Дракула (пэрсанаж): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д стыль
Радок 40:
Дэталі яго ранейшага жыцьця ня высьветленыя, але падаецца, што хутчэй за ўсё ён вывучаў чорную магію ў легендарнай акадэміі Шаламанс, якая ўзвышаецца над горадам [[Сыбіў]] (таксама вядомы як Германштадт), у выніку чаго ён стаў па-майстэрску валодаць алхіміяй і магіяй<ref>Dracula Chapter 18 and Chapter 23 {{ref-en}}</ref>. Раней узяўшыся за зброю, як належыць яго пасадзе і статусу «[[ваявода|ваяводы]]», ён вёў свае войскі супраць [[туркі|туркаў]] уздоўж [[Дунай|Дуная]].
 
Будучы пахаваным у вялікім маўзалеі яго замку, Дракула вяртаецца да жыцьця вампірам і жыве некалькі стагодзьдзяў у сваім замку з трыма жанчынамі-вампірамі, якія гэтаксама пахаваныя і ляжаць па-за магілай самога Дракулы<ref>Dracula Chapter 27 {{ref-en}}</ref>. Яго стасункі з так званымі «[[Нявесты Дракулы|нявестамі Дракулы]]» зьяўляюцца інтымнымі, і двое зь іх, як бачна, маюць сямейнае падабенства<ref>Dracula Chapter 3 {{ref-en}}</ref>. Ці зьяўляюцца яны яго палюбоўніцамі, сёстрамі<ref>Note in Chapter 3 of the Norton Critical Edition of Dracula (1997): page 42 {{ref-en}}</ref>, дачкамі<ref name="craft">Christopher Craft "Kiss Me with Those Red Lips: Gender and Inversion in Bram Stoker's Dracula" in the Norton Critical Edition of Dracula (1997): 444-59 {{ref-en}}</ref> ці інцэстуальнай камбінацыяй усяго раней пералічанага, як у некаторых выказаных гіпотэзах<ref>Christopher Craft name="Kiss Me with Those Red Lips: Gender and Inversion in Bram Stoker's Draculacraft" in the Norton Critical Edition of Dracula (1997): 444-59 {{ref-en}}</ref>, у тэксьце да канца не высьвятляецца.
 
Падзеі раману адбываюцца напрыканцы [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]. Дракула дзейнічае ў адпаведнасьці са сваім плянам пераезду ў Лёндан. Ён выклікае Рэнфілда, салісітара яго замка, каб купіць Карфакскае абацтва ў Лёндане. Пасьля спатканьня з графам Рэнфілд пакрысе губляе свой розум і, каб аказаць юрыдычную дапамогу ў заключэньні пагадненьня па выкупу нерухомасьці, на яго месца прызначаецца [[Джонатан Гаркер]], новы кваліфікаваны салісітар. Дракула спачатку зачароўвае Гаркера сваёй гасьціннасьцю і веданьнем гісторыі. Пазьней ён выратоўвае яго са сьмяротных абдымкаў сваіх нявестаў. Але пасьля таго, як Дракула ўбачыў партрэт Міны Мюрэй, нявесты Гаркера, граф, тым ня менш, жадае ўтрымліваць Гаркера жывым толькі на тэрмін, пакуль не завяршыцца фінансавая транзакцыя (купля Карфакскага абацтва ў Лёндане) і ён ня вывучыць як мага болей пра Англію.
 
Дракула пакідае замак і садзіцца на расейскі карабель «Дэмэтрый», беручы з сабой боксы з трансыльванскай глебай, якая патрэбная яму дзеля захаваньня сваёй сілы. Падчас паездкі ва Ўітбі, у прыбярэжнае мястэчка паўночнай Англіі, ён спаталяе свой голад на камандзе карабля. Пазьней было знойдзена толькі цела капітана, якое знайшлі трымаючымся за стырно карабля. Былі адноўленыя капітанскія запісы, дзе распавядаецца пра дзіўныя падзеі, якія мелі месца падчас карабельнага падарожжа. Дракула пакідае карабель ў выглядзе воўка.
Радок 66:
[[Катэгорыя:Пэрсанажы «Дракулы»]]
[[Катэгорыя:Выдуманыя графы і графіні]]
[[Катэгорыя:Выдуманыя вампіры]]
[[Катэгорыя:Пэрсанажы фільмаў]]
[[Катэгорыя:Дракула ў літаратуры]]