Эдгар Алан По: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д націскі
Радок 22:
|Сайт =
}}
'''Э́дгар А́лан По''' ({{мова-en|Edgar Allan Poe}}; [[19 студзеня]] [[1809]], [[Бостан]] — [[7 кастрычніка]] [[1849]], [[Балтымар]]) — [[ЗША|амэрыканскі]] паэт, празаік, [[эсэ]]іст, вынаходнік дэтэктыўнай [[навэля|навэлі]] (''detective story''), заснавальнік жанру жахаў (''horror''), [[літаратурная крытыка|крытык]] і адна зь вядучых постацяў амэрыканскага [[рамантызм]]у. Найвялікшую славу здабыў як аўтар «жахлівых апавяданьняў».
 
== Біяграфія ==
Радок 61:
Апошнія гады жыцьця Эдгара По, 1847—1849, былі гадамі беганіны, паўшаленства, высокіх посьпехаў, гаротных падзеньняў і пастаянных паклёпаў ад ворагаў. Вірджынія, паміраючы, узяла клятву з с-ні Ш’ю, сяброўкі Эдгара, ніколі не пакідаць яго. Эдгар По яшчэ захапляўся жанчынамі, уяўляў, што закаханы, нават ішла гаворка аб шлюбе. У жыцьці ён трымаў сябе дзіўна, аднак пасьпеў выдаць яшчэ колькі геніяльных твораў.
 
Але хвароба ўжо зьнішчала жыцьцё паэта; прыпадкі алькагалізму станавіліся ўсё больш пакутлівымі, нэрвовасьць узрастала амаль да псыхічнага расзладжаньня. С-ня Ш’ю, якая не была здольная зразумець хваравіты стан паэта, палічыла неабходным устараніцца ад яго жыцьця. Увосень 1849 году наступіў канец. Поўны хімерычных праектаў, лічачы сябе зноў жаніхом, Эдгар По сёлета ў верасьні зь вялікім посьпехам чытаў у Рычмандзе курс лекцыяў аб «Паэтычным прынцыпе». З Рычманда Эдгар По выехаў, маючы 1500 даляраў у кішэні. Што здарылася затым, засталося таямніцай. Можа быць паэт трапіў пад уплыў сваёй хваробы; можа быць, рабаўнікі ўсыпілі яго наркотыкам. Эдгара По знайшлі ў беспрытомным стане, абрабаваным. Яго прывезьлі ў Балтымар, дзе Эдгар По і памёр у шпіталі [[7 кастрычніка]] 1849 году.
 
== Творчасьць ==