Равэнна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70:
|Колер = {{Колер|Італія}}
}}
'''Равэ́нна''' ({{мова-it|Ravenna}}) — горад у цэнтральнай [[Італія|Італіі]], адміністрацыйны цэнтар рэгіёну [[Эмілія-Раманьня]] і правінцыі [[Равэнна (правінцыя)|Равэнна]]. Турыстычны цэнтар міжнароднага значэньня. Места разьмешчана на адлегласьці 10 км ад [[Адрыятычнае мора|Адрыятычнага мора]], зь якім яго злучае [[канал]]. Равэнна знаходзіцца ў нізіннай мясцовасьці, якая ўтварылася пры заглейваньні Адрыятыкі. Заступнікам гораду лічыцца [[сьвяты Апалінарыюс]]. Дзень гораду — [[23 ліпеня]].
 
Восем равэннскіх помнікаў эпохі [[Позьняя Антычнасьць|позьняй антычнасьці]] занесены [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] ў сьпіс [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сусьветнай спадчыны]].
 
== Гісторыя ==
Заснавана, верагодна, племянем умбраў. 3 [[2 стагодзьдзе да н. э.|II стагодзьдзя да н. э.]] места знаходзілася пад уладай Рыму, зьяўляючыся важным портам. 3 [[402]] году ў горадзе знаходзілася рэзыдэнцыя імпэратараў [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]], а затым сталіца [[Каралеўства остготаў|дзяржавы остготаў]]. 3 540 году Равэнна ўваходзіла ў склад Бізантйскай імпэрыі, ў 565—751 гады была сталіцай [[Равэнскі экзархат|Равэнскага экзархату]]. У 751 годзе горад быў заваяваны лянгабардамі, якія зрабілі Равэнну сталіцай [[Лянгабардзкае каралеўства|Лянгабардзкага каралеўства]]. У [[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзі]] ў горадзе быў заснаваны ўнівэрсытэт. Міжусобная вайна арыстакратычных родаў скончылася ўсталяваньнем у РавэннеРавэньне сыньёрыі роду Палентаў, якія кіравалі горадам да 1441 году. Абмяленьне каналу выклікала закрыцьцё порту і эканамічны заняпад гораду. У 1449—1509 гады горад быў падпарадкаваны Вэнэцыяй, а ў 1512 годзе зруйнаваны французамі. Пасьля іхнага выгнаньня Сьвятой лігай, Равэнна ўваходзілся ў [[Папская вобласьць|Папскую вобласьць]] за выключэньнем 1797—1814 гады. 3 1860 году знаходзіцца ў складзе аб’яднанай Італіі.
 
== Помнікі ==
[[Файл:Mausoleum of Theoderic.JPG|міні|220пкс|зьлева|[[Маўзалей Тэадорыха]]]]
Равэнна багатая на помнікі раньнехрысьціянскай і бізантыйскай архітэктуры і перш за ўсё манумэнтальна-дэкаратыўны жывапіс. У [[1996]] годзе ў склад [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сусьветнай спадчыны]] [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] былі ўключаны наступныя аб’екты:
* [[маўзалей Гальлі Пляцыдыі]] (каля [[440]] году);
* [[баптыстэрый праваслаўных]] (сярэдзіна [[5 стагодзьдзе|V стагодзьдзя]]);
* [[баптыстэрый арыянаў]];
* базыліка [[Сант-Апалінарэ Нуова]] (пачатак [[6 стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]]);
* базыліка [[Сан-Вітале]] ([[526]]—[[547]]526—547 гады);
* [[Архіэпіскапская капэла (Равэнна)|архіэпіскапская капэла]] (канец V — пачатак VI стагодзьдзяў);
* [[маўзалей Тэадорыха]] (каля [[520]] году, па-за гарадзкой сьцяной);
* базыліка [[Сант-Апалінарэ-ін-Клясэ]] ([[549]] год, па-за гарадзкой сьцяной).
 
Інтэр’еры большасьці з азначаных будынкаў упрыгожваюць мазаікі ў бізантыйскім стыле. Захаваліся руіны гэтак званага палаца [[Тэадорых Вялікі|Тэадорыха]] пачатаку [[6 стагодзьдзе|VI]] або [[8 стагодзьдзе|VIII стагодзьдзяў]]).
 
З больш позьніх помнікаў найбольшую гісторыка-культурную вагу маюць:
* [[Сабор Санта-Сьпірыта (Равэнна)|Катэдральны сабор Сьвятога Духу]], пабудаваны ў [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзі]] на месцы УрсіянавайЎрсіянавай базылікі пачатку [[5 стагодзьдзе|V стагодзьдзя]].
* вэнэцыянская крэпасьць [[Бранкалеонэ]] ([[15 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзе]]);
* францысканская царква [[Базыліка Сан-Франчэска (Равэнна)|Сан-Франчэска]], дзе адпявалі паэта [[Дантэ Аліг’еры|Дантэ]], які памёр у РавэннеРавэньне; яго прах быў пахаваны каля базылікі ў [[грабніца Дантэ|маўзалеі эпохі клясыцызму]].
 
== Прамысловасць ==
У горадзе развьтыразьвітыя [[нафтаперапрацоўка]], [[хімічная прамысловасьць]], [[машынабудаваньне]], харчовая, абутковая, цэмэнтная, керамічная прамысловасьць. Вытворчасьць музычных інструмэнтаў.
 
== Транспарт ==