Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 1:
'''«Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі»''' — беларуская арганізацыя, якая існавала ў [[1917]]—[[1918|18]]1917—18 гадах у [[Вільня|Вільні]].
 
У арганізацыю ўваходзілі [[Вацлаў Ластоўскі]], [[Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі]], [[Казімер Шафнагель]] і іншыя. З [[2 чэрвеня]] [[1917]] году па [[22 красавіка]] [[1918]] году выдала 4 улёткі з выкладам сваіх поглядаў (іх аўтарам лічыцца В. Ластоўскі). Адмаўляла ідэю [[Канфэдэрацыя ВКЛ|Канфэдэрацыі Вялікага княства Літоўскага]], паводле якой на беларускіх і летувіскі землях, акупаваных Нямеччынай, прапаноўвалася стварыць беларуска-летувіскую дзяржаву; выступала за злучэньне падзеленай фронтам Беларусі ў «адзін суцэльны і незалежны арганізм». Прапаноўвала ўстанавіць у незалежнай дзяржаве рэспубліканскі лад, правесьці беларусізацыю школаў, рэлігійных і дзяржаўных установаў з забесьпячэньнем правоў нацыянальных меншасьцяў. Выступала за тое, каб прадстаўнікі беларускага народу «з абедзьвюх старон фронту» былі дапушчаныя на мірную канфэрэнцыю і каб яна прызнала незалежнасьць Беларусі; выказвала надзею, што польскае грамадзтва ня будзе чыніць перашкоды ў культурным і нацыянальным будаўніцтве. Прызнаючы права летувіскага народу на незалежнасьць, арганізацыя выступала супраць анэксіянісцкіх памкненьняў дзеячаў Летувы. Лічыла, што палітычная раўнавага ў Эўропе цесна зьвязаная з вырашэньнем украінскага пытаньня, вітала Ўкраінскую раду і жадала, каб Украіна была прызнаная незалежнай дзяржавай. Адначасова выказвалася за фэдэратыўныя сувязі з суседнімі народамі, вылучала ідэю «Беларуска-Ўкраінскай фэдэратыўнай дзяржавы». Палажэньні праграмы, распрацаванай «Сувязьзю незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі», прынятыя [[Беларускі народны камітэт|Беларускім народным камітэтам]] (БНК), канфэрэнцыяй БНК, [[БСДРГ|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групай]] і Віленскім камітэтам [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (верасень 1917), а таксама [[Беларуская канфэрэнцыя (1918)|Беларускай канфэрэнцыяй]] у [[Вільня|Вільні]] ([[1918]]). Палажэньні гэтай праграмы спрабаваў ажыцьцявіць [[урад Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
== Літаратура ==