Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д -Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939); ± 2 катэгорыі з дапамогай HotCat
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Другая_Усебеларуская_канферэнцыя?oldid=3114324
Радок 1:
'''Друга́я Ўсебелару́ская канфэрэ́нцыя''', таксама '''''Другая Ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя''''', '''''Другая Нацыянальна-палітычная нарада''''', '''''Бэрлінская канфэрэнцыя 1925 году''''' — палітычная канфэрэнцыя, якая адбылася [[1212—16 кастрычніка|12]]—[[16 кастрычніка]] [[1925]] году ў [[Бэрлін]]е як нарада беларускіх палітычных дзеячаў у эміграцыі. Скліканая [[Аляксандар Цьвікевіч|А. Цьвікевічам]]<ref name="энцык">{{Літаратура/БелЭн|6}} С. 215</ref>. Зьявілася вынікам расколу ў беларускім эмігранцкім асяродзьдзі, а таксама пераменаў, што адбыліся ў [[1921]]—[[1925]]1921—1925 гг. у [[БССР]] і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] пасьля [[Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя|Першай Усебеларускай канфэрэнцыі]] ([[Прага]], [[1921]] г.).

На Другую Ўсебеларускую канфэрэнцыю прыехалі [[Зьміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] і намесьнік паўнамоцнага прадстаўніка [[СССР]] у [[Польшча|Польшчы]] А. Ульянаў. Перад канфэрэнцыяй [[Урад БНР]] прыняў 2 пастановы. Паводле 1-й, супраць якой галасаваў [[Васіль Захарка|В. Захарка]], [[Рада Народных Міністраў БНР]] спыняла сваю дзейнасьць і прызнала Менск «адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі». Паводле 2-й, прынятай аднагалосна, Урад БНР абвяшчаўся зьліквідаваным. Пасьля гэтага Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя большасьцю галасоў прызнала Менск цэнтрам беларускага адраджэньня. Пастановы Рады Міністраў ня мелі сілы, бо яна не магла засядаць асобна ад Прэзыдыюму Рады БНР. Старшыня Рады БНР [[Пётра Крачэўскі|П. Крачэўскі]] й ягоны намесьнік [[Васіль Захарка|В. Захарка]] не прызналі рашэньні Другой Усебеларускай канфэрэнцыі, а сябра Прэзыдыюму Рады БНР [[Язэп Мамонька|Я. Мамонька]] склаў пратэст на імя старшыні канфэрэнцыі [[Кастусь Езавітаў|К. Езавітава]]. Дзяржаўная пячатка засталася ў Крачэўскага, потым яна перадавалася наступным старшыням Рады БНР<ref name="энцык"/>.
 
== Прычыны ==
У 1921—1925 роках [[Ліга Народаў]] прызнала ўсходнія межы [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] з СССР; выявілася немагчымасьць атрымаць якіх-кольвек саступак для беларускай культуры ў Польшчы з боку польскіх уладаў<ref>Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 166.</ref>; урад Летувы страціў зацікаўленасьць у падтрымцы беларускага асяродку ў летувіскай сталіцы (Коўне), дзе [[Аляксандар Цьвікевіч]] выконваў функцыі прэм’ера беларускага эміграцыйнага [[Урад БНР|ўраду БНР]] (Старшыні Рады міністраў БНР)<ref>Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 166.</ref>; улады БССР сыстэматычна і ў рознай форме заахвочвалі эмігрантаў вярнуцца ў Беларусь (савецкую) і далучацца да працы на карысьць бацькаўшчыны і беларускай нацыянальнай культуры<ref>Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 166.</ref>; у 1924 г. адбылося [[Узбуйненьне БССР|ўзбуйненьне тэрыторыі БССР]]<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 267.</ref>.
 
Для беларусаў сярод станоўчых мерапрыемстваў савецкага ўраду БССР найбольш важнай, нават вызначальнай, была [[беларусізацыя]]. Узбуйненьне тэрыторыі БССР у 1924 годзе і пераход арміі на тэрытарыяльна-міліцэйскую сістэму камплектаваньня (што, здавалася, набліжала ідэю стварэньня ўласнага беларускага войска) дапаўнялі карціну зьмяненьняў у [[БССР|Савецкай Беларусі]]<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 80.</ref>.
 
Раскол беларускай палітычнай эміграцыі пачаўся пасьля [[Генуэская канфэрэнцыя (1922)|Генуэскай канфэрэнцыі]] (1922), дзе Старшыня Рады Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі [[Вацлаў Ластоўскі]] і міністар замежных справаў Аляксандар Цьвікевіч прызналі права [[Летувіская Рэспубліка|Летувіскай Рэспублікі]] на [[Вільня|Вільню]] і [[Віленскі край]]. В. Ластоўскі пасьля спрабаваў правесьці нацыянальна-палітычную нараду, каб ягоная дзейнасьць была ўхваленая, а Старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]] [[П. Крачэўскі]] забараніў яе правядзеньне. Была ўтвораная [[Дзяржаўная калегія БНР]], а затым адноўленая Рада Міністраў БНР (1923). Абавязкі ейнага Старшыні выконваў А. Цьвікевіч, які нібыта прызнаў памылковасьць свайго ўчынку<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 283</ref>.
 
На настроі часткі беларускай палітычнай эміграцыі і дзейнасьць А. Цьвікевіча ўплывалі падзеі ў [[БССР]]. У шэрагах [[КП(б)Б]] існавала моцная плынь праціўнікаў беларускай культуры. Інтарэсы ж беларускай культуры прадстаўлялі [[З. Жылуновіч]], [[А. Чарвякоў]], [[У. Ігнатоўскі]] і інш. [[VII зьезд КП(б)Б]] канстатаваў, што ў асяродзьдзі работнікаў культуры і асьветы БССР былі моцныя ідэалы «адраджэньня буржуазна-дэмакратычнай дзяржаўнасьці», г. зн. БНР. Але пасьля [[XII зьезд РКП(б)|XII зьезду РКП(б)]] (1923) прыняў рэзалюцыю па нацыянальным пытаньні, і [[ЦБ КП(б)Б]] мусіла ўзяць курс на беларусізацыю і [[каранізацыя|каранізацыю]]. Станоўчы вобраз савецкага рэжыму стваралі таксама распачатая ў 1921 [[новая эканамічная палітыка]] (НЭП) і абвешчаная ў 1923 г. амністыя былым праціўнікам бальшавіцкай улады<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 283</ref>.
 
У Польскай Рэспубліцы, куды ўваходзіла [[Заходняя Беларусь]], урад пачаў наступленьне на беларускае школьніцтва і культуру. Стаўка левых сіл на ўзброеную барацьбу не апраўдала сябе, а парлямэнцкіх мэтадаў барацьбы было недастаткова. Вынікам было стварэньне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ([[КПЗБ]]), куды ўвайшлі ў т.л. [[А. Канчэўскі]], [[І. Лагіновіч]], [[Л. Родзевіч]] і інш. Важную ролю ў КПЗБ стаў адыгрываць эмісар Менску [[М. Гурын-Маразоўскі]]. Пад уплывам падзей у БССР, у кантакце з КПЗБ левыя сябры [[Беларускі пасольскі клюб|Беларускага пасольскага клюбу]] [[С. Рак-Міхайлоўскі]], [[Б. Тарашкевіч]] і інш. стварылі самастойную фракцыю — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, якая для [[ЦК КП(б)Б]] стала «трыбунай партыі ў польскім сейме», яны перайшлі ў КПЗБ і пачалі падрыхтоўку да стварэньня масавай аднайменнай арганізацыі ([[БСРГ]])<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 283</ref>.
 
Большасьць дзеячоў [[Рада БНР|Рады]] і [[урад БНР|ўраду БНР]] і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] лічылі НЭП, беларусізацыю і каранізацыю стабільным курсам бальшавікоў. Гэта амаль цалкам задавальняла іх, бо па сваіх перакананьнях яны былі сацыялістамі. Аляксандар Цьвікевіч спадзяваўся, што пачнецца і дэмакратызацыя савецкага рэжыму<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 283</ref>.
 
Існавалі таксама супярэчнасьці паміж кіраўніцтвам БНР і ўрадам Летувы, у выніку 1 лістапада 1923 г. Прэзыдыюм Рады і ўрад БНР вымушаныя былі пераехаць у [[Прага|Прагу]]. Урад знаходзіўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, асабліва пасьля прызнаньня Чэхаславаччынай СССР. Аляксандар Цьвікевіч шукаў альтэрнатыву Радзе БНР. Ён не выключаў магчымасьці свайго пераезду ў БССР. Сувязным паміж ім і кіраўніцтвам КП(б)Б стаў, верагодна [[І. Краскоўскі]]<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 283</ref>.
 
Кіраўніцтва БССР разгарнула супраць беларускай эміграцыі ідэалягічнае наступленьне. 11 чэрвеня 1923 году была прынята супольная пастанова ЦВК СССР і БССР аб амністыі. Гэта дало магчымасьць вярнуцца на радзіму многім дзеячам культуры і навукі (працэдура прадугледжвала адмову ад сваіх палітычных перакананьняў)<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 81.</ref>.
 
У 1925 годзе для працы сярод беларусаў замежжа накіраваліся па маршруце Варшава — Прага — Бэрлін прадстаўнікі Савецкай Беларусі [[З. Жылуновіч]] і [[М. Чарот]]. У час паездкі высьветлілася, што эміграцыя сасьпела да пэўнай саветызацыі. 14 жніўня 1925 году ЦК КП(б)Б вызначыў умовы правядзеньня беларускай нацыянальна-палітычнай нарады (яе плянавалася склікаць у Бэрліне), асноўнай мэтай форуму мела стаць прызнаньне за Менскам ролі адзінага цэнтру культурнага і палітычнага жыцьця беларусаў<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 81.</ref>.
 
Аляксандар Цьвікевіч не хаваў свайго намеру пераехаць у Менск<ref>Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — С. 448.</ref>. Перад вяртаньнем прадстаўнікі ўрада БССР і ўрада СССР угаварылі Цьвікевіча правесьці ў Бэрліне Беларускую нацыянальна-палітычную канферэнцыю<ref>Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — С. 448.</ref>.
 
== Падрыхтоўка канфэрэнцыі ==
 
11 жніўня 1925 [[ЦК КП(б)Б]] зацьвердзіў плян паездкі [[З. Жылуновіч]]а і [[М. Чарот]]а ў [[Прага|Прагу]]. 14 жніўня 1925 ЦК КП(б)Б прыняў пастанову, у якой лічыў мэтазгодным скліканьне А. Цьвікевічам у Бэрліне беларускай канфэрэнцыі пры 7 абавязковых умовах, адна зь іх — папярэдняе прызнаньне Менску як адзінага культурнага і палітычнага цэнтру, на які павінен арыентавацца беларускі рух Польшчы, Летувы, Латвіі й іншых краін; адмова ад арыентацыі на [[Ліга Нацый|Лігу Нацый]]; папярэдняя, да канфэрэнцыі, «перадача паўнамоцтваў БНР Ураду БССР у форме дэклярацыі». Пасьля прыняцьця гэтых умоваў групай Цьвікевіча меркавалася фінансаваць апошнюю. Восеньню 1925 ЦК КП(б)Б адзначаў, што група Цьвікевіча «''падладжваецца пад нас з надзеяй задаволіць нас мандатамі Ўрада БНР; падладжваючыся пад нас, яна ў той жа час імкнецца ўмацаваць сваё становішча, яна яшчэ хоча адыгрываць палітычную ролю''». А. Цьвікевіч не адмаўляўся ад намеру стварыць Усебеларускі нацыянальны цэнтар. КП(б)Б ставіла сваёй задачай «''не дапусьціць арганізацыі якога б ні было камітэту беларускай эміграцыі''», таму што стварэньне такога цэнтру «''толькі затармозіць разьвіцьцё беларускага руху савецкай арыентацыі''». ЦК КП(б)Б імкнуўся «''ліквідаваць групу Цьвікевіча з тым, каб частка яе пасьля ліквідацыі БНР прыехала ў Менск''». У кастрычніку 1925 у Прагу для работы сярод эміграцыі выехалі З. Жылуновіч, М. Чарот і [[Я. Купала]]<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 283-284</ref>.
 
Яшчэ ў 1919 годзе [[Народная рада БНР]] (чые паўнамоцтвы прызнала [[Найвышэйшая рада БНР]], а потым і [[Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя]]) выдала пастанову, паводле якой [[урад БНР]] ня меў права прымаць самастойныя палітычныя рашэньні. Падрыхтоўка да канфэрэнцыі вялася таемна ад Старшыні Рады БНР [[П. Крачэўскі|П. Крачэўскага]]<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 284</ref>.
 
2 верасьня 1925 году ў Празе адбылася сустрэча паміж А. Цьвікевічам і савецкімі ўпаўнаважанымі, было канчаткова зацьверджана месца і час скліканьня канфэрэнцыі (Бэрлін, кастрычнік 1925 году), на яе арганізацыю перадаваліся грошы. Паралельна А. Цьвікевіч вёў перамовы зь Летувой, і паводле некаторых зьвестак Коўна таксама выдзеліла грашовую суму<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 81.</ref>.
 
У ЦК КП(б)Б праходзілі нарады, у цэнтры ўвагі якіх знаходзілася падрыхтоўка Бэрлінскай канфэрэнцыі. Сярод пагроз разглядалася магчымасьць, што В. Ластоўскі можа выкарыстаць яе супраць БССР<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 81.</ref>. Паміж КП(б)Б і НКЗС у Маскве паўсталі пэўныя супярэчнасьці, кіраўніцтва Кампартыі Беларусі адзначала:<ref>Знешняя палітыка Беларусі: зб. дакументаў і матэрыялаў. – Т. 2: 1923–1927 гг. – Мінск, 1999. — С. 172–173</ref>
{{Цытата|
Прызнаць, што ў працаўнікоў НКЗС, якія праводзяць працу па канфэрэнцыі, адсутнічае поўная яснасьць і пасьлядоўнасьць у правядзеньні лініі, выражанай у рэзалюцыі ЦК КП(б)Б, якая атрымала зацьвярджэньне НКЗС, асабліва адзначыць невыкананьне т. Александроўскім умоваў выдачы грошаў Цьвікевічу.
}}
Пры гэтым у ЦК лічылі немэтазгодным удзел у нарадзе латвійскай беларускай групы. Напярэдадні абмяркоўвалася магчымасьць стварыць замест Рады БНР за мяжой Беларускі камітэт. Аднак ЦК партыі быў катэгарычны: «''Беларускі камітэт, калі б ён быў падабраны на Бэрлінскай канфэрэнцыі, нават пры ўмове складаньня паўнамоцтваў БНР, апынецца сілай супраць СССР, будзе мець ілюзіі ў беларускім пытаньні, што паслабляюць пазіцыю СССР; яго ўтварэньне будзе БССР разглядацца як выступленьне супраць БССР''». Прынцыповым для Менску было выкананьне наступных умоваў: «гучная» дэклярацыя Цьвікевіча, складаньне паўнамоцтваў БНР, уезд у БССР прыхільнікаў арыентацыі на БССР<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 82.</ref>.
 
== Правядзеньне канфэрэнцыі ==
Канфэрэнцыя адкрылася ў Бэрліне 12 кастрычніка 1925 году. На ёй прысутнічалі: ад ураду БНР [[А. Цьвікевіч]], [[Л. Заяц]], [[В. Захарка]], [[У. Пракулевіч]], ад Заходняй Беларусі — [[А. Галавінскі]], ад Беларускай калёніі ў Латвіі — [[К. Езавітаў]], прыбылі і некаторыя іншыя дэлегаты — усяго 17 чалавек<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 82</ref>. Савецкую Беларусь прадстаўлялі [[З. Жылуновіч]] і намесьнік паўнамоцнага прадстаўніка СССР у Польшчы [[Аляксандар Ульянаў|А. Ульянаў]].
 
15 кастрычніка 1925, перад канфэрэнцыяй, Рада народных міністраў БНР прыняла ў Бэрліне 2 пастановы. Паводле 1-й Рада міністраў БНР спыняла сваю дзейнасьць і прызнала Менск «адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі» (супраць галасаваў В. Захарка). Паводле 2-й пастановы, прынятай аднагалосна, Урад БНР абвяшчаўся зьліквідаваным<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/БЭ|6}} С. 215</ref>. Рада народных міністраў вырашыла «''абвясьціць ад сёньняшняга дня Ўрад БНР зьліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасьць''», пастанову падпісалі А. Цьвікевіч, Л. Заяц, У. Пракулевіч і В. Захарка<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 284</ref>.
 
Спачатку даклад аб сучасным стане ўраду БНР і аб агульным палітычным становішчы Беларусі зрабіў «старшыня Рады Міністраў» (так запісана ў пратаколе, хаця на той час ён склаў паўнамоцтвы) А. Цьвікевіч.
 
Аляксандар Цьвікевіч на канфэрэнцыі выступіў з тэзай пра неабходнасьць трывалага ўключэньня Беларусі ў структуры, якія ўтвараюць СССР, бо становішча беларусаў, якія апынуліся ў межах Польшчы (заходнебеларускія ваяводзтвы), паказвала што савецкай арыентацыі няма ніякай альтэрнатывы, а існаваньне структур БНР паслабляла і ставіла пад сумнеў аўтарытэт беларускага савецкага ўраду<ref>Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 166.</ref>.
 
У выніку дэлегаты 15 кастрычніка 1925 пастанавілі<ref>Пратакол пасяджэньня Рады Народных Міністраў БНР у Бэрліне ад 15.10.1925 // Савецкая Беларусь. — 1925. — 15 лістапада. ''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 82</ref>:
{{Цытата|
У зьвязку з сучасным становішчам Беларусі, заходняя часьць якой знаходзіцца пад акупацыяй Польшчы, а ўсходняя — творыць Беларускую Савецкую Рэспубліку ў складзе Сацыялістычнага Савецкага Саюзу, у мэтах аб’яднаньня ўсіх сіл народу для яго поўнага нацыянальнага і сацыяльнага вызваленьня ў поўным паразуменьні з краевымі беларускімі арганізацыямі, — абвесьціць ад сёньняшняга дня Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі зьліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасьць.
}}
 
У пастанове таксама канстатавалася, што «''надзвычайную важнасьць мае імкненьне Радавай Беларусі да зьдзяйсненьня нацыянальна-дзяржаўнага ідэалу беларускага народа''», а Менск прызнаваўся цэнтрам беларускага адраджэньня. Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя абвясьціла «''ўсялякія спробы актыўнай барацьбы» супраць Менску «здрадай справе вызваленчага беларускага руху''»<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 284</ref>.
 
Гэтую пастанову падпісалі старшыня Рады Народных Міністраў БНР А. Цьвікевіч, дзяржаўны кантралёр [[Л. Заяц]], дзяржаўны сакратар [[У. Пракулевіч]], [[К. Езавітаў]], [[А. Галавінскі]]. Не зусім зразумелая пазіцыя [[В. Захарка|В. Захаркі]]. Паводле адных зьвестак, ён усё ж спачатку падпісаў дакумэнт, паводле іншых, — адразу выступіў супраць<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 82</ref>.
 
Абвяшчаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне пра ліквідацыю палітычнага эмігранцкага цэнтру БНР, Аляксандар Цьвікевіч паверыў, што ў БССР былі ажыцьцёўлены сацыяльныя і палітычныя ідэалы беларускіх сацыялістаў<ref>Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — С. 449.</ref>. Амаль усе беларускія палітычныя інтэлектуалы, якія змагаліся за беларускую дзяржаўнасьць у форме БНР, выказаліся на канфэрэнцыі ў падтрымку савецкай улады, бо створаная ў 1920-х гг. у БССР рэчаіснасьць недалёка адыходзіла ад іх ранейшых праграмных патрабаваньняў і мэтаў<ref>Міхалюк, Д. Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — С. 449.</ref>.
 
== Вынікі ==
Юрыдычна пастановы Рады народных міністраў БНР ад 15 кастрычніка 1925 г. ня мелі сілы, бо актамі ад 19 сьнежня 1919 г. і 23 жніўня 1923 г. на аб’яднаным пасяджэньні Прэзыдыюму Рады і Ўраду БНР было вырашана, што абодва гэтыя органы «асобна не засядаюць». Аднак кіраўнік Рады БНР Пятро Крачэўскі, спасылаючыся на акт ад 13 сьнежня 1919 году, разумеў, што юрыдычныя нюансы гэтай справы і пытаньне легітымнасьці вельмі заблытаныя<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 83.</ref>, бо сам Пятро Крачэўскі меў дачыненьне да сумнеўнага зь юрыдычнага боку абраньня таго ж Аляксандра Цьвікевіча на пасаду прэм’ера БНР<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 83.</ref>. Таму Пятро Крачэўскі сваю пазіцыю азначыў мэтафарычна: ён заявіў, што Л. Заяц і У. Пракулевіч знаходзіліся пад гіпнозам Аляксандра Цьвікевіча, калі паставілі свае подпісы пад рашэньнямі Бэрлінскай канфэрэнцыі<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 83.</ref>.
 
Грунтуючыся на рашэньнях [[Народная рада БНР|Народнай рады БНР]] ад 13 сьнежня 1919, аб’яднанага пасяджэньня Прэзыдыюму Рады і ўраду БНР 23 жніўня 1923, Старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]] [[П. Крачэўскі]] і ягоны намесьнік [[В. Захарка]] не прызналі рашэньні Другой Усебеларускай канфэрэнцыі<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 284</ref>, а сябра Прэзыдыюму Рады БНР [[Я. Мамонька]] склаў пратэст на імя старшыні канфэрэнцыі [[К. Езавітаў|К. Езавітава]]<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/БЭ|6}} С. 215</ref>.
 
19 студзеня 1926 году выйшаў першы нумар «Бюлетэня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі», дзе быў надрукаваны «Покліч» П. Крачэўскага, які вінавачваў у здрадзе ліквідатараў «Беларускага ўрада». Зьмяшчаліся ў «Бюлетэні» й іншыя матэрыялы пра незаконнасьць рашэньняў Бэрлінскай канфэрэнцыі<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 82—83</ref>.
 
Яшчэ да выезду ў Бэрлін прадстаўнікоў Ураду П. Крачэўскі прымусіў В. Захарку, Л. Зайца і У. Пракулевіча падпісаць заяву ад сваёй адстаўцы, каб «мець свабодныя рукі», калі ў Бэрліне паўстане пытаньне аб ліквідацыі Ураду БНР. Заява падпісаная 4 кастрычніка, адстаўка прынятая Крачэўскім 10 кастрычніка<ref>[https://www.svaboda.org/a/29094267.html Падарожжа ў БНР — svaboda.org]</ref>.
 
Паводле беларускага гісторыка А. Сідарэвіча, А. Цьвікевіч, [[Л. Заяц]] і [[У. Пракулевіч]] склалі свае паўнамоцтвы да канфэрэнцыі і прысутнічалі на ёй як прыватныя асобы. Тое, што А. Цьвікевіч і яго супольнікі не прадстаўляюць афіцыйны інстытут, а толькі саміх сябе, разумеў і [[ЦК КП(б)Б]], які ў сваіх пастановах і рэзалюцыях перад канфэрэнцыяй канстатаваў, што мае справу з групай Цьвікевіча. Сідарэвіч лічыць, што бальшавікам патрэбны быў палітычны жэст, які б дэмаралізаваў беларускую палітычную эміграцыю і паскорыў справу яе развалу<ref>''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}} С. 284</ref>. Паводле беларускага гісторыка В. Гігіна, тым ня менш, з інструкцыі, распрацаванай Радай БНР для «дэлегатаў урада БНР» на Бэрлінскай канфэрэнцыі, вынікае, што А. Цьвікевіч, Л. Заяц і У. Пракулевіч мелі афіцыйны статус<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 83.</ref>. Інструкцыя ўказвала: 1) усе рашэньні канфэрэнцыі набываюць моц пасьля іх ратыфікацыі адпаведнымі органамі трох частак Беларусі (Заходняй, БНР і БССР); 2) прадстаўнікі БНР едуць у Бэрлін з інфармацыйнымі мэтамі; 3) у выпадку якіх-небудзь разыходжаньняў з гэтай інструкцыяй сябры Ўраду БНР павінны падаць у адстаўку<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 83.</ref>.
 
Для Менску ў 1925 годзе [[БНР]] як заўважны палітычны фактар перастала існаваць. 22 кастрычніка Бюро [[ЦК КП(б)Б]] заслухала інфармацыю А. Ульянава і зрабіла выснову, што выбраная лінія была цалкам правільнай, а сам ён напоўніцу выканаў пастаўленыя задачы<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 83</ref>.
 
Пасьля правядзеньня канфэрэнцыі ў БССР пераехалі былы прэм’ер-міністар БНР [[Аляксандар Цьвікевіч]] (на асабістае запрашэньне [[Аляксандар Чарвякоў|Аляксандра Чарвякова]]), [[Вацлаў Ластоўскі]] і іншыя дзеячы БНР<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 267.</ref><ref>Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — С. 166.</ref>. [[У. Пракулевіч]]у, [[Лявон Заяц|Л. Зайцу]], [[А. Галавінскі|А. Галавінскаму]] таксама дазволілі вярнуцца ў БССР. А. Галавінскаму і А. Цьвікевічу выдалі па 430 долараў дапамогі.<ref>''[[Вадзім Гігін|Гігін В.]]'' «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…» // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 83</ref>
 
Прэзыдыюм Рады БНР не прызнаў рашэньня канфэрэнцыі і застаўся верны [[Трэцяя Ўстаўная грамата|акту 25 сакавіка]]. Хоць пасьля сябры Прэзыдыюму [[П. Бадунова]] і [[Я. Мамонька]] таксама пераехалі ў БССР, Старшыня Рады БНР [[П. Крачэўскі]] і ягоны намесьнік [[В. Захарка]] не прызналі Савецкую Беларусь. Дзяржаўная пячатка і дзяржаўны архіў БНР засталіся ў іх.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* ''[[Вадзім Гігін|Гігін, В.]]'' [http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_466967.pdf «Прызнаць Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння…»] // Беларуская думка. № 1. 2016. — С. 77—83.
* ''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / [[А. Латышонак]], [[Яўген Васілевіч Мірановіч|Я. Мірановіч]]. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
* ''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Нав. рэд. С. Рудовіч; пер. з польск. А. Пілецкі. — Смаленск : Інбелкульт, 2015. — 496 с.
* ''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/ЭГБ|3}}
* ''[[Анатоль Сідарэвіч|Сідарэвіч, А.]]'' Другая Усебеларуская канферэнцыя // {{Літаратура/БЭ|6}}
* ''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / [[З. Шыбека]]. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
 
{{Беларуская Народная Рэспубліка ў тэмах}}
Радок 8 ⟶ 90:
[[Катэгорыя:Гісторыя БНР]]
[[Катэгорыя:Падзеі 1925 году]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Бэрліну]]