Самагубства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 5:
Больш за мільён чалавек сканчаюць жыцьцё самагубствам кожны год. [[Сусьветная арганізацыя здароўя|Сусьветная арганізацыя аховы здароўя]] лічыць, што гэта трынаццатая па значнасьці прычына сьмерці ўва ўсім сьвеце<ref>Bruce Gross, Forrensic Examiner, Summer, 2006</ref>. Гэта асноўная прычына сьмерці сярод падлеткаў і дарослых да 35 гадоў<ref>[http://www.rferl.org/content/article/1071203.html "CIS: UN Body Takes On Rising Suicide Rates – Radio Free Europe / Radio Liberty 2006"]</ref>. Узровень самагубстваў вышэй сярод мужчынаў, чым сярод жанчынаў<ref>Gelder et al, 2005 p169. Psychiatry 3rd Ed. Oxford: New York</ref>. Паводле некаторых ацэнак ад 10 да 20 млн не сьмяротных спробаў самагубства робіцца кожны год ува ўсім сьвеце<ref>Bertolote JM, Fleischmann A (October 2002). "Suicide and psychiatric diagnosis: a worldwide perspective". World Psychiatry 1 (3): 181–5. ISSN 1723-8617</ref>. Да краінаў з высокім узроўнем суіцыдаў належаць тыя, дзе паказчык самагубстваў складае вышэй за 20 выпадкаў на 100 тысячаў жыхароў.
 
Погляды на самагубства робяцца пад уплывам больш шырокіх культурных поглядаў на экзыстэнцыяльным тэмы, як [[рэлігія]], [[гонар]] і сэнс жыцьця. [[Аўраамічные рэлігіі|Аўраамічныя рэлігіі]] лічаць самагубства злачынствам у адносінах да [[Бог]]а з-за рэлігійнай веры ў сьвятасьць жыцьця. На Захадзе яно часта разглядаецца як сур’ёзнае злачынства. Наадварот, падчас эпохі [[самурай|самураяў]] у [[Японія|Японіі]], рытуал [[сэпуку]] паважалі як сродак адкупленьня ад нявыкананай працы альбо як форма пратэсту. У [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзі]] самагубства ў форме самаспаленьня выкарыстоўвалася ў якасьці сродку пратэсту, у той час калі дзейнасьць [[камікадзэ]] й выбухі тэрарыстаў-сьмяротнікаў зьяўляліся формай ваеннай альбо [[тэрарызм|тэрарыстычнай]] тактыкі. Практыка [[саці]] падчас [[індуізм|індуісцкага]] пахаваньня, у час якога ўдава прыносіць сябе ў ахвяру на пахавальным вогнішчы мужа, альбо добраахвотна, альбо пад ціскам сям’і й ягоных сваякоў<ref>[http://www.bbc.co.uk/worldservice/learningenglish/news/words/general/020807_witn.shtml "Indian woman commits sati suicide"]. Bbc.co.uk. 2002-08-07</ref>.
 
Самагубства ў якасьці мэдычнай дапамогі, як то [[эўтаназія]], у цяперашні час ёсьць даволі спрэчнае пытаньне [[этыка|этыкі]] з удзелам хворых людзей, якіх немагчыма вылечыць, альбо якія пачуваюць моцную боль ці вымушаны праводзіць вельмі абмежаванае жыцьцё з-за траўмы ці хваробы. Самаахвяраваньне для іншых не заўсёды разглядаецца як самагубства, бо мэтай ставіцца не забіць сябе, а выратаваць іншых.
Радок 15:
За 2000 год, паводле Дзяржаўнай службы судова-мэдычнай экспэртызы Беларусі, у краіне ўчынілі звыш 3000 самагубстваў (30,6 выпадкаў на 100 000 насельніцтва)<ref name="н">{{Артыкул|аўтар=Надзея Нікалаева.|загаловак=Чаму беларусы махнулі рукой на псыхічнае здароўе|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=6 красавіка 2001|нумар=72 (24188)|старонкі=2|issn=1990-763x}}</ref>.
 
[[Беларусь]] знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў<ref>{{Навіна|аўтар=[[БелаПАН]]|загаловак=Беларусі неабходная праграма прафіляктыкі суіцыдаў|спасылка=http://www.dzedzich.org/wp/2011/05/08/belarusi-neabhodnaya-pragrama-prafilaktyki-suicydau/|выдавец=[[Грамадзкае аб’яднаньне]] «[[Дзедзіч]]»|дата публікацыі=8 траўня 2011|дата доступу=29 сакавіка 2013}}</ref>. За [[2012]] год у краіне адбылося 1949 самагубстваў<ref>{{Навіна|аўтар=[[Алесь Пілецкі]]|загаловак=Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыцьцё самагубствам|спасылка=http://m.euroradio.by/report/letas-amal-2-tysyachy-belarusau-skonchyli-zhyccyo-samagubstvam|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=28 сакавіка 2013|дата доступу=29 сакавіка 2013}}</ref>. За [[2010]] год у Беларусі больш як 77% самагубстваў учынілі працаздольныя людзі. [[Мужчына|Мужчыны]] склалі 3/4 ад агульнай колькасьці самагубцаў і найчасьцей ішлі на самагубства ва ўзросьце 40—59 гадоў. Пры гэтым сярод самагубцаў пераважалі жыхары [[Сяло|сельскай]] мясцовасьці<ref>{{Навіна|аўтар=[[Васіль Сямашка]]|загаловак=Тры чвэрці суіцыдаў у Беларусі ўчыняюць мужчыны|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2011/03/24/by_media_suizid-press|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=24 сакавіка 2011|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>. 60% самагубцаў скончылі жыцьцё ў стане [[Сьпірт|алькагольнага]] [[Ап'яненьне|ап'яненьня]]<ref>{{Навіна|аўтар=[[Павал Падабед]]|загаловак=Часьцей за ўсё на суіцыд адважваюцца мужчыны ва ўзросьце 40—59 гадоў, схільныя да ўжыванню алкаголю|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2011/09/08/by_media_suicid|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=8 верасьня 2011|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>. Найбольш распаўсюджаным спосабам зьдзяйсьненьня самагубства было павешаньне (82,6%)<ref>{{Навіна|аўтар=[[Вячаслаў Будкевіч]]|загаловак=У аснове прычынаў самазабойстваў у Беларусі ляжаць сацыяльныя аспэкты, заяўляюць спэцыялісты|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2007/11/28/200040_200041|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=28 лістапада 2007|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>. Для каля 80% самагубцаў спроба скончыць жыцьцё была паўторнай, найчасьцей у першыя 2 месяцы пасьля папярэдняй спробы<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Надзея Нікалаева]].|загаловак=Час ад часу думкі пра суіцыд узьнікаюць у кожнага пятага падлетка|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=66709|выданьне=[[Краіна здароўя]]|тып=|год=28 верасьня 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/pril/?id=29&prilid=66707 49 (218)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/66730/28ver-5.indd.pdf 5]|issn=}}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==