Франш-Камтэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 1:
'''Франш-Камтэ''' альбо Франш-Кантэ ({{мова-fr|Franche-Comté}}, на франка-правансальскім дыялекце ''Franche-Comtât'', на франка-камтэйскім дыялекце ''Fraintche Comtè'') — былы [[рэгіён]] на паўночным усходзе [[Францыя|Францыі]]. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі і краінай: на паўночным усходзе з [[Эльзас]]ам, на поўначы — зь [[Лятарынгія]]й, на паўночным захадзе — з [[Шампань-Ардэны|Шампаньню-Ардэнамі]], на захадзе — з [[Бургундыя]]й, на поўдні — з [[Рона-Альпы|Ронай-Альпамі]], а на ўсходзе — са [[Швайцарыя]]й. Плошча 16 202 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 1 177 906 чалавекі. У склад рэгіёну ўваходзілі 4 [[дэпартамэнты Францыі|дэпартамэнты]]: [[Ду (дэпартамэнт)|Ду]], [[Верхняя Сона]], [[Юра (дэпартамэнт)|Юра]] й [[Тэрыторыя Бэльфору]]. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў [[Бэзансон]] (116 952 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, [[1 студзеня]] [[2016]] увайшоў разам з [[Бургундыя]]й у склад новаўтворанага рэгіёну [[Бургундыя — Франш-Камтэ]] (адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну стаў [[Дыжон]]).
 
{{Накід:Францыя}}
 
{{Рэгіёны Францыі}}
 
 
[[Катэгорыя:Колішнія рэгіёны Францыі| ]]