Міхаіл Мураўёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д кірылічная «і»
Радок 2:
|выява = Murawjow.jpg
}}
'''Міхаіл Мікала́евіч Мураўё́ў''', вядомы пад мянушкамі '''вешальнік''' і '''людаед'''<ref>{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 257.</ref> ({{мова-ru|Михаил Николаевич Муравьёв|скарочана}}; [[12 кастрычніка|1 (12) кастрычніка]] [[1796]] — [[10 верасьня]] [[1866]]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Генэрал-губэрнатар [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга краю]] ў час здушэньня [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]]. Адзін з галоўных праваднікоў [[Русіфікацыя Беларусі|палітыкі русіфікацыі Беларусі]].
 
== Біяграфія ==
=== Раньнія гады ===
Нарадзіўся ў [[Масква|Маскве]] ў сям’і марскога афіцэра. Навучаўся ў Маскоўскім унівэрсытэце, заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, потым, разам з бацькам — вучэльню калёнаважатых (штабных афіцэраў) — правобраз будучай Акадэміі генэральнага штабу.
 
Удзельнічаў у [[Вайна 1812 году|Вайне 1812 году]], за ўдзел у бітве пад Барадзіно атрымаў ордэн Уладзімера IV ступені з бантам. У 1813 годзе ўдзельнічаў у «[[бітва народаў|бітве народаў]]» пад Дрэздэнам.
 
Па вяртаньні на радзіму зацікавіўся таемнымі таварыствамі і ў 1816 годзе ўступіў у «Саюз благадзеяньня». У час голаду ў [[Смаленская губэрня|Смаленскай губэрні]] браў удзел у арганізацыі дапамогі галадаючым у [[Рослаў|Рослаўскім]]скім павеце, у якім меў маёнткі. Па радыкалізацыі руху [[дэкабрысты|дэкабрыстаў]], калі ў Статут «Саюзу» ўнесьлі пункт аб забойстве цара, не пагадзіўся з гэтым і выйшаў з арганізацыі. Быў арыштаваны за ўдзел у «Саюзе», але неўзабаве яго цалкам апраўдалі.
 
=== Кар'ерны рост ===
12 чэрвеня 1827 году атрымаў прызначэньне на пасаду віцэ-губэрнатара Віцебскай губэрні, 15 верасьня 1828 году — губэрнатара Магілёўскай губэрні, 24 жніўня 1931 году — губэрнатара Гарадзенскай губэрні, 11 студзеня 1835 году — губэрнатара Курскай губэрні.
 
У сьнежні 1831 году атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта, 21 траўня 1849 году — генэрал-маёра, 28 жніўня 1856 году — генэрала ад інфартэрыі.
Радок 29:
[[Файл:St.George church (Babrujsk).JPG|міні|250пкс|Характэрная [[мураўёўкі|мураўёўка]] з [[купал-цыбуліна|купаламі-цыбулінамі]], [[шацёр (архітэктура)|шатрамі]], [[Какошнік (архітэктура)|какошнікамі]] і інш.]]
 
У сьнежні 1830 году даслаў расейскаму гаспадару [[Мікалай I|Мікалаю I]] лічбу, у якой настойліва рэкамэндаваў забараніць выкарыстаньне ў справаводзтве [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]] [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году|Статуту Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="Fiaduta12">Міхал Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту / Уклад. [[Аляксандар Фядута|А. Фядута]]. — {{Менск (Мінск)}}: «Лімарыус», 2016. С. 12.</ref>. Загад урадаваму Сэнату аб скасаваньні Статуту выйшаў ўжо 1 студзеня 1831 году.
 
У адмысловай запісцы ад 22 сьнежня 1830 году на імя Мікалая I пра асновы адукацыі на тэрыторыі Магілёўскай губэрні пераконваў гаспадара ў тым, што трэба адхіліць ад навучальна-выхаваўчага працэсу каталіцкіх сьвятароў і цалкам перавесьці адукацыйны працэс на [[расейская мова|расейскую мову]]. У асобнай запісцы таксама рэкамэндаваў зачыніць [[Віленскі ўнівэрсытэт]] як месца навучаньня шмат каго зь неляяльных грамадзянаў<ref name="Fiaduta12"/>.
Радок 35:
[[Файл:Mikhail Nikolayevich Muravyov Vyeshatel in Lithuania (January Uprising).JPG|250пкс|значак|Пакараньне паўстанцаў на шыбеніцах]]
 
Браў удзел у здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1830—1831 гадоў]] і наступных за ім рэпрэсіях. Выслаў у Сыбір князя [[Раман Станіслаў Сангушка|Рамана Станіслава Сангушку]]. У 1832 годзе звольніў дырэктара вучэльняў [[Аляксей Сухадольскі|Аляксея Сухадольскага]]. У 1833 годзе арыштаваў настаўніка матэматыкі ксяндза Ляскоўскага і двух вучняў другой клясы [[Гарадзенская дамініканская гімназія|Гарадзенскай дамініканскай гімназіі]]. Пастанавіў выслаць ксяндза Зяленку. У выніку дамогся ліквідацыі дамініканскага кляштару і закрыцьця гімназіі пры ім. У ліпені 1833 году зацьвердзіў вырак аб павешаньні паўстанца [[Міхал Валовіч|Міхала Валовіча]]. У красавіку 1834 году замест зачыненай дамініканскай гімназіі адкрыў новую расейскую, дзе настаўнікамі сталі асобы расейскага паходжаньня.
 
Актыўна спрыяў япіскапу [[Ёсіф (Сямашка)|Ёсіфу Сямашку]] ў справе ўсталяваньня іканастасаў ува ўніяцкіх цэрквах. У 1833 годзе падаў запіску пра патрэбу запясьпечваць духавенства зь дзяржаўнага скарбу. У 1835 годзе ліквідаваў базылянскі манастыр у [[Чарлёна|Чарлёне]].
 
У час [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў]] атрымаў прызначэньне на генэрал-губэрнатара [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга краю]] з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. На гэтай пасадзе жорстка змагаўся з паўстанцамі. Шырока практыкаваў канфіскацыю маёмасьці і абкладаньне ўсёй шляхты вялікім «ваенным падаткам». У дадатак да тысячаў чалавек, якія загінулі ў баях, згодна з пастановамі трыбуналаў пакараў сьмерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальнага героя Беларусі [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]]) і выслаў у Сыбір, паводле розных падлікаў, ад 2500 да 9423 чалавек{{Заўвага|Паводле расейскіх зьвестак — каля 2500. Тым часам ўэльскі гісторык [[Норман Дэвіс]] падае зьвесткі пра 8000 высланых. На яго думку, гэта была найбуйнейшая высылка за ўсю гісторыю Расеі}}.
 
Шырокую вядомасьць атрымаў дэвіз, які прыпісваюць Мураўёву:
Радок 47:
}}
 
Запрасіў у Вільню прадстаўніка кансэрватыўнага кірунку ў «западно-руссизме» [[Ксенафонт Гаворскі|Ксенафонта Гаворскага]] і спрыяў пераносу яго кіеўскага выданьня «Вестник Юго-Западной и Западной России» пад новай назвай «Вестник Западной России». Аднак, нягледзячы нават на ўвядзеньне абавязковай падпіскі для духавенства і службоўцаў, часопіс ня меў папулярнасьці, і ў 1871 годзе яго закрылі<ref>{{Літаратура/Гістарыяграфія гісторыі Беларусі|к}} С. 133.</ref>.
 
Стаў ініцыятарам маштабнага будаваньня [[мураўёўкі|цэркваў-мураўёвак]] на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага<ref name="eklektyka">{{Літаратура/Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст.|к}} С. 18.</ref>, якія ўзводзіліся паводле тыповых праектаў і мусілі ўвасобіць праваслаўна-[[Расея|расейскія]] і царкоўна-традыцыйныя рысы архітэктуры<ref>{{Літаратура/Беларусы: У 8 т.|2к}} С. 177.</ref> [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. Іхнае будаваньне мела вызначальную ідэйна-палітычную ролю<ref name="ReferenceAeklektyka">{{Літаратура/Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст.|к}} С. 18.</ref> ў справе [[Русіфікацыя Беларусі|маскалізацыі беларусаў]]:
{{Цытата|Праваслаўныя бажніцы маюць быць адвечнымі сьведкамі вялікай эпохі адраджэньня расейскай народнасьці ў Паўночна-Заходнім краі, спрадвеку расейскім, які доўгі час пакутаваў пад прыгнётам лацінска-польскай прапаганды.
{{арыгінал|ru|Православные храмы должны служить вековыми свидетелями великой эпохи возрождения русской народности в Северо-Западном крае, искони русском, страдавшем так долго под гнетом латинско-польской пропаганды.}}
Радок 90:
Беларускі гісторык [[Уладзімер Арлоў]] вызначае Мураўёва як «''разумнага і жорсткага царскага сатрапа <...>, які ня грэбаваў ніякімі сродкамі: дзейнічаў подкупамі і ашуканствам, падпісваў сьмяротныя прысуды і загадваў заліваць магілы экскрэмэнтамі, каб не дапусціць там патрыятычных маніфэстацыяў''»<ref name="dvbh"/>. На думку беларускага гісторыка Сяргея Абламейкі, галоўным антыгероем беларускай гісторыі зьяўляецца не Мураўёў-вешальнік, а [[Ёсіф (Сямашка)|Ёсіф Сямашка]], які «''зрабіў найболей для перамогі "русского дела в Западном крае"...''»<ref name="ablamiejka2">Абламейка С. [https://www.svaboda.org/a/24583811.html Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2] // [[Радыё Свабода]], 17 траўня 2012 г.</ref>
 
Беларускі літаратуразнавец і палітоляг [[Аляксандар Фядута]] ацэньвае Мураўёва наступным чынам: «''Нi вялiкiмвялікім патрыётам, нiні пачварай дэспатызму МiхаiлМіхаіл МiкалаевiчМікалаевіч неня быў. <...> ЖорсткiЖорсткі i валявы кiраўнiккіраўнік ў ім спалучаўся з карупцыянэрам, а патрыёт — з сапраўдным кар’ерыстам''»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=168160 Дзейсны імперыяліст: выходзяць з друку мемуары Мураўёва-вешальніка пра паўстанне Каліноўскага] // [[Наша Ніва]], 8 красавіка 2016 г.</ref>.
 
== Заўвагі ==