Ян з княжатаў літоўскіх: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 10:
 
== Дзяржаўная дзейнасьць ==
[[Файл:Jan z knižataŭ litoŭskich, Pahonia. Ян з княжатаў літоўскіх, Пагоня (XVI1555) (2).jpg|значак|Герб Яна, біскупа віленскага, з гербоўніка Stemmata Polonica]]
 
Пасьля прыезду ў [[Вільня|Вільню]] ў 1519 стаў фактычным намесьнікам вялікага князя на Літве. Пракаралеўская палітыка маладога біскупа сутыкнулася з апазыцыяй часткі магнатаў, якія 22 лістапада 1522 нават спрабавалі зрабіць замах на яго жыцьцё. Па просьбе караля Ян распачаў актыўную акцыю, якая гарантавала [[Ягайлавічы|ягелонскую]] пераемнасьць, што прывяло да прысягі, якую літоўская рада склала [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] як наступніку трона 4 сьнежня 1522, а пазьней, 18 кастрычніка 1529, да каранацыі. 3 мэтаю далейшага ўмацаваньня дынастыі Ян разам з [[Юры Радзівіл Літоўскі Геркулес|Юр’ем Радзівілам]] прапанаваў на варшаўскім зьезьдзе 1526 праект прызнаньня Літвы як каралеўства, аднак гэтаму рашуча супрацьстаяў польскі бок. Не ўдаўся таксама праект жаніцьбы Яна з [[Мазовія|мазавецкаю]] князёўнаю Ганнай і адданьня Мазоўшы пад уладу Літвы. Ян у той час праводзіў адпаведна ад імя караля і па жаданьні [[Бона Сфорца|Боны]], зь якой яго яднала сардэчнае сяброўства і ўся палітыка Літвы, не выключаючы нават дыпляматычных адносінаў з прускім [[Альбрэхт Прускі|Альбрэхтам]] (туды ў 1530 зь місіяй ад біскупа паехаў Францішак Скарына) і [[Фэрдынанд I Габсбург|Фэрдынандам І]] і, выступаючы пасярэднікам паміж Жыгімонтам І і малдаўскім гаспадаром, [[Пётр Рарэш|Пятром Рарэшам]]. Ян цікавіўся таксама справамі абароны Літвы ад [[татары|татараў]] і настойліва падтрымліваў умацаваньне межаў. Як чалец літоўскай [[Рада|рады]] ён прымаў таксама актыўны ўдзел у яе абрадах і пасяджэньнях літоўскага [[сойм]]у, звычайна знаходзіўся побач з каралём падчас яго побыту на Літве.