Наша Ніва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 57:
 
== Адраджэньне ==
У часы «[[Перабудова|перабудовы]]» на новай хвалі нацыянальнага абуджэньня і адраджэньня пачалі зьяўляцца ініцыятывы рэабілітацыі «Нашай Нівы». Выданьне газэта адрадзілася ў траўні 1991 году ў Вільні. Першым галоўным рэдактарам стаў [[Сяргей Дубавец]].
 
Адноўленае выданьне заняло выключнае месца сярод іншых беларускіх пэрыёдыкаў. «Наша Ніва» адмовілася ад «абарончай стратэгіі», ад самаізаляцыі, уласьцівых многіх беларускамоўным выданьням савецкае пары. На старонках «Нашай Нівы» значнае месца занялі дыскусіі на ўнівэрсальныя тэмы, зьявілася вялікая колькасьць перакладаў. У цэнтры ўвагі апынулася таксама спадчына Вялікага Княства Літоўскага і мадэль узаемаадносінаў народаў рэгіёну.
Радок 67:
Ад 2000 году рэдактарства ў «Нашай Ніве» пераняў [[Андрэй Дынько]] (галоўны рэдактар у 2000—2006 гадох), газэта вяртаецца да штотыднёвае пэрыядычнасьці. Адбываецца трансфармацыя «Нашай Нівы» з выданьня літаратурна-інтэлектуальнага ў выданьне грамадзка-палітычна-культурнага характару. Гэты працэс быў паступовым.
 
Ад 2002 году аб'ёмаб’ём газэты павялічваецца з 12 да 16 старонак, ад 2005 году — да 24-х. На сваім піку тыраж газэты дасягае 8000 асобнікаў.
 
У лістападзе 2005 году «Наша Ніва», разам з шэрагам іншых недзяржаўных выданьняў, была выдаленая з падпіснога каталёгу РУП «[[Белпошта]]»<ref>{{Спасылка|аўтар=Лунёва Л.|загаловак=«Наша Ніва» таксама выдаленая з падпіснога каталёгу|спасылка=http://www.svaboda.by/articleprintview/802571.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=15 лістапада 2005|дата доступу=26 сакавіка 2013}}</ref>. З таго часу газэта вымушаная распаўсюджвацца самастойна, сродкамі энтузіястаў, пераходзіць у кішэнны фармат і павялічвае колькасьць старонак да 48-мі. У 2006 годзе ў некалькіх гарадах Беларусі прайшоў шэраг [[флэшмоб]]аў у падтрымку «Нашай Нівы».
 
Але газэта ператварае праблему ў шанец і бярэ курс на разьвіцьцё інтэрнэт-сайтасайту nn.by. Ад 2006 году інтэрнэт-вэрсія «Наша Ніва» эвалюцыянуе ў фармат інтэрнэт-плятформы, прыстасоўваючы тэхналёгію выданьня да эпохі электронных СМІ. У 2010 годзе сайт «Нашай Нівы» робіцца самым папулярным рэсурсам на беларускай мове і застаецца такім да сёньняшняга дня. Паводле статыстыкі Гугл Аналітыкс у 2016—2017 гадох у сярэднім штомесяц сайт НН заходзіць каля 600 000 унікальных наведнікаў, праглядаючы каля 7 000 000 старонак. Прыкладна 84% наведнікаў — зь Беларусі, 49% — зь Менску.
 
З 2006 году да рэдактарства газэты далучаецца [[Андрэй Скурко]]. [[Андрэй Дынько]] робіцца рэдактарам сайтасайту nn.by. А Алесь Кудрыцкі стварае сэрвіс NNVideo. У 2011 годзе рэдактарам папяровага тыднёвіка робіцца Зьміцер Панкавец.
 
У канцы лістапада 2008 году зьявілася інфармацыя пра тое, што, магчыма, у хуткім часе газэта «Наша Ніва» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджваньня і падпісныя каталёгі «[[Белпошта|Белпошты]]»<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21701 Улады вяртаюць «НН» і «Народную волю» ў распаўсюд] «Наша Ніва»</ref>. 4 сьнежня 2008 году газэта зьявілася ў вольным продажы. Тыднёвік упершыню надрукаваны ў колеры. Пачынаючы ад гэтага нумару, «Наша Ніва» выходзіць [[наркамаўка|афіцыйным правапісам]] (''школьным — як пазначыла сама рэдакцыя газэты''). Наклад першага «афіцыйнага» нумару (45 за 2008 год) вырас ў 2,5 разы: да 5200 асобнікаў у параўнаньні з накладам у 2200 асобнікаў папярэдняга нумару 44 за 2008 год. Да забароны ў канцы 2005 году наклад газэты складаў 3200 асобнікаў<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=22044 Наша Ніва №45 ад 4 сьнежня 2008 году. Ад Рэдакцыі]</ref>. Да 1 студзеня 2009 году гэтая лічба вырасла да 6000<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=22874 Тыраж штотыднёвіка «Наша Ніва» дасягнуў 6000 ас.]</ref>.
Радок 79:
Ад аднаўленьня ў 1991 годзе і да № 595 (45) за 4 сьнежня 2008 году «Наша Ніва» друкавалася клясычным правапісам. Аднак, на сайце газэты перадрук паведамленьняў беларускіх інфармацыйных агенцтваў і артыкулаў зь іншых беларускамоўных выданьняў афіцыйным правапісам разьмяшчаўся і раней. Выкарыстаньне газэтай клясычнага правапісу стала падставай для дыскусіяў як сярод аўтараў НН, так і сярод чытачоў інтэрнэт-версіі газэты ў сувязі з абавязковым пераводам выданьня з 1 верасьня 2010 году на афіцыйны правапіс згодна з Законам аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі. У 2007 годзе заснавальнік газэты і першы яе рэдактар [[Сяргей Дубавец]] прызнаў ранейшую правільнасьць, але далейшую беспэрспэктыўнасьць выбару газэты на карысьць клясычнага правапісу.
 
Ад 1 ліпеня 2016 году «Наша Ніва» выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках, галоўная ўвага надаецца развіцьцюразьвіцьцю інтэрнэт-партала. Навіны на сайце даступны ў двух вэрсіях (на беларускай і [[расейская мова|расейскай]] мовах). З 1 сакавіка 2017 году, замест Андрэя Скурко, на пасаду галоўнага рэдактара Нашай Нівы заступае [[Ягор Марціновіч]].
 
==Крытыка==