Народны сакратарыят БНР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 1:
'''Беларускі Народны Сакратарыят''' — орган выканаўчай улады, створаны ў [[Менск]]у [[Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду|Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду]]. Стварэньне Сакратарыяту было абвешчана ў [[Першая ўстаўная грамата|Першай устаўнай грамаце]] да народаў Беларусі. Народны Сакратарыят быў утвораны [[20 лютага]] [[1918 год]]у, сфармаваны і прыступіў да выкананьня абавязкаў [[21 лютага]]<ref name=belen>''Сідарэвіч, А.'' Народны сакратарыят Беларусі // {{Літаратура/БелЭн|11к}} С. 179.</ref>. У складзе Народнага Сакратарыяту былі дванаццаць пасад, раўназначных пасадзе [[міністар|міністра]], называліся '''народны сакратар'''. Акрамя іх у складзе Народнага Сакратарыяту былі двое самастойных упаўнаважаных{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|197}}. У склад сакратарыяту ўвайшлі пераважна сябры БСГ. Казначэем быў [[Васіль Захарка]].
 
Магчымасьць скліканьня такога органу зьявілася пасьля эвакуацыі [[Аблвыканкамзах]]у ў ноч на [[19 лютага]] [[1918 год]]у, пасьля пераходу ў наступленьне нямецкага войска. Сакратарыят абвясьціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі». Сядзіба Народнага Сакратарыяту знаходзілася ў [[Дом губэрнатара (Менск)|Доме губэрнатара]] (Менск, пл. Свабоды, 9). Пасьля абвяшчэньня Першай Устаўной граматы Народны Сакратарыят у якасьці часовай улады быў падтрыманы Менскай гарадзкой думай{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|197}}. 20 лютага заснаваная грамадзка-палітычная газэта «[[Белорусская земля (1918)|Белорусская земля]]», якая выдавалася па-расейску і друкавала рашэньні Беларускага Народнага Сакратарыяту, у тым ліку Ўстаўную грамату да народаў Беларусі (Першую).
 
Сакратарыят быў першым урадам [[БНР]] і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён ня быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у [[Масква|Маскве]], ані нямецкай акупацыйнай уладай. 25 лютага 1918 году ўладу ў Менску ўзялі нямецкія войскі, яны выгналі Народныя Сакратарыят ззь ягонай сядзібы і канфіскавалі грашовыя сродкі. 28 лютага дзейнасьць Народнага Сакратарыяту ў якасьці беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва дазволеная Нямецкай вайсковай адміністрацыяй{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|198}}. Паводле [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной граматы]], Народны Сакратарыят Беларусі вызначаўся органам выканаўчай і адміністрацыйнай улады, ён вылучаўся і быў адказны перад Радай Усебеларускага зьезду (пазьней перайменаванай у Раду БНР). Па ініцыятыве Народнага Сакратарыяту мог быць скліканы надзвычайны сход Рады{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|203}}. 19 сакавіка Народны сакратарыят перамясьціўся ў новы будынак па адрасе вул. Захар'еўскаяЗахар’еўская, 43 ([[Дом Маліна]]), дзе арандаваў памяшканьне на трэцім паверсе<ref name ="maziec">{{Артыкул|аўтар = Мазец В.|загаловак= Тут абвешчана незалежнасць|выданьне = Навіны Беларускай акадэміі|нумар =18 (697) |год = 1993 }}</ref>. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці БНР немцы разагналі Раду БНР і Народны Сакратарыят БНР. У наступныя дні беларускім дзеячам удалося дамовіцца ззь нямецкай адміністрацыяй пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР, але ў кампетэнцыюкампэтэнцыю Народнага Сакаратарыяту цяпер былі перададзеныя толькі народная асьвета, культура і сацыяльная апека. Адначасова абвяшчэньне незалежнасьці прывяло да спыненьня падтрымкі Народнага Сакратарыяту з боку расейскіх саыялістаў-рэвалюцыянэраў{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|204}}. У апазыцыі да Народнага сакратарыяту Беларусі знаходзілася па-прагерманску настроеная група правых палітычных дзеячаў, якія гуртаваліся ў [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскім беларускім прадсаўніцтве]]<ref name=belen/>.
 
У пачатку мая сацыялісты-рэвалюцыянэры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі са складу Народнага сакратарыяту Беларусі. Быў створаны другі ўрад БНР, які больш вядомы як [[Рада пяцёх]]. У маі правыя сябры Рады БНР стварылі Народны сакратарыят Беларусі, альтэрнатыўны Радзе пяцёх пад старшынствам Рамана Скірмунта. Народным сакратаром унутраных спраў стаў генэрал [[Кіпрыян Кандратовіч]], казначэм - менскі гарадзкі галава Станіслаў Хржанстоўскі<ref>{{Спасылка|url=https://www.svaboda.org/a/29065743.html|загаловак=Падарожжа ў БНР (8). Раман Скірмунт ідзе ў прэм'еры|выдавец=Радыё Свабода|дата публікацыі=27 лютага 2018|аўтар=Шупа, С.}}</ref> (у чэрвені гэтую пасаду заняў [[Тодар Вернікоўскі]]). Іншымі сябрамі ўраду сталі [[Павал Аляксюк]] і [[Радаслаў Астроўскі]]. Трэці ўрад працаваў да чэрвеня. Левыя і правыя дасягнулі паразуменьня, пасьля чаго быў створаны чацьвёрты Народны сакратарыят Беларусі, у склад якога ўвайшлі сябры БПС-Ф і БПС-Р. Старшынём стаў Ян Серада, сябрам - Захарка, вярнуўся Заяц. Пасаду народнага сакратара гандлю і прамысловасьці заняў Вернікоўскі<ref name=belen/>.
 
11 кастрычніка [[1918]] году перайменаваны ў [[Рада народных міністраў БНР|Раду народных міністраў БНР]].
 
Першы Старшыня — [[Язэп Варонка]], зь ліпеня 1918 — [[Раман Скірмунт]] (кабінэт ня быў сфармаваны), з 22 ліпеня — [[Ян Серада]], з кастрычніка 1918 — [[Антон Луцкевіч]].
 
{| class=wikitable
|+ '''Склад Сакратарыяту на 10(23).2.[[1918]]'''
|-
| | [[Файл:Jazep Varonka.gif|100px|frameless]]
Радок 70:
| | [[Файл:Krechevsky.jpg|100px|frameless]]
| | НС кантролю
| | [[Пётра Крачэўскі|Пётра Крачэўскі]] (1879 — 1928)
| | [[БСГ]], цэнтар
|-