Электронная музыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Глядзіце таксама: дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:Teleharmonium1897.jpg|міні|150пс|[[Telharmonium]], [[Thaddeus Cahill]] 1897]]
[[Файл:Mixtur Trautonium.jpg|міні|150пс|[[Trautonium]], 1928]]
'''Электронная музыка''' (ад {{мова-en|Electronic music|скарочана}}, у простамоўі таксама «электроніка») — шырокі [[музычны жанр]], які абазначае [[музыка|музыку]], створаную з выкарыстаньнем электронных музычных інструмэнтаў. Хоць першыя электронныя інструмэнты зьявіліся яшчэ напачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]], электронная музыка як [[жанр]] разьвілася ў другой палове XX стагодзьдзя й на пачатак [[XXI стагодзьдзе|XXI стагодзьдзя]] ўключае дзясяткі разнавіднасьцяў.
 
Электронная музыка апэруе гукамі, якія ўтвараюцца пры выкарыстаньні электронных тэхналёгіяў і электрамэханічных музычных інструмэнтаў. Прыкладамі электрамэханічных музычных інструмэнтаў могуць служыць тэлармоніюм, [[арган Гаманда]] й [[электрагітара]]. Чысты электронны гук атрымліваюць, ужываючы такія інструмэнты як [[тэрмэнвокс]], [[сынтэзатар]] і [[кампутар]].
 
Электронная музыка першапачаткова асацыявалася толькі з заходняй акадэмічнай музыкай, але гэта зьмянілася са зьяўленьнем даступных па кошце электронных сынтэзатараў ў канцы [[1960-я|1960-х]] гадоў. Сынтэзатары, дзякуючы свайго ўмеранага кошту, сталі даступныя ня толькі буйным [[студыя гуказапісу|студыям гуказапісу]], але таксама й шырокай публіцы. Гэта зьмяніла вобраз папулярнай музыкі — сынтэзатары сталі выкарыстоўваць шматлікія [[Рок-музыка|рок-]] і [[поп-музыка|поп-артысты]]. З гэтага моманту электронная музыка стала звыклай часткай папулярнай культуры. Сёньня электронная музыка ўключае ў сябе вялікую колькасьць розных стыляў ад экспэрымэнтальнай акадэмічнай музыцы да папулярнай электроннай танцавальнай музыкі.
 
== Глядзіце таксама ==