Пітэр Паўль Рубэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 9:
|Працы =
}}
'''Пітэр Паўль Рубэнс''' ({{мова-nl|Peter Paul Rubens}}; [[28 чэрвеня]] [[1577]], [[Зігэн]] — [[30 траўня]] [[1640]], [[Антвэрпэн]]) — [[флямандыя|флямандзкі]] мастак і прыхільнік экстравагантнага стылю [[барока]], які падкрэсліваўпадкрэсьліваў рух, колер і пачуцьцёвасьць. Творчасьць Рубэнса ёсьць арганічны сплаў традыцыяў рэалізму [[Пітэр Брэйгель Старэйшы|Пітэра Брэйгеля Старэйшага]] з дасягненьнямі [[Тыцыян|вэнэцыянскай школы]].
 
Акрамя фундацыі вялікай студыя ў [[Антвэрпэн]]е, якая вырабляла карціны, карыстаючыеся попытам сярод шляхецтва ўсёй [[Эўропа|Эўропы]], Рубэнс быў адукаваным гуманістычным навукоўцам, калекцыянэрам твораў мастацтва, і дыпляматам. Пітэр быў прысьвечаны ў рыцары, як каролём [[Гішпанія|Гішпаніі]] [[Філіп IV (кароль Гішпаніі)|Філіп IV]], гэтак і каралём [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] [[Карл I (кароль Ангельшчыны)|Карлам I]]. Акрамя маштабных працаў на мітаяагічныя й рэлігійныя тэмы заўмаўся пісаньнем [[партрэт]]аў і [[пэйзаж]]аў.
Радок 16:
 
=== Раньнія гады ===
Рубэнс нарадзіўся ў [[Зігэн]]е, [[Вэстфалія]], у сям’і Яна Рубэнса й ягонай жонкі Марыі. Ягоны бацька належыў да [[кальвінізм]]у, а маці зьбегла з Антвэрпэна ў [[Кёльн]] ў [[1568]] годзе, пасьля павелічэньня рэлігійных узрушэньняў і перасьледу пратэстантаў у пэрыяд панаваньня ў [[Гішпанскія Нідэрляндаў|Гішпанскіх Нідэрляндах]] [[Фэрнанда Альварэс дэ Таледа|Фэрнанда Альварэса дэ Таледа]]. Ян Рубэнс быў юрыдычным дарадцам і палюбоўнікам [[Ганна Саксонская|Ганны Саксонскай]], другой жонкі [[Вільгэльм I Аранскі|Вільгэльма Аранскага]], ён жыў на той час у палацы ў Зігэне ў [[1570]] годзе. Пасьля зьняволеньня Ян Рубэнса з-за рамана з Ганнай у [[1577]] годзе нарадзіўся Пітэр Паўль Рубэнс. Сям’я вярнулася ў Кёльн на наступны год. У [[1589]] годзе, праз два гады пасьля сьмерці бацькі, Рубэнс з маці пераехаў у Антвэрпэн, дзе быў хрышчоны ў [[каталіцкая царква|каталіцтва]]. Рэлігія заўмала бачнае месца ў вялікай частцы працаў Рубэнс, калі пазьней ён стаў адным зь вядучых мастакоў каталіцкага контррэфармацыйнага стылю жывапісу{{Зноска|Belkin|1998|Belkin|11–18}}. Рубэнс пісаў: «Мой запал зыходзіць зь нябёсаў, а не ад зямных разважаньняў».
 
У Антвэрпэне Рубэнс атрымаў гуманістычную адукацыю, вывучаючы латынь і клясычную літаратуру. У чатырнаццаць гадоў ён стаў вучнем ў [[Тобіас Вэргахт|Тобіаса Вэргахта]]. Пасьля ён вучыўся ў двух вядучых мастакоў горадагораду таго часу, пэрыяду позьняга [[маньерызм]]у, [[Адам ван Ноорт|Адама ван Ноорта]] й [[Ота ван Він]]а{{Зноска|Held|1983|Held|14–35}}. Многае зь ягоных самых раньніх працаў складі капіяваньні працаў ранейшых мастакоў, як то дрэварыт [[Ганс Гальбайн Малодшы|Ганса Гальбайна Малодшага]] й гравіроўка [[Марчантаніё Раймондзі]]. Рубэнс скончыў сваё навучаньне ў [[1598]] годзе, калі ўвайшоў у [[гільдыя Сьвятога Лукі|гільдыю Сьвятога Лукі]] ў якасьці незалежнага майстра.
 
=== Жыцьцё ў Італіі ===
[[Файл:Retrato ecuestre del duque de Lerma (Rubens).jpg|міні|зьлева|200пкс|''Конны партрэт герцага Лерма'', [[1603]] год, [[Музэй Прада]], Мадрыд]]
[[Файл:Rubens vallicella.jpg|міні|справа|200пкс|''Маці Божая з дзіцем аблюбаваным анёламі'', [[1608]] год, Рым]]
У [[1600]] годзе Рубэнс адправіўся ў [[Італія|Італію]]. Ён спыніўся спачатку ў [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]], дзе ён убачыў карціны [[Тыцыян]]а, [[Паолё Вэранэзэ|Вэранэзэ]] й [[Тынтарэта]], перш чым пасяліцца ў [[Мантуя|Мантуі]] пры двары герцага [[Вінчэнца I Гонзага]]. Афарбоўка й кампазіцыікампазыцыі Вэранэзэ й Тынтарэта зрабілі непасрэдны ўплыў на жывапіс Рубэнса й ягоныя больш позьнія працы, стыль якіх адрозьніваўся моцным уплывам [[Тыцыян]]а. Пры фінансавай падтрымцы з боку герцага, Рубэнс пазьней адправіўся ў [[Рым]] праз [[Флярэнцыя|Флярэнцыю]] ў [[1601]] годзе. Там ён вывучаў клясычнае грэцкае й рымскае мастацтва й капіяваў працы італьянскіх майстроў, як то эліністычная скульптура «''[[Ляакоан і ягоныя сыны]]''», якая асабліва паўплывала на яго, а таксама працы [[Мікелянджэлё]], [[Рафаэль]] і [[Леанарда да Вінчы]]. Таксама Рубэнс знаходзіўся пад уплывам вельмі натуралістычных карцінаў [[Караваджа]]. Пазьней ён зрабіў копію адной з карцінаў гэтага мастака «''[[Злажэньне ў магілу Хрыста (Караваджа)|Злажэньне ў магілу Хрыста]]''», рэкамендаваўшырэкамэндаваўшы яе свайму заступніку, герцагу Мантуі, а таксама згуляў важную ролю ў набыцьці адной зь ягоных твораў для царквы [[ордэн дамініканаў|дамініканцаў]] у Антвэрпэне. Падчас гэтага першага знаходжаньня ў Рыме, Рубэнс скончыў працу над сваім першым заказаным алтаром для рымскай царквы [[Санта-Крочэ-ін-Джэрусалемэ]].
 
Рубэнс накіраваўся ў [[Гішпанія|Гішпанію]] з дыпляматычнай місіяй у [[1603]] годзе, дастаўляючы падарункі ад Гонзага да [[Філіп III (кароль Гішпаніі)|Філіп III]]. Знаходзячыся там, ён азнаёміўся з шырокімі калекцыямі Рафаэля й Тыцыяна, якія былі сабраны [[Філіп II (кароль Гішпаніі)|Філіпам II]]. Ён таксама намаляваў партрэт [[Франсіска Гомэс дэ Сандаваль і Рохас|герцага Лерма]] на кані ў час ягонага знаходжаньня ў [[Мадрыд]]зе, які дэманструе ўплыў такіх працаў, як выява [[Карл V (імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі)|Карла V]], зробленая Тыцыянам. Гэтае падарожжа стала першым з многіх падчас ягонай кар’еры, у якім ён аб’яднаў мастацтва й дыпляматыю.
 
У [[1604]] Рубэнс вярнуўся ў Італію, дзе заставаўся на працягу наступных чатырох гадоў, спачатку ў Мантуі, а затым у [[Генуя|Генуі]] й Рыме. У Генуі, Рубэнс пісаў шматлікія партрэты. З [[1606]] па [[1608]] гады ён пераважна знаходзіўся ў Рыме. У гэты пэрыяд Рубэнс атрымаў пры садзейнічаньні кардынала Якопа Сэра, свой найбольш важны заказ на аппрацоўку алтара ў новай царкве горадагораду, [[Санта-Марыя-ін-Валічэльля]], таксама вядомая як К’еза Нуова.
 
Вопыт Рубэнса ў Італіі працягваў ўплываць на ягоныя працы. Ён працягваў пісаць шматлікія лісты й карэспандэнцыю на [[італьянская мова|італьянскае мове]], падпісваючы іх як ''П’етра Паолё Рубэнс''.
 
=== Вяртаньне ў Антвэрпэн ===
[[Файл:Peter Paul Rubens - De kruisoprichting.JPG|міні|180пкс|''[[Узрушэньне крыжа (Рубэнс)|Узрушэньне крыжа]]''. [[1610]]—[[1611]]1610—1611 гады]]
Даведаўшыся пра хваробу сваёй маці ў [[1608]] годзе Рубэнс сплянаваў ад’езд зь Італіі ў Антвэрпэн. Тым ня менш, яна памерла раней, чым ён прыехаў дадому. Ягонае вяртаньне супала з пэрыядам аднаўленьня эканамічнага росквіту ў горадзе з падпісаньнем [[Антвэрпэнская дамова 1609 году|Антвэрпэнскай дамовы]] ў красавіку [[1609]] году, якая паклала пачатак [[Дванацацігадовы мір|Дванацацігадовага міру]]. У верасніверасьні таго ж годагоду Рубэнс быў прызначаны прыдворным жывапісцам [[Альбэрт VII Аўстрыйскі|Альбэрта VII]] і ягонай жонкі [[Ізабэла Кляра Эўгенія|Ізабэлы Кляры Эўгеніі]], кіраўнікамі [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]]. Ён атрымаў спэцыяльны дазвол на стварэньне сваёй студыі ў Антвэрпэне, а не каля двара ў [[Брусэль|Брусэлі]], а таксама мог працаваць для іншых кліентаў. Рубэнс быў блізкім сябрам эрцгерцагіні Ізабэлы да самай ейнай сьмерці ў [[1633]] годзе й працаваў неня толькі як мастак, але й як амбасадар і дыплямат. Рубэнс зрабіў далейшае ўмацаваньне сваіх сувязяў з горадам, калі [[3 кастрычніка]] [[1609]] году ён ажаніўся з Ізабэлай Брант, дачкой выбітнага грамадзяніна Антвэрпэна й гуманіста Яна Бранта.
 
У [[1610]] годзе Рубэнсы пераехалі ў новы дом, дзе месьцілася ў новая студыя. Зараз гэты [[Будынак Рубэнса]] ёсьць музеймузэй, дзе ён і ягоныя вучні зрабілі вялікую частку карцінаў, а таксама дзе месьціцца ягоная асабістая калекцыя твораў мастацтва й бібліятэка, якая зьяўляецца адной з самых шырокіх у Антвэрпэне. За час свайго жыцьця Рубэнс стварыў студыю са шматлікімі вучнямі й памагатымі. Сярод найбольш вядомых ягоных вучняў быў малады [[Антоніс ван Дэйк]], які неўзабаве стаў выбітным флямандзкім партрэтыстам і часьцяком потым супрацоўнічаў з Рубэнсам. Акрамя таго, Рубэнс часьцяком супрацоўнічаў з многімі іншымі вядомымі мастакамі ў горадзе, у тым ліку з анімалістам [[Франс Снэйдэрс|Франсам Снэйдэрсам]], які зрабіў унёсак пры стварэньні арла ў карціне «''Прыкутаны Прамэтэй''», а таксама са сваім добрым сябрам-мастаком [[Ян Брэйгель Старэйшы|Янам Брэйгелем Старэйшым]]. Акрамя таго, Рубэнс пісаў творы для алтароў, як то для [[Сабор анвэрпэнскай Маці Божай|сабору Маці Божай]], што таксама зрабіла значны ўнёсак у ягонае станаўленьне ў [[Фляндрыя|Фляндрыю]].
 
Акрамя таго Рубэнс вырабляў [[гравюра|гравюры]] для друкаваных выданьняў, а таксама маляваў тытульныя лісты для гэтых выданьняў, асабліва для свайго сябра [[Бальтазар Марэтус|Бальтазара Марэтуса]], уладальніка вялікага выдавецтва, што значна павялічыла славу мастака па ўсёй Эўропе. За выключэньнем некалькіх бліскучых [[афорт]]аў, Рубэнс рабіў толькі малюнкі, пакідаючы стварэньне гравюры спэцыялістам, як то [[Люкас Форстэрман]]. Мастак таксама аформіў [[аўтарскія правы]] на свае творы для друкаваных выданьняў у [[Галяндыя|Галяндыі]], дзе ягоная праца была шырока скапіяваная іншымі выдавецтвамі. Акрамя таго ён меў аўтарскія правы на свае працы ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], [[Францыя|Францыі]] й [[Гішпанія|Гішпаніі]]<ref>A Hyatt Mayor, Prints and People, Metropolitan Museum of Art/Princeton, 1971, no.427-32, ISBN 0-691-00326-2</ref>.
 
=== Цыкль Марыі Мэдычы й дыпляматычныя місіі ===
[[Файл:Peter Paul Rubens 004.jpg|міні|200пкс|''Падзеньне чалавека'', [[1628]]—[[1629]]1628—1629 год, [[Музэй Прада]], Мадрыд]]
У [[1621]] годзе каралева-маці Францыі, [[Марыя дэ Мэдычы]], запрасіла ў Рубэнса дзьве вялікія алегарычныя цыклі сьвяткаваньня свайго жыцьця й жыцьця свайго нябожчыка мужа, [[Генрых IV Бурбон|Генрыха IV]] для [[Люксэмбурскі палац (Парыж)|Люксэмбурскага палаца]] ў [[Парыж]]ы. [[Цыкль Марыі Мэдычы]], якія зараз знаходзіцца ў [[Люўр]]ы, быў усталяваны ў [[1625]] годзе, і хоць Рубэнс пачаў працу над другой сэрыяй карцінаў яна ніколі не была завершана. Марыя была выслана з Францыі ў [[1630]] годзе сваім сын, [[Людовік XIII Справядлівы|Людовікам XIII]], дзе й памерла ў [[1642]] годзе ў тым жа доме ў [[Кёльн]]е, дзе Рубэнс жыў у дзяцінстве.
 
Пасьля заканчэньня перамір’я на дванаццаць гадоў у [[1621]] годзе, [[гішпанскія Габсбургі]] даручылі Рубэнсу шэраг дыпляматычных місіяў. У [[1624]] годзе францускі амбасадар пісаў з [[Брусэль|Брусэлю]]: «Рубэнс тут, каб зрабіць партрэт князя Польшчы, запрошанага па загадзе інфанты»<ref>[http://www.nndb.com/people/895/000031802/ «Peter Paul Rubens»]. ''www.nndb.com''</ref>. Паміж [[1627]] і [[1630]] гадамі дыпляматычная кар’ера Рубэнса была асабліва актыўнай, то бок неаднаразова перамяшчаецца паміж Гішпаніяй і [[Ангельшчына]]й у спробе прынесьці мір паміж [[Гішпанскія Нідэрлянды|Гішпанскімі Нідэрляндамі]] й [[Злучаныя Правінцыі|Злучанымі Правінцыямі]]. Ён таксама зьдзейсніўзьдзейсьніў некалькі паездак у паўночныя Нідэрлянды уў якасьці мастака й дыплямата. Пры каралеўскіх дварох ён часам сустракае стаўленьне, што прыдворныя не павінны выкарыстоўваць свае рукі ў мастацтве або гандлі, аднак гэта не перашкодзіла яму атрымаць рыцарскія чыны. Менавіта ў гэты пэрыяд Рубэнс двойчы стаў рыцарам, спачатку ад гішпанскага караля [[Філіп IV (кароль Гішпаніі)|Філіпа IV]] ў [[1624]] годзе, а затым у Ангельшчыне ад [[Карл I (кароль Ангельшчыны)|Карла I]] у [[1630]] годзе. Акрамя таго, Рубэнс быў удастоены званьня ганаровага магістра ў [[Кембрыдзкі ўнівэрсытэт|Кембрыдзкім унівэрсытэце]] ў [[1629]] годзе{{Зноска|Belkin|1998|Belkin|339–340}}.
 
У [[1628]]—[[1629]]1628—1629 гадох Рубэнс быў у [[Мадрыд]]зе на працягу васьмі месяцаў. У дадатак да дыпляматычных перамоваў, ён выканаў шэраг важных працаў для Філіпа IV і прыватных кліентаў. Ён зноўку пачаў вывучэньне карцінаў [[Тыцыян]]а, капіюючы ягоныя працы, уключаючы «''[[Падзеньне чалавека (Рубэнс)|Падзеньне чалавека]]''» ([[1628]]—[[1929]]1628—1929){{Зноска|Belkin|1998|Belkin|210–218}}. У час гэтага падарожжа, ён пасябраваў з прыдворным мастаком [[Дыега Вэляскес]]ам і сплянаваў разам ззь ім сумеснае падарожжа ў Італію на наступны год. Аднак у хуткім часе Рубэнс вярнуўся ў [[Антвэрпэн]] і Вэляскес зьдзейсьніў паездку безь яго{{Зноска|Belkin|1998|Belkin|217–218}}.
 
Знаходжаньне Паўля ў Антвэрпэне было кароткім, і ён неўзабаве прыбыў ў [[Лёндан]], дзе заставаўся да красавіка [[1630]] году. Важнай працай гэтага пэрыяду зьяўляецца «''[[Алегорыя вайны і сьвету|Алегорыя вайны й сьвету]]''» ([[1629]], [[Нацыянальная галерэя Вікторыі|Нацыянальная галерэя]], Лёндан)<ref>[http://www.nationalgallery.org.uk/cgi-bin/WebObjects.dll/CollectionPublisher.woa/wa/work?workNumber=ng46 «Minerva protects Pax from Mars ('Peace and War')»]. The National Gallery.</ref>. Гэтая праца, якая добра ілюструе сур’ёзную заклапочанасьць мастака аб міры, была дадзена Карлу I у якасьці падарунка.
 
У той час як міжнародная рэпутацыя Рубэнса сярод калекцыянэраў і магнатаў па ўсёй Эўропе працягвала расьці на працягу гэтага дзесяцігодзьдзя, ён і ягоныя сэмінарысты працягвалі пісаць манумэнтальныя росьпісы для мясцовых заступнікаў у Антвэрпэне. «''[[Усьпеньне Найсьвяцейшай Панны Марыі]]''» ([[1625]]—[[1626]]1625—1626) для сабора ў Антвэрпэне зьяўляецца адным зь яркіх прыкладаў такой працы.
 
== Крыніцы ==