Том Стопард: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Крыніцы
 
Радок 11:
| Дэбют =
}}
'''Сэр Том Стопард''' (нарадзіўся [[3 ліпеня]] [[1937]]) — брытанскі драматург.
 
== Біяграфія ==
Стопард (сапраўднае імя Томаш Штраўсьлер) нарадзіўся ў чэскім [[Зьлін]]е. Каб пазьбегнуць перасьледу нацыстаў, [[15 траўня]] [[1939]] году сям’я зьяджае ў [[Сынгапур]]. А ў [[1941]] годзе, ратуючыся ад ўварваньня [[Японія|Японіі]] ў Сынгапур, сям’я пераяжджае ў [[Індыя|Індыю]]. Бацька Тома затрымаўся ў Сынгапуры і быў забіты японцамі.
 
У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кэнэтам Стопардам, праз што Том атрымлівае прозьвішча Стопард. У [[1946]] годзе сям’я пераяжджае ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]].
 
У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (''A Walk on the Water''), якая пазьней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (''Enter a Free Man'').
 
У [[1977]] годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэньняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і СССР. У лютым [[1977]] году ён наведвае [[СССР]] у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж году Стопард сустракаецца ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыне]] з [[Вацлаў Гавэл|Вацлавам Гаўлам]]. У жніўні [[2005]] году Стопард наведвае [[Менск]], дзе праводзіць сэмінар па драматургіі, ды дасьледуе праблемы парушэньняў правоў чалавека і палітычную сытуацыю ў [[Беларусь|Беларусі]].
 
У [[1997]] годзе атрымаў рыцарскае званьне.
 
У [[1998]] годзе атрымлаў «[[Оскар]]» ад Амэрыканскай кінаакадэміі за сцэнар да фільму «Закаханы Шэксьпір» (''Shakespeare In Love'').
 
== Работы для тэатра ==
* «[[Разэнкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя]]» (''Rosencrantz and Guildenstern Are Dead'') ([[1967]])
* «Уваходзіць вольны чалавек» (''Enter a Free Man'') ([[1968]])
* «Сабака сапраўднага інспэктара» (''The Real Inspector Hound'') (1968)
* «Пасьля Магрыт» (''After Magritte'') ([[1970]])
* «Скакуны» (''Jumpers'') ([[1972]])
* «Травесьці» (''Travesties'') ([[1974]])
* «Брудны Лінэн і Нова-знойдзеная-зямля» (''Dirty Linen and New-Found-Land'') ([[1976]])
* «Кожны добры хлопчык заслугоўвае падтрымкі» (''Every Good Boy Deserves Favour'') ([[1977]])
* «Ноч і дзень» (''Night and Day'') ([[1978]])
* «Догавы Гамлет і Кагутавая Макбэт» (''Dogg’s Hamlet and Cahoot’s Macbeth'') ([[1979]])
* «Нязнойдзеная краіна» (''Undiscovered Country'') (1979)
* «У мітусьні» (''On the Razzle'') ([[1981]])
* «Першаклясная рэч» (''The Real Thing'') ([[1982]])
* «Грубае скрыжаваньне» (''Rough Crossing'') ([[1984]])
* «Балбатаньне» (''Dalliance'') ([[1986]])
* «Хэпгуд» (''Hapgood'') ([[1988]])
* «Аркадыя» (''Arcadia'') ([[1993]])
* «Індыйскі атрамант» (''Indian Ink'') ([[1995]])
* «Вынаходніцтва каханьня» (''The Invention of Love'') ([[1997]])
* «Узьбярэжжа Ўтопія» (''The Coast of Utopia'') ([[2002]])
 
== Работы для радыё, кіно і тэлевізіі ==
* «Трое ў чоўне» (''Three Men in a Boat'') ([[1975]])
* «Мяжа» (''The Boundary'') (1975)
* «Прафэсійнае парушэньне» (''Professional Foul'') ([[1977]])
* «Бразылія» (''Brazil'') ([[1985]])
* «Імпэрыя сонца» (''Empire of the Sun'') ([[1987]])
* «Дом Расея» (''The Russia House'') ([[1990]])
* «Закаханы Шэксьпір» (''Shakespeare In Love'') ([[1998]])
* «Загадка» (''Enigma'') ([[2001]])
 
== Крыніцы ==