Стамбул: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д Скасаваньне праўкі 1939882 удзельніка W (гутаркі) -Паводле назвы
д аздабленьне
Радок 71:
|Колер = {{Колер|Турцыя}}
}}
'''Стамбу́л''' ({{мова-tr|İstanbul}}) — самы вялікі горад [[Турэччына|Турэччыны]]. Старажытная назва — ''Бізантыюм'' ({{мова-el|Βυζάντιον}}), потым ''Канстантынопаль'' ({{мова-el|Κωνσταντινούπολις}}) з [[324]] да [[1930]] году. [[18 сакавіка]] [[1930]] году назва гораду была афіцыйна зьмененая на ''Стамбул''. Першапачаткова горад быў заснаваны ў [[660 да н. э.|660 годзе да н. э.]] як грэцкая калёнія на эўрапейскай частцы пратокі [[Басфор]], але потым, у [[330]] годзе н. э. стаў сталіцай [[Усходняя Рымская імпэрыя|Усходняй Рымскай імпэрыі]].
 
Горад знаходзіцца на ўзьбярэжжы [[Чорнае мора|Чорнага]] і [[Мармуровае мора|Мармуровага мора]].
Радок 77:
Стамбул зьяўляецца адным з самых вялікіх гарадоў сьвету, гэта самая вялікая агламэрацыя ў [[Эўропа|Эўропе]]. Зьяўляецца сталіцай правінцыі Істамбул. Горад зьяўляецца прамысловай сталіцай Турцыі, тут вытвараецца ¼ прамысловай прадукцыі краіны. Адначасова гэта і фінансавая сталіца, тут знаходзяцца штаб-кватэры некалькіх дзясяткаў банкаў і біржа [[каштоўныя паперы|каштоўных папераў]]. Стамбул гэта і вялікі транспартны вузел: тут знаходзіцца самы вялікі гандлёвы [[порт]] Турцыі, два міжнародныя [[аэрапорт]]ы, праз горад праходзіць транскантынэнтальная [[чыгунка]].
 
У горадзе налічваецца 5 унівэрсытэтаў, самы стары зь якіх [[Стамбульскі ўнівэрсытэт]] быў заснаваны ў [[1453]] годзе.
 
Пратока Басфор, якая аддзяляе Эўропу ад [[Азія|Азіі]] адначасова дзеліць і Стамбул на дзьве часткі, што робіць Стамбул адзіным у сьвеце горадам, які знаходзіцца на двух кантынэнтах. Два вялікія масты злучаюць эўрапейскую і азіяцкую часткі гораду (''Басфорскі мост'', акі быў пабудаваны ў [[1973]] годзе, даўжынёй 1074 мэтры і ''мост Мэхмэта'', які быў пабудаваны ў [[1988]] годзе, даўжынёй 1090 мэтраў). [[Затока Залаты Рог]] дзеліць эўрапейскую частку гораду на паўднёвую частку ''Стары Стамбул'' і паўночную ''Бэюглу''.
 
Стамбул зьяўляецца сядзібай праваслаўных Канстантынопальскіх патрыярхаў.
 
У Стамбуле ў [[1855]] годзе памёр [[Адам Міцкевіч]].
 
== Назва ==
Радок 92:
Замест назвы «Новы Рым» неўзабаве сталі часьцей выкарыстоўваць назву «Канстантынопаль» або «Канстантынопаліс» ({{мова-el|Κωνσταντινούπολις|скарочана}}, {{мова-la|Constantinopolis|скарочана}}), што азначае «горад Канстантына». У дадатак да гэтага, Бізантыя мела назву «Каралева гарадоў».
 
У ісламскім сьвеце, горад быў вядомы па прозьвішчы — на арабскай мове: القسطنطينية, лацінкай: ''al-Qusṭanṭiniyah'', старатурэцкая: قسطنطينيه, лацінскай: ''Kostantiniyye''. Пасьля [[Падзеньне Канстантынопалю|заваяваньня Канстанцінопалю ў 1453 годзе]], гэта была афіцыйная назва гораду на турэцкай мове, выкарыстоўвалася да падзеньня [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] ў [[1923]] годзе. У пэрсыдзкай і арабскай мовах карысталіся назвамі «Rūmiyet al-kubra» (буйны горад рымлянаў) або «Taht-i Rūm» (сталіца рымлянаў), і да таго падобнае.
 
Назва «Стамбул» упершыню згадваецца ў [[10 стагодзьдзе|X ст.]]стагодзьдзі уў армянскіх, турэцкіх і арабскіх крыніцах. Назва паходзіць ад грэцкага тэрміну «εἰς τὴν Πόλιν» або «στην Πόλη», што азначае «ў горадзе». Гэтая назва выкарыстоўвалася асманамі да заваяваньня гэтага гораду, выкарыстоўвалася таксама і падчас асманскага валадарства, хоць афіцыйная назва была «قسطنطينيه» (''Kostantiniyye''). Пасьля стварэньня Турэцкай Рэспублікі ў [[1923]] годзе, гэтае імя абвешчана адзінай афіцыйнай назвай гораду. Як у [[Бізантыя|Бізантыі]], так і ў Асманскай імпэрыі гораду некаторы час давалі ганаровыя імёны, такія як: «Дзьверы дабрабыту», «Высокая Порта», «Сталіца прастолу» і іншыя.
 
Ва ўсходніх і паўднёвых славянскіх мовах, а таксама ў беларускай па-ранейшаму выкарыстоўваецца назва '''Царград''' (стараславянская мова: Цѣсарьградъ, руская мова: Царьград, баўгарская мова: Цариград, украінская мова: Царгород, паўднёваславянскія мовы: Цариград). Спалучэньне славянскіх словаў «цар» і «горад», якая, верагодна паходзіць ад грэцкага тэрміну ''Βασιλέως Πόλις'', што азначае «горад імпэратара» (або караля).
Радок 110:
 
=== Бізантый ===
У [[667 да н. э.]] на месцы фракійскага Лігаса мегарцы на чале зь Бізасам (Бізантам) заснавалі новы горад. У гонар правадыра каляністаў ён атрымаў імя Бізантый.
 
У [[512 да н. э.|512]] — [[478 да н. э.]] Бізантый знаходзіўся пад уладай [[Пэрсія|Пэрсіі]]. Пасьля вызваленьня ўвайшоў у склад Афінскай Архе. У [[411 да н. э.|411]] — [[409 да н. э.|409]] і [[405 да н. э.|405]] — [[389 да н. э.]] — часова знаходзіўся пад кантролем [[Спарта|Спарты]], у [[364 да н. э.]] — [[Фівы|Фіваў]]. У [[357 да н. э.]] канчаткова выходзіць з падначаленьня [[Атэны|Атэнаў]].
 
У [[227 да н. э.]] горад атакавалі [[кельты]] ([[галы]]), якія пасьля пасяліліся на паўночным беразе Залатога Рога.
 
У [[146 да н. э.]] Бізантый заключыў пагадненьне з [[Рым]]ам, у [[74 да н. э.]] — увайшоў у склад Рымскай рэспублікі. У [[193]] горад пасьля трохгадовай аблогі быў захоплены Сэптыміем Сэверам. Ён загадаў разбурыць гарадзкія муры і пазбавіць горад усіх прывілеяў.
 
=== Канстантынопаль ===
Радок 125:
Пасьля сьмерці імпэратара Фіядосія І ў 395 г. Рымская імпэрыя канчаткова распалася на дзьве часткі. Канстантынопаль становіцца сталіцай Усходняй або Бізантыйскай імпэрыі.
 
[[12 ліпеня]] [[400]] г. жыхары Канстантынопалю з зброяй у руках выганяюць з гораду кельтаў. У 412 г. Канстантынопаль і яго абарончыя збудаваньні былі пашкоджаныя землятрусам. Таму ў часы Фіядосія II заходней ад «канстантынавых муроў» былі збудаваныя новыя муры.
 
Найвышэйшага росквіту Бізантый дасягнуў у часы імпэратара Юстыніяна I (527—565). Ён разгарнуў у сталіцы нечуванае па маштабах будаўніцтва. У 532—537 быў збудаваны сабор Сьвятой Сафіі — па тых часах найбуйны ў сьвеце хрысьціянскі храм.
Радок 133:
Пасьля перамогі пад Манцыкертам у 1071 г. над імпэратарам Раманам IV Дыягенам, турэцкія султаны з дынастыі Сельджукаў захопліваюць Малую Азію. Усходняя мяжа імпэрыі адсунулася амаль да прадмесьцяў Канстантынопаля.
 
Аляксей I Комнін змушаны быў зьвярнуцца за дапамогай да крыжакоў. Аднак зьяўленьне Ерусалімскага каралеўства і актыўнае пасоўваньне на Ўсход заходніх канкурэнтаў — вэнэцыянцаў, генуэзцаў, пізанцаў нанесла ўдар па эканоміцы Бізантыйскай сталіцы. Незадаволены гэтым Андронік I Комнін у 1183 г. адмяніў прывілеі італьянскіх гандляроў і выгнаў іх за межы імпэрыі. Вэнэцыянцы адпомсьцілі — падчас чацьвёртага крыжовага пахода, заходнія рыцары спачатку ўзялі Канстантынопаль у аблогу, а [[13 красавіка]] [[1204]] г. узялі горад штурмам і разрабавалі.
 
Канстантынопаль быў пераўтвораны ў сталіцу новай дзяржавы, якая атрымала назву [[Лацінская імпэрыя]]. Вярнуць сабе горад грэкам атрымалася толькі [[15 ліпеня]] [[1261]] г., калі жыхары адкрылі вароты ўладальніку Нікейскай імпэрыі Міхаілу VIII Палеялагу.
 
Аднавіць мінулае багацьце Палеялагам не атрымалася. Канстантынопаль заняпаў, яго насельніцтва скарачалася. Асабліва адчувальны адток жыхароў стаў тады, калі суседзкія султаны з дынастыі Асманаў сталі аб’ядноўваць пад сваёй уладай да таго разрозьненыя турэцкія княствы Малой Азіі і паступова захопліваць бізантыйскія гарады і правінцыі.
Радок 146:
Для новай сталіцы спатрэбіліся новыя жыхары. Першымі перасяленцамі сталі туркі з Аксарая, армяне з Бурсы, грэкі з Эгейскіх выспаў і Пелапанэсу. У 1461 г. [[Мэхмэд II]] захапіў [[Трапэзунд]] і мясцовых грэкаў таксама перасяліў у Стамбул.
 
Ужо [[3 чэрвеня]] [[1453]] г. султан загадаў перабудаваць пад мусульманскі мячэт сабор Сьвятой Сафіі. Такая ж доля чакала і большасьць іншых хрысьціянскіх храмаў. Побач зь імі пачалі будаваць і новыя мячэці, першай зь якіх стаў комплекс у гонар Ейюба Ансары. Мячэт Фаціх быў збудаваны пад кіраўніцтвам грэцкага архітэктара Хрыстодула на месцы і з матэрыялаў царквы Сьвятых Апосталаў. Пры Мэхмэдзе II таксама пачалося будаўніцтва стамбульскага Вялікага кірмаша. Недалёка ад былога Форума Фіядосія паўстаў Султанскі палац (Эскі-Сарай), аднак у ім султану было зацесна, і ў 1466 на месцы былога Акропаля Бізантыя пачалося будаўніцтва новага палаца — Тапкапы. Пасьля сюды пераехаў сам султан і яго канцылярыя, а двор і Гарэм засталіся ў старым палацы.
 
Спачатку горад выглядаў маланаселенным, да таго ж большасьці яго жыхароў не было прыстойных умоваў для існаваньня. Нядзіўна, што людзі паміралі ад хваробаў, толькі чума штогод забірала некалькі сотняў жыцьцяў. Аднак насельніцтва Стамбулу хутка расло, і да канца [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] перавысіла 200 тысячаў, амаль у 7 раз больш, чым за апошнія гады існаваньня Бізантыі. Мусульмане пры гэтым не складалі і 60% жыхароў гораду. У 1509 г. сталіца стала ахвярай землятрусу, які разбурыў больш за сто мячэцяў і некалькі тысячаў жылых хат.
Радок 153:
 
==== Сулейман Вялікі і яго нашчадкі ====
У часы кіраваньня [[Сулейман I|Сулеймана I]] у [[1520]]—[[1566]]1520—1566 гадах горад перажывае новы «залаты век». Імпэрыя, якая працягнулася ад [[Марока]] да [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]], была абавязаная трымаць годную сталіцу. У Стамбуле будуюцца новыя мячэці, медрэсы і будынкі. Галоўны архітэктар Сулеймана [[Сынан]] будуе, у прыватнасьці мячэт [[Шаг-задэ]] (скончаны ў [[1548]]) і [[мячэт Сулеймана]], якая ператварылася ў сапраўдны сымбаль Стамбула. Разбудоўваецца палац [[Тапкапы]], куды па патрабаваньню жонкі султана Раксаланы перабіраецца і султанскі [[гарэм]]. Свой палац будуе і вялікі [[візыр]] [[Ібрагім-паша]] — з заходняга боку былога іпадрома.
 
Пасьля сьмерці Сулеймана Асманская імпэрыя пачынае хіліцца да заняпаду, але сталіцу працягваюць забудоўваць мячэтамі і мэдрэсамі, кірмашамі і лазьнямі. У часы Ахмэда I, будуецца [[Блакітны мячэт]] (1609—1616) — першы ў ісламскім сьвеце мячэт з шасьцю мінарэтамі.
 
Велізарныя выдаткі на будаўніцтва гораду спусташалі дзяржаўную скарбніцу, а ваенная фартуна ад імпэрыі пачала адварочвацца. Асман II у [[1622]] годзе, раздражнёны паражэньнем пад Хоцінам, наогул вырашыў перанесьці сталіцу на ўсход — да [[Дамаск]]у або Алепа. Аднак паўсталі янычары, султана схапілі і пасьля зьдзекаваньняў забілі ў замку Эдыкуле.
 
Да сярэдзіны [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]]стагодзьдзя Стамбул ператвараецца ў адзін з найбуйных гарадоў тагачаснага сьвету. У горадзе працавала 23 тысячы майстэрняў (80 тысячаў працоўных). Толькі буйных купцоў налічвалася 15 тысячаў. Ім належалі 32 тысячы крамаў і складоў. Аднак жыльлёвае і гаспадарчае будаўніцтва вялося хаатычна і пажары пагражалі ледзь не ўсяму гораду. У [[1572]] годзе быў прыняты нават адмысловы закон, які патрабаваў ад гаспадара кожнага дому мець драбіны і вялікія бочкі з вадой. Тым ня менш толькі з [[1633]] па [[1698]] гады ў Стамбуле адбыўся 21 вялікі пажар, найбуйнейшы — у [[1660]] годзе.
 
Стамбул заставаўся цэнтрам ня толькі турэцкай або ісламскай культуры. У горадзе працягвала дзейнічаць Канстантынопальская Патрыярхія праваслаўнай царквы (рэзыдэнцыяй патрыярха з [[1456]] была царква Багародзіцы (у 1587 ператвораная ў мячэт), з [[1720]] — царква Сьвятога Георгія). У 1565 была адкрытая першая армянская друкарня, у [[1627]] — першая грэцкая. І толькі ў [[1727]] султан [[Ахмэд III]], які лічыў сябе вялікім асьветнікам, пабудаваў у палацы Тапкапы бібліятэку (1719) і даў дазвол на адкрыцьцё друкарні для друку кніг на турэцкай і арабскай мовах, пры ўмове што яна ня будзе друкаваць рэлігійнае літаратуры (супраць гэтага пярэчыла духавенства).
 
Апошняе дзесяцігодзьдзе кіраваньня Ахмэда III атрымала назву «эпохі цюльпанаў» і ўславілася модай на ўсё выкшталцонае і францускае. Па ўзоры [[Вэрсальскі палац|Вэрсалю]] ў Стамбуле і побач зь ім, адзін за адным будуюцца султанская палацы ў стылі [[барока]] і ракако — Саадабад, Гумаюнабад, Нешабад, Фэрахабад і інш.
Радок 168:
У [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]] Асманская імпэрыя знаходзіцца ў стане глыбокага крызісу. Эканамічная дэградацыя дапаўняецца палітычным застоем. Паражэньні ў войнах з Аўстрыяй і Расеяй становяцца чарговым сьведчаньнем паглыбленьня крызісу, але нясталыя спробы мадэрнізацыі, першым чынам, ваеннай арганізацыі (у Стамбуле, у прыватнасьці, ствараюць артылерыйскую, інжынэрную, навігацыйную і марскую школы) прыводзяць да змаганьня паміж сабою пануючых пластоў грамадзтва. Порта губляе Крым і Паўночнае Прычарнамор’е, на Эгіпет замахваюцца адначасова французы і ангельцы, «буйныя» дзяржавы пачынаюць абмяркоўваць будучыню ўсёй імпэрыі Асманаў (так званае «Ўсходняе пытаньне») і статус чарнаморскіх праліваў. Порту адкрыта пачынаюць менаваць «Хворы Басфор».
 
Усё гэта прымушае султана Сэліма III ([[1789]]—[[1807]]1789—1807) пачаць сапраўдныя рэформы. У 1793 г. ствараюцца першыя падразьдзяленьні рэгулярнага войска, у сталіцы будуюцца новыя жаўнерні, пашыраюцца ваенныя школы, аднаўляецца праца друкарняў. Незадаволеныя новаўвядзеньнямі, янычары ў 1807 г. скідваюць манарха-рэфарматара і саджаюць на пасаду сваіх марыянеткаў. Замест гэтага прыхільнікі рэформаў зьбіраюць уласнае войска і зь яго дапамогай прыводзяць да ўлады Махмуда II, які працягвае справу Сэліма. Праўда яму прыходзіцца адначасова змагацца з паўстаньнем грэкаў, на баку якіх — грамадзкая думка ўсёй Эўропы, і замяняць чыноўнікаў-фанарыётаў лаяльным туркамі. Пасьля чарговага мецяжу янычараў, султан канчаткова ліквідуе янычарскі полк.
 
Наступны султан Абдул-Меджыд I ([[1839]]—[[1861]]1839—1861) [[3 лістапада]] [[1839]] году выдае Гюльханэйскі ўказ аб пачатку глыбокіх рэформаў, якія атрымліваюць назву «танзымат». Стамбул таксама зьмяняецца. У [[1845]] г. пабудаваны першы пастаянны Галацкі мост. У [[1846]] г. адчыняецца Сельскагаспадарчая школа, [[1848]] — першая пэдагагічная вучэльня, [[1850]] — грамадзтва Эджумен і Даніш (Старатурэцкая Акадэмія навук), у моду зноў, але ўжо сярод шырэйшых пластоў, уваходзіць француская мова і эўрапейскае адзеньне. Тым больш, што падчас Крымскай вайны ангельцы з французамі становяцца саюзьнікамі, і іх салдаты месьцяца ў Стамбуле. Пасьля перамогі над Расеяй рэзыдэнцыю султана ўрачыста пераносяць з палаца Тапкапы ў новую рэзыдэнцыю, пабудаваную па эўрапейскім узоры, — палац Далмабахчэ. У [[1867]] г. пачынае працаваць першы турэцкі прафэсійны тэатар, у [[1868]] — Галатасарайскі ліцэй. У [[1870]] годзе афіцыйна адчыняецца ўнівэрсытэт, аде ён праіснаваў нядоўга — да канца [[1871]] г. У 1871 г. ў Стамбуле зьяўляецца першая трамвайная лінія, а ў 1875 карлікавая лінія мэтро.
 
==== Абдул-Гамід II і «младатуркі» ====
У [[1875]] урад імпэрыі змушаны быў абвясьціць аб дзяржаўным банкруцтве. Бездапаможнасьцю ўлады паспрабавалі скарыстацца апазыцыянэры — «новыя асманы» на чале з Ахмэдам Мідхат-пашою. Пад ціскам вуліцаў і ўлічваючы незадаволенасьць у воінскіх частках султан Абдул-Азіз у траўні [[1876]] году згаджаецца ўвесьці Мідхат-Пашу ў склад ураду, а пасьля — і сам зракаецца стальца.
 
Новы султан Мурад V абмяжоўваецца амністыяй і фармальнай згоды на абмеркаваньне праекту канстытуцыі. Праз тры месяцы і яго адхіляюць ад улады. Новым султанам становіцца Абдул-Гамід II. Ён прызначае Мідхат-Пашу вялікім візірам. [[23 сьнежня]] [[1876]] г. на ўрачыстай цырымоніі ў Стамбуле ад імя султана абвяшчаюць аб уводзінах канстытуцыі. Але выконваць яе Абдул-Гамід II не зьбіраўся. У лютым Мідхата адхіляюць ад ураду. Абраны парлямэнт прапрацаваў толькі адзін год. На падставе новай вайны з Расеяй дэпутатаў разганяюць і султан усталёўвае рэжым асабістай дыктатуры, які атрымаў назву «зулюм». Уводзіцца жорсткая цэнзура, іншадумцаў за самую меншую падазронасьць арыштоўваюць, па краіне коцяцца армянскія пагромы.
 
«Буйныя дзяржавы» на ўсё гэта зачынялі вочы. Бо эканоміка імпэрыі хутка перайшла пад іх кантроль. У 1881 у Стамбуле эўрапейцы ствараюць «Адміністрацыю асманскага дзяржаўнага абавязку», якая атрымлівае права зьбіраць падаткі з падданых султана для вяртаньня замежных пазыкаў. Функцыі цэнтральнага дзяржаўнага банка фактычна выконвае Атаманскі банк, які на самой справе зьяўляецца ўласнасьцю ангельцаў і французаў. Імпэрыя адчыняецца Захаду. У 1889 у Канстантынопалі адчыняецца чыгуначны вакзал, які прымае знакаміты «Ўсходні экспрэс» паведамленьнем «Парыж-Стамбул». Замежнікі прымаюць удзел і ў разьвіцьці ўласнай інфраструктуры асманскай сталіцы — у канцы XIX ст. горад атрымлівае сучасную сыстэму электра і водазабесьпячэньня.
 
Змаганьне супраць рэжыму «зулюма» ўзначальвае партыя «Яднаньне і прагрэс» («маладыя туркі»), першае згуртаваньне якой было створана ў Стамбуле ў 1889 г. У 1908 г. успыхнула Младатурэцкая рэвалюцыя. [[24 чэрвеня]] Абдул-Гамід II, змушаны выканаць ультыматум рэвалюцыянэраў, выдае ўказ аб узнаўленьні канстытуцыі і скліканьня парлямэнта. Але ў красавіку [[1909]] году ў Стамбуле ўспыхвае мяцеж. Младатуркі накіроўваюць у сталіцу войска і фактычна бяруць горад штурмам. Абдула Гаміда II канчаткова пазбаўляюць стальца.
 
=== Турэцкая рэспубліка ===
Вайну за незалежнасьць Турэччыны ўзначаліў Мустафа Кемаль (Атацюрк). Сталіцай новаўтворанай Турэцкай Рэспублікі стала Анкара. У [[1930]] г. прыняты закон, які забараніў у афіцыйных дакумэнтах выкарыстоўваць назву Канстантынопаль. Адзінай афіцыйнай назвай гораду стала імя Стамбул.
 
== Геаграфія ==
Радок 194:
Самым цёплым месяцам зьяўляецца [[жнівень]] зь сярэдняй тэмпэратурай 23,5 °C, самым халодным — [[студзень]] з тэмпэратурай у 5,8 °C. Найбольшая колькасьць ападкаў выпадае ў [[сьнежань|сьнежні]], у сярэднім 124 мм; найменшае — у [[чэрвень|чэрвені]], у сярэднім 34 мм.
 
Самая нізкая зарэгістраваная тэмпэратура склала −16,1&nbsp;°C ([[9 лютага]] [[1927]]). Самая высокая зарэгістраваная тэмпэратура склала 40,5&nbsp;°C ([[12 ліпеня]] [[2000]]).<ref>{{Спасылка|url=http://www.mherrera.org/temp.htm|загаловак=Extreme Temperatures Around the World- world highest lowest temperatures|выдавец=Mherrera.org|дата=22 студзеня 2010}}</ref>
 
{{Кліматычная інфармацыя
Радок 272:
 
==== Трамвай ====
Хуткі трамвай (T1) пачаў перавозкі пасажыраў з [[1992]] году, маючы эўрапейскую шырыню каляіны, злучыў Сыркеджы з Тапкапы. Лінія была працягнутая ад Тапкапы ў Зэйтынбурну ў сакавіку [[1994]] году, і ад Сыкерджы да Эмін’ёну ў красавіку [[1996]] году. [[30 студзеня]] [[2005]] лінія была падоўжаная ад Эмін’ёна да Фіндыклі захапіўшы Залаты Рог па Галатыйскаму масту.
 
Лінія мае 24 станцыі, даўжыню 14 км. Першапачаткова абслугоўвалася 22 цягнікамі лёгкага мэтро, вытворчасьці ABB, якія цяпер пераведзеныя на іншыя лініі, у той час на станцыях былі часавыя высокія плятформы. Гэтыя цягнікі былі замененыя на 55 вагонаў «Flexity Swift» вытворчасьці «Bombardier Transportation» у 2003 г. Працягласьць поўнай паездкі 42 хвіліны. Штодзённая здольнасьць перавозкі 155 000 чалавек. Кошт праекту US $ 110 млн.
Радок 279:
 
==== Мэтро ====
Будаўніцтва сучаснага падземнага мэтрапалітэна ў Стамбуле пачалося ў 1992 г. Першая лінія (M2) TaксімТаксім — 4-ы Левент увайшла ў лад [[16 верасня]] [[2000]] г. Даўжыня лініі 8.5 км, мае 6 станцыяў, выкананьні аднатыпныя, але ў розных колерах. Цяпер працуюць 8 цягнікоў па 4 вагона ў кожным. Інтэрвал руху 5 хвілін, штодзённая перавозка 130 000 пасажыраў. Працягласьць паездкі 12 хвілін. Падземка здольная процістаяць землятрусам магутнасьцю 9 балаў па шкале Рыхтэра.
 
Паўночная галіна 4-ы Левент — Маслак была адчыненая ў студзені 2009 г. Паўднёвая галіна ад Таксіму да ЭЕнікапі, перасякае Залаты Рог па масту і далей вяртаецца пад старым горадам у Чычкан, у цяперашні час цалкам гатовая і, як чакаецца, павінна быць здадзеная ў эксплюатацыю ў 2009 г. Участак будзе мець даўжыню 5.4 км і чатыры станцыі.