Розьніца паміж вэрсіямі «Мэрытакратыя»

д
афармленьне
д (артаграфія)
д (афармленьне)
 
== Этымалёгія ==
Нягледзячы на тое, што [[канцэпцыя]] мэрытакратыі існавала стагодзьдзямі (напрыклад, у рамках [[Канфуцыянства|канфуцыянскай філязофіі]]), само слова «мэрытакратыя» зьявілася ў [[1950-я|1950-х]]. Яно было ўжыта нямецка-амэрыканскім філёзафам [[Ханна Арэндт|Ханнай Арэндт]] у яе эссэ «Крызіс адукацыі»<ref>http://www.instituteofideas.com/documents/PGF_Arendt_Education.pdf</ref>, якое было напісана ў 1954 годзе, а празь некалькі гадоў [[тэрмін]] быў пашыраны брытанскім [[палітык]]ам і [[Сацыялёгія|сацыёлагам]] [[Майкл Янг|Майклам Янгам]] у яго сатырычнай працы «Пад’ём мэрытакратыі»<ref>http://www.shef.ac.uk/polopoly_fs/1.155163!/file/philosophicalcritique.pdf</ref>, у якім апісваецца [[Футурызм|футурыстычнае]] грамадзтва, дзе грамадзкая пазыцыя вызначаецца каэфіцыентам інтэлекту ([[IQ]]). У кнізе такая сыстэма вынікае [[рэвалюцыя]]й, пад час якой людзі зьвяргаюць фанабэрыстую і адарваную ад народа [[эліта|эліту]]. Аналягічныя [[сюжэт]]ы выкарыстоўваліся і ў іншых літаратурных творах. Пазьней у азначэньня «мэрытакратыя» зьявіўся больш пазітыўны сэнс, які ўзялі на ўзбраеньне прыхільнікі ўсеагульнай роўнасьці магчымасьцяў. У сваёй кнізе «Постіндыстрыяльнае грамадзтва будучыні» (1973) [[Дэніял Бэл]] выказаў меркаваньне, што мэрытакратыя дазволіць зьнішчыць [[бюракратыя|бюракратыю]] і агулам зьмяніць сацыяльную пабудову грамадзтва. Падобных поглядаў прытрымліваліся і прадстаўнікі [[нэакансэрватызм]]у ў заходняй сацыялёгіі ([[Зьбігнеў Бжазінскі]]).
 
== Гісторыя ==
Хаця само слова «мэрытакратыя» зьявілася ня так даўно (1958), канцэпцыя ўраду, заснаванага на стандартызаваных экзамэнах, вядзе свае карані ад прац [[Канфуцый|Канфуцыя]] і яго пасьлядоўнікаў. Першая вядомая ў сьвеце мэрытакратыя, меркавана, была ўжыта ў [[II стагодзьдзе|II ст.]].стагодзьдзі да нашай эры кітайскай [[Дынастыя Хань|дынастыяй Хань]], дзе ўпершыню былі прызначаны экзамэны па дзяржаўнай службе, на якіх ацэньваліся здольнасьці [[палітык|чыноўнікаў]]. Мэрытакратыя як [[канцэпцыя]] перанеслася з [[Кітай|Кітаю]] ў [[Брытанская Індыя|Брытанскую Індыю]] ў [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]]стагодзьдзі, а потым трапіла ў кантынэнтальную [[Эўропа|Эўропу]] і [[Злучаныя Штаты]].
 
Дзякуючы перакладу тэкстаў Канфуцыя пад час [[Асьветніцтва]], канцэпцыя мэрытакратыі дасягнула інтэлектуалаў Захаду, якія ўбачылі ў ёй [[альтэрнатыва|альтэрнатыву]] [[Стары Рэжым Эўропы|Старому Рэжыму Эўропы]]. У Злучаных Штатах забойства [[прэзыдэнт Гарфілд|прэзыдэнта Гарфілда]] ў 1881 годзе падштурхнула зьмену [[Амэрыканская сыстэма здабычы|Амэрыканскай сыстэмы здабычы]] на мэрытакратыю. У 1883 годзе быў прыняты [[акт Пэндэльтана]] (ён рэфармаваў сыстэму дзяржаўнай службы), які абумоўліваў, што дзяржаўныя пасады павінны прызначацца на падставе здольнасьцяў праз канкурэнцыю на адмысловых экзамэнах, а не праз сувязі паміж палітыкамі ці дзякуючы палітычным перакананьням.
Мэрытакратыя таксама крытыкуецца [[эгалітарызм|эгалітарыямі]] як міт, які спрыяе зацьверджаньню [[Статус-кво|статусу кво]], пры тым што надае сваім прыхільнікам магчымасьць на словах падтрымліваць ідэю сацыяльнай роўнасьці.
 
Зь іншага боку, паўстае праблема [[прынцып некампэтэнтнасьці|прынцыпу некампэтэнтнасьці]], ці «[[прынцып некампэтэнтнасьці|«прынцыпу Пітэра»]]». Калі людзі прасоўваюцца ў мерытакратычным грамадзтве па кар’ернай лесьвіцы, яны ў выніку ўпіраюцца ў першы ўзровень таго, што яны зрабіць няздольны. Ці, іншымі словамі, «у іерархічнайгерархічнай сыстэме любы працаўнік у выніку прасоўваецца да ступені ўласнай некампэтэнтнасьці».
 
Шмат пытаньняў наконт правамернасьці і слушнасьці прынцыпу мэрытакратыі ўзьнікае, калі дадзенае пытаньне паспрабаваць разгледзіць з боку [[псыхалёгія|псыхалёгіі]], [[Сацыялёгія|сацыялёгіі]] і [[нэўрабіялёгія|нэўрабіялёгіі]]. Мэрыкратыя дапушчае, што жыцьцё асобнага [[індывід]]у і яго пэрспэктывы не залежаць ад зьнешніх фактараў, такіх як [[сацыяльны статус]], спадкаванае багацьце, [[раса]] і інш. Наадварот, кожнаму, незалежна ад гэтых фактараў, мусяць быць дадзеныя аднолькавыя магчымасьці і ўмовы дзеля ўласнага разьвіцьця. Людзі мусяць быць узнагароджаныя аб’ектыўна — толькі за іх уласныя дасягненьні і здольнасьці. Аднак некаторыя дасьледаваньні паказалі, што нават [[матывацыя]], прафэсійная этыка і добрасумленнасьць могуць залежыць ад такіх непрадказальных зьнешніх фактараў, як чарга нараджэньня. Дзеці, якія былі народжаныя першымі, маюць схільнасьць накіроўвацца на мэты, абапіраючыся на свой папярэдні ўзровень здольнасьцяў. У той жа час дзеці, народжаныя другімі па чарзе схільныя ставіць сабе мэты ў залежнасьці ад спадзяваньняў і прадказаньняў іншых, і абапіраючыся на агульныя стандарты здольнасьцяў.
159 567

зьменаў