэжная частка — паката-ўзгорыстае плято, якое абрываецца крутым уступам у даліне Дняпра. Левабярэжная частка разьмяшчаецца ў даліне ракі Дняпра, на яго [[абалона|абалоннай]] тэрасе. У тэктанічных адносінах тэрыторыя гораду разьмяшчаецца ў межах [[Маскоўская ўпадзіна|Маскоўскай упадзіны]].
 
Даледавіковыя [[асадкавыя горныя пароды|асадкавыя пароды]] выходзяць на дзённую паверхню ў агаленьні рэк у выглядзе чацьвярцічных адкладаньняў. Яны зьяўляюцца ападкамі мораў [[палеазой|палеазойскай]]скай і [[мэзазой|мэзазойскай]]скай эраў, што неаднаразова пакрывалі тэрыторыю сучаснай Магілёўскай вобласьці. Карэнныя пароды ў межах гораду залягаюць пад моцнай тоўшчай чацьвярцічных адкладаньняў.
 
З чацьвярцічнымі адкладаньнямі зьвязваюць наяўнасьць у навакольлях Магілёва [[карысныя выкапні|карысных выкапняў]] — лесавідных і альвіальных суглінкаў, што ідуць на выраб [[цэгла|цэглы]]. Пад суглінкамі ляжаць пяскі, што зьмяшчаюць [[жвір]], які здабываецца для будаўнічых патрэбаў. [[Валун]]ы, што знаходзяцца ў пясках, служаць для пакрыцьця дарог. Кварцавыя пяскі зьяўляюцца сыравінай для вытворчасьці [[шкло|шкла]], сылікатнай цэглы, [[бэтон]]у. У крэйдавых адкладаньнях сустракаюцца фасфарыты. У абалоне Дняпра, паблізу [[Палыкавічы|Палыкавічаў]], існуюць значныя паклады балотных [[жалезныя руды|жалезных руд]]<ref>Физико-географические условия и особенности города // Климат Могилёва. — Л., 1982. — С. 5—8.</ref>.
Радок 157:
=== Гідраграфія і гідралёгія ===
[[Файл:Dubrovienka 01 big.jpg|значак|Рака [[Дубравенка]]]]
На тэрыторыі Магілёва цякуць з поўначы на поўдзень і ўпадаюць у Дняпро справа невялікая рака [[Дубравенка]] (з прытокам Струшняй) і ручай Дзебра. У межах гораду Дубравенка працякае па старой добра распрацаванай даліне, шырынёй да 150 м. Крутыя схілы карэннага берага падымаюцца на 18—20 м, праразаюцца шматлікімі ярамі. Рэчышча ракі моцна мэандыруе і падмывае карэнныя берагі. Паблізу вусьця схілы Дубравенкі маюць шматлікія сьляды аплывін і апоўзняўапоўзьняў. У цяперашні час гэтыя працэсы тармозяцца ненатуральнымі насаджэньнямі дрэваў і кустоў ці тэхнічным спосабам (забіўка сваяў, цэмэнтаваньне водаадводаў і г. д.). Узімку рака амаль не памяншае свой дэбэт, замярзае толькі ў найбольш моцныя маразы, ды і то не цалкам, заўсёды застаюцца праталіны. Пры паслабленьні марозу ўтвораны лёд зноў растае, паводкі на Дубравенцы звычайна праходзяць хутка, за некалькі дзён. Пасьля таго, як выйдзе зь берагоў Дняпро, Дубравенка ў нізоўях амаль спыняе цячэньне, яе падпіраюць воды Дняпра.
 
[[Струшня]] — прыток Дубравенкі, які пачынаецца 2 вытокамі ў раёне станцыі Магілёў II зь невялікіх лагчынаў. У межах гораду даліна ракі мае крутыя схілы і шырыню днішча 5—7 м. Ніжэй за элеватар у Струшню справа ўпадае ручай, пасьля чаго пачынаецца ягоны бесьперапынны вадаток, які хутка расьце за кошт крыніцаў. Набліжаючыся да вусьця, даліна Струшні прыкметна пашыраецца і ўступае ў крутыя, моцна падзеленыя схілы, складзеныя друзлымі пародамі, схільнымі да працэсаў апоўзняўапоўзьняў і асыпкаў.
 
[[Дзебра]] — правы прыток Дняпра. Цалкам працякае ў межах гораду. Пачынаецца ў раёне станцыі Магілёў III з плоскай лагчыны, дзе калісьці было балота. На ўсім працягу даліна Дзебры добра выражаная. Схілы крутыя, сфармаваныя друзлымі пародамі, моцна падзеленыя і зрэзаныя ярамі.
Радок 211:
|Год_абс_макс=36.8|Год_абс_мін=-37.3
|}}
Клімат Магілёва [[Кантынэнтальны клімат|ўмерана-кантынэнтальны]]. Больш за 100 дзён у год няма сонца. У сярэднім у зімовым месяцы няма сонца 17—20 дзён. Найбольш халодны месяц — [[студзень]]. [[Вясна]] пачынаецца ў канцы сакавіка, калі сярэднесутачная тэмпэратура [[паветра]] становіцца плюсавой. [[Лета]] цёплае, сонечнае. [[Дождж|Дажджы]] ў асноўным ліўневыя, кароткатэрміновыя. Сярэдняя тэмпэратура найбольш цёплага месяца — [[ліпень|ліпеня]] — +18 градусаў, у [[чэрвень|чэрвені]] і [[жнівень|жніўні]] на 1,5 градуса ніжэй, чым у ліпені. Агулам у летнія месяцы ў сярэднім бывае 22 гарачыя дні зь сярэднесутачнай тэмпэратурай вышэй за +20 градусаў. [[Восень]] пачынаецца пры пераходзе сярэдняй сутачнай [[тэмпэратура паветра|тэмпэратуры паветра]] праз +10 градусаў (22 верасьня) да меншага значэньня і завяршаецца пры пераходзе праз 0 градусаў (14 лістапада). У першай палове восені шмат сонечных дзён, для другой паловы найбольш характэрна пахмурнае надвор'енадвор’е з зацяжнымі імжачымі дажджамі.
 
Для Магілёва, як і для ўсёй Беларусі, характэрна высокая адносная вільготнасцьвільготнасьць, якая ў [[кастрычнік]]у — [[сакавік]]у перавышае 80 % і такой застаецца ў начныя часы астатніх месяцаў, толькі ўдзень паніжаецца да 50—60 %. Агулам за год у горадзе бывае 134 вільготныя дні (ззь вільготнасьцю больш як 80 %) і толькі 12 сухіх (вільготнасьць хаця бы на кароткі час роўная ці ніжэйшая за 30 %). 62 % часу году над горадам захоўваецца пахмурнае неба, 22 % — яснае. У астатні час пануе зьменная воблачнасьць. У сярэднім за год выпадае 679 мм ападкаў, адзначаецца 182 дні з ападкамі. 2/3 ападкаў прыпадае на красавік — кастрычнік. З агульнай колькасьці ападкаў 72 % выпадае ў вадкім выглядзе, 15 % — у цьвёрдым і 13 % — у мяшаным.
 
Сярэдняя шматгадовая велічыня атмасфэрнага ціску ў раёне мэтэаралягічнай станцыі Магілёў — 745 мм рт. сл. (993 гПа). Зьмяненьні ціску на працягу году невялікія. Са зьмяненьнем ціску зьвязана ўзмацненьне [[вецер|ветру]]. Вятры ўсіх кірункаў амаль раўнападобныя, у халодны пэрыяд году трохі пераважаюць паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія, летам — паўночна-заходнія, восеньню — заходнія. Максымальная хуткасьць ветру — 25—30 м/с. [[Туман]]ы бываюць 65 дзён за год<ref name="klimat-2">Общая характеристика климата Могилёва // Климат Могилёва. — Л., 1982. — С. 120—127.</ref>.
Радок 224:
Багатая арнітафаўна. Па колькасьці асобін першае месца належыць вераб’ям ([[верабей палявы|палявы]], [[верабей дамавы|дамавы]]), часьцей сустракаюцца галкі, [[грак]]і, [[вароны (біялёгія)|вароны]], [[сарокі (біялёгія)|сарокі]], [[сініцы]], [[шпак]]і, сустракаецца [[голуб шызы]], на абалонных азёрах-старыцах — вадаплаўныя. Зімою ў горад прылятаюць [[сойкі]], [[сьнягіры]], [[сьвістаці]]. У парках і садах жывуць: дрозд-рабіньнік, [[зяблік]], [[мухалоўка-стракатка]], [[салавей]], [[канаплянка]], [[зелянушка]], [[садавая слаўка]], [[шчыгол]], [[гарыхвостка]]. У навакольлі гораду гняздуюцца [[белы бусел]], [[палявы жаваранак]], [[зязюля]], [[круцігалоўка]], у абалоне Дняпра — [[чайка звычайная]], [[берагавая ластаўка]], [[пліска белая]], [[кнігаўка]] і іншыя пароды<ref>Птушкі паркаў і садоў Магілёўшчыны. Іх ахова // Радзімазнаўства. — Магілёў, 1992. — Вып. 6. — С. 163</ref>.
 
Рыбы прадстаўлены некалькімі сем'ямісем’ямі. Пераважаюць карпавыя: [[плотка]], [[верхаводка]], [[лешч]], [[карась]], ялец. Сустракаюцца [[акунь звычайны|акунь]], [[шчупак звычайны|шчупак]], галец.
 
З паўзуноў і земнаводных водзяцца [[вуж звычайны|вужы]], [[яшчаркі]], [[жабы]], [[рапухі]].
Радок 436:
Магілёў падзяляецца на 2 адміністрацыйныя раёны: Ленінскі і Кастрычніцкі. Цэнтральны раён скасаваны ў 2003 годзе.
 
'''Кастрычніцкі раён''' гораду заснаваны 25 сьнежня 1962 году ў адпаведнасьці з Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. У 1980-я гады пачалося жыльлёвае будаўніцтва для хімікаў. У раёне сканцэнтравана больш за палову прамысловага і тэрытарыяльнага патэнцыялу Магілёва. Два прадпрыемствы Кастрычніцкага раёну — вытворчае аб'яднаньнеаб’яднаньне «[[Хімвалакно]]» і сумеснае прадпрыемства «[[Белпак]]» — вырабляюць 77 % прадукцыі раёну, а разам з [[Магілёўскі аўтамабільны завод|аўтазаводам імя С. Кірава]] і мясакамбінатам — 90 %. Гэтыя прадпрыемствы вызначаюць палажэньне неня толькі ў раёне, але і ў горадзе ў цэлым. Акрамя гэтага, у раёне знаходзіцца яшчэ 27 прадпрыемстваў: аўтобусны парк, АП «Вольт» і інш. Працуе больш за 30 крамаў, бібліятэкі, дзіцячы парк, кінатэатры «Ветразь» і «Космас», Палац культуры «Хімвалакно», «Лядовы палац», [[Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня]], Сучасны гуманітарны інстытут<ref>Октябрьский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 316—317</ref>.
 
'''Ленінскі раён''' Магілёва заснаваны 25 сьнежня 1962 году ў адпаведнасьці з Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, згодна зь якім у горадзе было створана два раёны: Ленінскі і Кастрычніцкі. У 1979 годзе Ленінскі раён даў нараджэньне яшчэ адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы — Цэнтральнаму раёну. Плошча Ленінскага раёнараёну склала тады — 24,9 км², у тым ліку каля 500 га зялёных насаджэньняў, у прыватнасьці — [[Пячэрскі лесапарк]]. Колькасьць жыхароў раёну паводле перапісу 1999 г. складала 95 958 чалавек.
У раёне разьмешчана 22 прамысловыя прадпрыемствы. Ягоная эканоміка прадстаўлена наступнымі галінамі: машынабудаваньне, прыборабудаваньне, дрэваапрацоўчая вытворчасьць, лёгкая і харчовая прамысловасьць і інш. Да паслугаў жыхароў раёну — Дом спорту, спорткомплекс «Лакаматыў», фізкультурна-аздараўляльны камбінат, 23 спартыўныяспартовыя залі, 3 басэйны і г. д. Вельмі папулярныя масавыя сьвяты, якія праходзяць на стадыёне «Лакаматыў».
У Ленінскім раёне дзейнічаюць [[Магілёўскі абласны тэатар лялек]], Цэнтар культуры і вольнага часу, два Дамы культуры, 6 клюбаў, 11 творчых калектываў, працуе дзіцячая школа мастацтваў, музычная школа, 5 масавых бібліятэк, ведамасныя бібліятэкі і інш.<ref>Ленинский район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 207—208</ref>.
 
'''Цэнтральны раён''' быў створаны 7 сьнежня 1979 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР шляхам разбуйненьня ўжо існых Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. На тэрыторыі раёну знаходзіліся: [[Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова]], [[Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут]], пэдагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі, 6 сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў, 7 прафэсійна-тэхнічных вучылішчаў, 17 школ; [[Магілёўскі абласны драматычны тэатар]] і 3 кінатэатры; 5 музэяў; [[Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)|касьцёл Сьв. Станіслава]] (18 ст.), жаночы манастыр (17—18 стст.стагодзьдзі), архіэрэйскі і архіяпіскапскі палацы (18 ст.). На тэрыторыі раёну знаходзілася больш за 35 прадпрыемстваў: завод «Зеніт» па вытворчасьці апаратуры высокачастотнай сувязі, завод «Электрарухавік», Магілёўская фабрыка марожанага, ПКФ «Валеры», адкрытае акцыянернаеакцыянэрнае таварыства «Лента» і інш.<ref>Центральный район // Могилёв : энцикл. справочник. — Мн., 1990. — С. 436—437.</ref>. Раён скасаваны ў 2003 годзе.
 
== Турыстычная інфармацыя ==