Зьбігнеў Алясьніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
 
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Алясьніцкі нарадзіўся ў сям’і [[кракаў]]скага судзьдзі. Навучаўся ў [[Сандомір]]ы, ва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]] і ў [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Ягелонскім унівэрсытэце]] ў Кракаве. З 1410 году супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля [[Ягайла|Ўладзіслава II Ягайлы]], якому Алясьніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыцьцё ў [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальдзкай бітве]]. З 1423 году і да сьмерці — біскуп Кракаўскі. У пэрыяд з 1411 па 1429 год удзельнічаў у шматлікіх важных дыпляматычных місіях у якасьці [[натарыюс]]а, [[протанатарыюс]]а і [[біскуп]]а, між іншым пры двары караля Сыгізмунда, на службе ў папы рымскага [[Ян XXIII|Яна XXIII]] і брандэнбурскага курфюрста [[Фрыдрых I|Фрыдрыха I]]. Адначасова з гэтым Алясьніцкі пераймае верхавенства ў царкоўнай іерархіігерархіі і ў колах дробнай палітычнай [[алігархія|алігархіі]], а ў часы кіраваньня караля [[Уладыслаў III Варнэньчык|Ўладыслава III]] (1434—1444) Алясьніцкі быў па сутнасьці [[рэгент]]ам Польшчы. Незадоўга да гэтага, у 1430—1432 гг., удзельнічаў у палітычных справах іншых польска-літоўскай уніі. Так, пры вялікім удзеле Алясьніцкага быў распрацаваны плян скіданьня са стальцу вялікага князя літоўскага [[Сьвідрыгайла|Сьвідрыгайлы]], калі ў 1431 годзе выявілася яго нежаданьне прысягаць Ягайлу як каралю польскаму і перадаць Польшчы Валынь і Падольле.
 
У зьнешняй палітыцы Алясьніцкі выступаў за вяртаньне [[Сылезія|Сылезіі]] да Польшчы, і спрыяў узмацненьню польска-вугорскай уніі з мэтай сумеснай барацьбы супраць [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У 1440 годзе Ўладзіслаў III узышоў на вугорскі трон. У 1435 годзе Алясьніцкі садзейнічаў падпісаньню спрыяльнага для Польшчы [[Берасьцейскі мір|Берасьцейскага міру]] ў [[Куявія|Куявіі]] з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]].