Беларуская грэка-каталіцкая царква: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 10:
 
=== 1772—1839 ===
У [[1791]] годзе на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ўніяты складалі 39% насельніцтва, а на тэрыторыі сучаснай Беларусі — 75% (у сельскай мясцовасьці — больш за 80%). Большасьць пасьлядоўнікаў Уніяцкай Царквы складалі сяляне. Акрамя таго, уніятамі зьяўляліся частка мяшчанаў і дробнай шляхты.
 
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі большая частка тэрыторыі сучаснай Беларусі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, частка грэка-каталікоў, пераважна на Ўсходзе, была далучана да Расейскай Праваслаўнай Царквы, а частка яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў заставалася ў еднасьці з Рымам.
 
У [[1787]] годзе [[Кацярына II]] пастанавіла, што друкаваць духоўныя кнігі ў Расейскай імпэрыі могуць толькі друкарні, падпарадкаваныя Сыноду, і дзейнасьць грэка-каталіцкіх друкарняў спынілася.
 
У [[1794]] годзе праваслаўны япіскап Віктар Садкоўскі разаслаў зварот з заклікам да грэка-каталікоў пераходзіць «у правую веру», які зачытваўся ў гарадах і вёсках як дзяржаўны акт. Калі зьяўлялася хоць бы некалькі ахвотных перайсьці ў праваслаўе, улады запісвалі іх у царкоўныя кнігі, выплачвалі ім грашовую дапамогу і тут жа дасылалі праваслаўнага сьвятара з атрадам салдатаў. Храм перадаваўся праваслаўным і ўсіх уніятаў рабілі праваслаўнымі, а найбольш упартых грэка-каталіцкіх сьвятароў, калі яны адмаўляліся прыняць праваслаўе, высылалі з тэрыторыі парафіі разам зь сем’ямі. Адначасова загадвалася скасоўваць грэка-каталіцкія парафіі, калі да іх былі прыпісаныя менш за 100 двароў, але ў выпадку, калі яны хацелі перайсьці ў праваслаўе, ім дазвалялася існаваць. Грэка-каталіцкія япархіі за выключэньнем Полацкай былі скасаваныя, а біскупы адпраўленыя на пэнсію або за мяжу.
 
[[Павал I]] на пэўны час спыніў гвалтоўныя мэтады звароту ў праваслаўе. У [[1800]] годзе ён вярнуў большасьць сасланых грэка-каталіцкіх сьвятароў з Сыбіры, вярнуў грэка-каталікам частку храмаў і базылянскіх манастыроў. Было дазволена існаваць 3 грэка-каталіцкім япархіям: Полацкай, Луцкай і Берасьцейскай.
 
Пасьля падаўленьня паўстаньня [[1830]] году расейскія ўлады пачалі праводзіць палітыку пераводу грэка-каталікоў у праваслаўе. 7 лютага [[1834]] году Грэка-ўніяцкая калегія пастанавіла абнавіць храмы ва ўсходнім духу, набыць кнігі праваслаўнага друку, ліквідаваць запазычаньні з лацінскага абраду. Было загадана называць дзяцей толькі паводле праваслаўных сьвятцаў. Паліцыі ставілася ў абавязак правяраць, каб ва ўніяцкіх храмах сьвятар адпраўляў набажэнствы толькі паводле маскоўскага праваслаўнага служэбніка. У цэрквах сталі будаваць іканастасы, выкідаць арганы. Пасьля гэтага многія грэка-каталікі пераставалі хадзіць у свае цэрквы і сыходзілі ў касьцёлы.
 
У [[1839]] у годзе ў выніку рэалізацыі таемнага пляну па ліквідацыі Уніі ў [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], які прапанаваў ураду [[Ёсіф Сямашка]], Уніяцкая Царква была скасаваная і далучаная да [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай Праваслаўнай Царквы]].
 
Стаўленьне многіх уніяцкіх сьвятароў да дзеяньняў Ёсіфа Сямашкі і расейскіх чыноўнікаў па ліквідацыі ўніяцкай Царквы выказаў знакаміты ў свой час багаслоў і навуковец [[Міхал Баброўскі]]:
{{Цытата|«Те только перед Господом Богом пусть дадут ответ, которые увещанием и обещаниями должностей или имений склоняют к этому жадных к ним или простецов, попирая совесть миллиона простых людей, вызывая среди них смуту, а представляя правительству вынужденные подписки, обманывают само правительство, будто добровольно переходят из одной веры в другую».<ref>Христианское чтение, 1907, № 12, с. 774.</ref>}}
 
Да [[1874]]—[[1875]]1874—1875 гадоў беларускія ўніяцкія парафіі (у якіх было некалькі дзясяткаў тысячаў вернікаў) яшчэ існавалі на невялікай тэрыторыі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі (у Сапоцкінскім краі) і на Падляшшы.
 
== БГКЦ і УГКЦ ==
[[Украінская грэка-каталіцкая царква]] (УГКЦ) таксама зьяўляецца спадкаемцай [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай уніі]]. На [[1596]] год як беларускія, так і ўкраінскія япархіі ўваходзілі ў склад [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскай мітраполіі]], мітрапаліт якой рэальна знаходзіўся ня ў [[Кіеў|Кіеве]], а ў [[Наваградак|Наваградку]] ці ў [[Вільня|Вільні]]. Львоўская і Перамышлеўская япархіі далучыліся да [[Берасьцейская унія|уніі]] на сто гадоў пазьней (у [[1691]] і [[1700]] г.гадах).
 
У афіцыйных царкоўных дакумэнтах Рымскай Апостальскай Сталіцы для абазначэньня БГКЦ і УГКЦ раней ужывалі тэрмін ''Ecclesia Ruthena unita''.
Радок 39:
 
=== Пачатак 20 стагодзьдзя ===
Пасьля выданьня ўказу пра верацярплівасьць у Расейскай імпэрыі ў [[1905]] г. годзе больш за сто дваццаць тысячаў вернікаў, некалі гвалтоўна запісаных з уніятаў у праваслаўныя, а таксама іх нашчадкі перайшлі на каталіцтва лацінскага абраду (адраджаць уніяцтва было па-ранейшаму забаронена).
 
Тым ня менш, ужо на пачатку [[20 стагодзьдзе|XX ст.]]стагодзьдзя былі першыя спробы адраджэньня Уніі ў Беларусі, яшчэ да [[Першая сусьветная вайна|1-й Сусьветнайсусьветнай вайны]]. На гэтай ніве працавалі пачынальнік беларускага адраджэньня [[Іван Луцкевіч]], які кантактаваў з Галіцкім мітрапалітам [[Андрэй Шаптыцкі|Андрэем Шаптыцкім]], беларуская паэтка і грамадзкая дзяячка [[Алаіза Пашкевіч|Алаіза Пашкевіч-Цётка]], якая, жывучы ў Львове, падрыхтавала да выданьня беларускі ўніяцкі малітоўнік для дзяцей, каталіцкія сьвятары [[Вінцэнт Гарасімовіч]] і [[Язэп Зэльба]] ды іншыя. Мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]] накіраваў у [[1908]] г. годзе адмысловае пасланьне да вернікаў на тэрыторыі былых уніяцкіх япархіяў у Беларусі, якія ён па-ранейшаму лічыў нескасаванымі ў выніку Полацкага сабору 1839 г. Ён нават зьдзейсьніў таемнае падарожжа па гарадах Беларусі пад выглядам сьвецкай асобы. Разам з І. Луцкевічам ён падрыхтаваў праект набыцьця зямлі на Барысаўшчыне з мэтаю перасяленьня туды безьзямельных грэка-католікаў з Галіцыі, каб яны дапамаглі адрадзіць там Унію беларусам. Царскія ўлады перашкодзілі гэтаму праекту, аднак ня выключана, што ён быў рэалізаваны на Палесьсі ў в. [[Гарадная]] ([[Столінскі раён]]), дзе сапраўды поруч зь мясцовым насельніцтвам дагэтуль жывуць «галіцыяне» — нашчадкі грэка-каталіцкіх перасяленцаў з Галіцыі. Мітрапаліт А. Шаптыцкі прызначыў расейскага сьвятара а. [[Аляксей Зерчанінаў|Аляксея Зерчанінава]], які прыняў каталіцтва, апекавацца ўсімі вернікамі-ўніятамі на тэрыторыі Расейскай імпэрыі, у тым ліку і беларусамі.
 
=== Міжваенны час ===
Ва Ўсходняй Беларусі, якая была пад Саветамі, у першай палове 1920-х гг. спробы адрадзіць Унію рабілі рыма-каталіцкі дэкан з Магілёву а. [[Язэп Белагаловы]] і расейскі грэка-каталіцкі экзарх а. [[Леанід Фёдараў]]. Апошняму 18 студзеня 1923 мітрапаліт А. Шаптыцкі даручыў часовае кіраваньне ўсімі католікамі ўсходняга абраду ў Беларусі на правах экзарха з усімі належнымі правамі і прывілеямі аж да прызначэньня сталага адміністратара<ref>Ігар Бараноўскі. Ля вытокаў Беларускага Экзархату // Царква, № 2 (37), 2003, с. 12-13.</ref>.
 
Сапраўднае адраджэньне Уніі пачалося ў 1920-ых гадах у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая трапіла ў склад Польшчы. Беларускія марыяне з кляштару ў [[Друя|Друі]] першымі сярод манаскіх супольнасьцяў зацікавіліся місійнай дзейнасьцю для адраджэньня ўніяцтва сярод беларусаў і пашыралі ідэі Уніі ў пэрыядычным друку і ў сваіх казаньнях. У 1927 годзе зь сямі манахаў-марыянаў былі вызначаныя тры, якія павінны былі прыняць усходні абрад і пачаць працу ў беларускіх уніяцкіх парафіях (а. [[Фабіян Абрантовіч]], а. [[Францішак Чарняўскі]], а. [[Язэп Германовіч]]). Аднак унутрыцаркоўная палітыка ў Польшчы ды ўласныя пляны ватыканскай курыі і кіраўніцтва Ордэну марыянаў адносна місійнай працы сярод праваслаўных не далі ім магчымасьці рэалізаваць гэтыя пляны сярод свайго народу на Бацькаўшчыне. Беларускіх марыянаў адправілі на місійную працу ва ўсходнім абрадзе сярод белых расейскіх эмігрантаў, якія аселі ў [[Харбін]]е ў Манчжурыі. Цэнтрам адраджэньня Уніі ў Заходняй Беларусі з канца 1920-х гг. стаў [[Альбярцін]] (каля [[Слонім]]у), дзе была створаная [[Усходняя місія айцоў езуітаў у Альбярціне|Ўсходняя місія айцоў езуітаў]]. У Заходняй Беларусі было створана каля двух дзясяткаў парафіяў славяна-бізантыйскага абраду, якія ня мелі свайго ярархагерарха, але падпарадкоўваліся мясцовым лацінскім біскупам (віленскаму і пінскаму). У гісторыі гэтае адраджэньне ўніяцтва атрымала назву «нэаунія». Найбольш выдатнымі беларускімі сьвятарамі таго часу зьяўляюцца а. [[Баляслаў Пачопка]], а. [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў Аношка]], езуіт а. [[Антон Неманцэвіч]], а. [[Ян Гермацюк|Іван Гермацюк]], а. [[Васіль Гапановіч]], а. [[Данат Навіцкі]], а. [[Леў Гарошка]] і інш. Апекавацца парафіямі славяна-бізантыйскага абраду на тэрыторыі Валыні, Падляшша і Палесься было даручана Апостальскаму візытатару біскупу [[Мікола Чарнецкі (біскуп)|Мікалаю Чарнецкаму]], [[Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля|CSsR]].
 
[[17 верасьня]] [[1939]] году Кіева-Галіцкі мітрапаліт Грэка-Каталіцкайкаталіцкай Царквыцарквы [[Андрэй Шаптыцкі]] на падставе паўнамоцтваў, наданых яму папам [[Піюс X|Піюсам Х]] у [[1908]] годзе, заснаваў [[Беларускі экзархат Грэка-каталіцкай Царквы|Беларускі экзархат ГКЦ]] і прызначыў часовым кіраўніком экзархату біскупа Мікалая Чарнецкага, [[Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля|CSsR]]. Праз год, у кастрычніку [[1940 год]]угоду, першым беларускім экзархам быў прызначаны айцец [[Антон Неманцэвіч]], [[Езуіты|SJ]]. Сядзіба экзархату месьцілася ў [[Альбярцін]]е пад Слонімам, дзе раней знаходзілася [[Усходняя місія айцоў езуітаў|Ўсходняя місія айцоў езуітаў]]. Прызначэньне а. Антона Неманцэвіча пацьвердзіў прэфэкт [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]] кард. [[Эжэн Тысэран]] у сваім лісьце ад [[22 сьнежня]] [[1941]] г.году, а экзархат атрымаў статус апостальскага. У помач экзарху была створана [[Рада Беларускага экзархату ГКЦ]] з трох сябраў: намесьнікам экзарха стаў айцец [[Леў Гарошка]], сябрамі Рады — айцец [[Іван Гермацюк]] і айцец [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў (Вацлаў) Аношка]].
 
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да [[СССР]] Грэка-Каталіцкаякаталіцкая Царквацарква апынулася пад моцным ціскам уладаў. Адзін з пачынальнікаў адраджэньня Уніі ў Заходняй Беларусі а. [[Баляслаў Пачопка]], стэрарызаваны частымі допытамі, маральнымі зьдзекамі, непамернымі матэрыяльнымі паборамі і пагромамі ў царкве ў [[Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)|Бабровічах]], памёр ад сардэчнага прыступа ў канцы [[1940]] г.году, будучы ўжо разам з сям’ёй у сьпісе на высылку ў Сыбір. На пачатак [[1941]] году засталося толькі 3 парафіі і яшчэ некалькі невялікіх асяродкаў вернікаў. Падчас нямецкай акупацыі айцец экзарх Антон Неманцэвіч быў арыштаваны ў Альбярціне. Зьнясілены, ён памёр як мучанік у турме СД у [[Менск]]у [[6 студзеня]] [[1943]] году ад сардэчна-сасудзістай недастатковасьці (нацысты з паліцыі бясьпекі і СД у афіцыйнай даведцы напісалі, што яна наступіла пасьля сыпнога ад тыфу, хоць на яго сьвятар меў імунітэт, бо перахварэў ім у дзяцінстве).<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?we=1&nr=58&iw=20 65-ая гадавіна сьмерці Экзарха Антона Неманцэвіча] // Царква №3 (58), 2008</ref> Цяпер рыхтуюцца дакумэнты для пачатку яго бэатыфікацыйнага працэсу.
 
=== Паваенны час ===
Пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] і ліквідацыі Грэка-Каталіцкайкаталіцкай Царквыцарквы ў [[1946]] г. годзе яе структураў ў Беларусі афіцыйна не існавала, працягвалася, аднак, жыцьцё ў падпольлі. Пасьля арышту і сьмерці экзарха Антона Неманцэвіча мітрапаліт ГКЦ Андрэй Шаптыцкі прызначыў адміністратарам Беларускага экзархату ўкраінскага рэдэмптарыста а. Васіля Велічкоўскага,<ref>Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. — Мн., БелФранс, 2004. С. 167.</ref> які ў 1960-ыя быў высьвячаны на біскупа і прызначаны месцаахоўнікам ГКЦ у СССР. Час ад часу ў Беларусь прыязджалі ўкраінскія манахі-[[базыляне]], якія дзейнічалі ў падпольлі і таемна служылі набажэнствы на кватэрах у сем’ях вернікаў і ў касьцёлах ([[Лагішын]], [[Слонім]], [[Індура]]). У Пінску пры касьцёле служылі некалькі грэка-каталіцкіх манахіняў з [[Задзіночаньне Сясьцёр «Дзеці Марыі»|Задзіночаньня Сясьцёр «Дзеці Марыі»]]. Апошняя зь іх памерла ў Пінску ў сярэдзіне 1980-ых.
 
У пасьляваенны пэрыяд легальнае жыцьцё Царквы перанеслася на Захад, дзе былі створаныя беларускія грэка-каталіцкія асяродкі: у [[Лёндан]]е, [[Парыж]]ы, [[Рым]]е, [[Чыкага]] (беларуская грэка-каталіцкая парафія Хрыста-Збаўцы існавала да 2003 г.), [[Лювэн]]е і інш. Пасьля вайны ў жывых заставаліся 2 сябры Рады Экзархату. Намесьнік Экзарха а. Леў Гарошка, які жыў у Парыжы і Лёндане, захоўваў архіў Беларускага экзархату ГКЦ.
 
[[2 ліпеня]] [[1960]] г.году рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі і выхаванец беларускіх айцоў-марыянаў з [[Друя|Друі]] [[Часлаў Сіповіч|Чэслаў Сіповіч]] быў намінаваны тытулярным біскупам Марыямэтанскім. [[4 жніўня]] [[1960]] г.году на Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе ў [[Мюнхен]]е ўкраінскі грэка-каталіцкі біскуп Іван Бучко ў саслужэньні з украінскім біскупам Платонам Карніляком і расейскім грэка-каталіцкім біскупам Андрэем Катковым хіратанізавалі Часлава Сіповіча на біскупа. Ён стаў першым беларускім грэка-каталіцкім біскупам у XX стагодзьдзі. Яго наступнікам і Апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе стаў біскуп [[Уладзімер Тарасевіч]], манах-бэнэдыктынец бізантыйскага абраду.
 
Ад [[1976]] году сыстэматычную апостальскую працу ў Беларусі падпольна праводзіў айцец [[Віктар Данілаў]], высьвячаны на грэка-каталіцкага сьвятара ў [[1976]] годзе ў [[Львоў|Львове]] Зьверхнікам УГКЦ у падпольлі архібіскупам [[Уладзімер Стэрнюк|Уладзімерам Стэрнюком]]. Цэнтрам дзейнасьці айца В. Данілава была [[Горадня]].
 
=== Ад 1989 да нашых дзён ===
Радок 70:
 
=== Парафіі і культавыя будынкі ===
На пачатак [[2003]] году ў Беларусі дзейнічала 13 зарэгістраваных грэка-каталіцкіх парафіяў: па 2 у Менску і Віцебску, па адной у Берасьці, Баранавічах, Гомлі, Горадні, Магілёве, Маладэчне, Лідзе, Івацэвічах, Полацку. На 2003 г. у БГКЦ было 7 сьвятароў, 1 дыякан, 3 манахі, 1 манахіня. Апеку над грэка-католікамі Беларусі ажыцьцяўляе [[Апостальскі візытатар]] архімандрыт [[Сяргей Гаек]].
 
На чэрвень [[2009]] году Беларуская Грэкагрэка-Каталіцкаякаталіцкая Царквацарква мела ўжо 20 парафіяў (зарэгістраваных зь іх — 15, 5 чакала рэгістрацыі)<ref name="nn.by">[http://nn.by/index.php?c=ar&i=18050 Наша Ніва: «У Менску адкрыўся Грэка-каталіцкі цэнтар»]</ref> (у тым ліку 4 — у Менску, 2 — у Віцебску). У БГКЦ у гэты час несьлі служэньне 16 сьвятароў і 2 дыяканы, грэка-каталіцкія парафіі былі створаныя ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў многіх вялікіх гарадах: [[Менск]], [[Маладэчна]], [[Мар’іна Горка]], [[Жодзіна]], [[Берасьце]], [[Баранавічы]], [[Пінск]], [[Івацэвічы]], [[Віцебск]], [[Ворша]], [[Полацак]], [[Горадня]], [[Ліда]], [[Слонім]], [[Гомель]], [[Магілёў]].
 
Місійныя пункты і супольнасьці вернікаў існуюць таксама ў Барысаве, Бярозе, Ваўкавыску, Заслаўі, Камянцы, Наваградку, Сьвіслачы і інш. Па-за межамі Беларусі стала жывуць і служаць 3 беларускія грэка-каталіцкія сьвятары.
Радок 86:
* [[Калінінград]], [[Расея]]<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?abvestki=1&abv=2 У Калінінградзе беларусы стварылі грэка-каталіцкую суполку]</ref> — набажэнствы ў будынку рыма-каталіцкай парафіі Сьвятой Сям’і (Калінінград, вул. Лесапільная, 72).
 
Афіцыйна БГКЦ мае толькі 2 культавыя пабудовы — драўляную царкву ў [[Полацак|Полацку]] і мураваную капліцу на каталіцкіх могілках ў Магілёве. У іншых гарадах пабудаваныя душпастырскія цэнтры з капліцамі. З [[1999]] г. году дзейнічае грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтар парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў [[Берасьце|Берасьці]] (вул. Дворнікава, 63), дзе выдаецца адзіная ў Беларусі грэка-каталіцкая газэта «[[Царква (газэта)|Царква]]», ёсьць бібліятэка з выданьнямі па гісторыі Царквы і Уніі, якой карыстаюцца студэнты і навукоўцы, і вялікая капліца з лавамі на 80 месцаў. У канцы чэрвеня [[2008]] году па вул. Арджанікідзэ, 6 у Менску (раён ст. м. [[Аўтазаводзкая (станцыя мэтро, Менск)|Аўтазаводзкая]]) пачаў дзейнічаць [[Грэка-каталіцкі цэнтар сьвятога Язэпа]] з капліцай, бібліятэкай.
 
=== Вернікі ===
Парафіі малаколькасныя праз адсутнасьць нармальных месцаў для малітвы — па 20-5020—50 чалавек, якія прадстаўляюць у асноўным інтэлігенцыю і моладзь. Найбольшыя па колькасьці вернікаў парафіі ў Менску, Берасьці, Горадні, Баранавічах, Івацэвічах, Віцебску і Полацку.
 
Дадзеныя па колькасьці вернікаў недакладныя, ацэнкі вагаюцца ад 3 тыс.<ref>[http://www.3dway.org/node/378 Беларуская грэка-каталіцкая царква: сучасны стан, пэрспэктывы разьвіцьця]</ref> да 10 тыс. чалавек<ref name="nn.by"/>. Колькасьць актыўна практыкуючых католікаў бізантыйскага абраду, якія штонядзелю бываюць на літургіі, рэальна складае ў Беларусі каля 500 вернікаў. Значная частка вернікаў усходняга абраду (хрышчаных у праваслаўі), якія прынялі каталіцтва, празь недахоп грэка-каталіцкіх сьвятыняў і душпастыраў, альбо празь нежаданьне, практыкуе ў лацінскім абрадзе (паводле некаторых ацэнак — да 30 тыс.).
Радок 95:
Сярод вядомых сьвецкіх вернікаў БГКЦ варта ўзгадаць гісторыкаў [[Анатоль Грыцкевіч|Анатоля]] і [[Валянцін Грыцкевіч|Валянціна]] Грыцкевічаў, [[Анатоль Сідарэвіч|Анатоля Сідарэвіча]], [[Вацлаў Пануцэвіч|Вацлава Пануцэвіча]], гісторыка і археоляга [[Міхась Чарняўскі|Міхася Чарняўскага]], пісьменьнікаў і паэтаў [[Рыгор Барадулін|Рыгора Барадуліна]], [[Уладзімер Арлоў|Уладзімера Арлова]], [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]], [[Натальля Арсеньнева|Натальлю Арсеньневу]], [[Міхал Дубянецкі|Міхала Дубянецкага]], [[Галіна Дубянецкая|Галіну Дубянецкую]], [[Павал Ляхновіч|Паўла Ляхновіча]], журналіста і пісьменьніка Сяргея Абламейку, філёзафа і тэоляга [[Ірына Дубянецкая|Ірыну Дубянецкую]], фізыка і мастацтвазнаўцу [[Юры Хадыка|Юрыя Хадыку]], мастакоў [[Яўген Шатохін|Яўгена Шатохіна]] і [[Уладзімер Базан|Ўладзімера Базана]], музыкаў [[Алесь Камоцкі|Алеся Камоцкага]] і [[Vinsent|Зьмітра Папко (Вінсэнта)]], вайскоўца, пэдагога і дзеяча беларускай эміграцыі [[Мікола Дзямідаў|Міколу Дзямідава]] і многіх іншых.
 
== ЯрархіяГерархія, манахі і падрыхтоўка кадраў ==
[[Файл:Aljaxandar Nadsan portrait.Jpg|166пкс|міні|Айцец Аляксандар Надсан. [[Чырвоны касьцёл]] ([[Менск]], [[2008]])]]
На чале дэканату БГКЦ у [[1993]]—[[1998]]1993—1998 гадах стаяў вядомы дзяяч беларускага адраджэньня протапрасьвітар [[Ян Матусевіч]]. Пасьля яго сьмерці дэканам БГКЦ стаў сьвятар з Горадні айцец [[Віктар Данілаў]] У 2005 годзе ён выйшаў на пэнсію. У 2006 годзе з парафіяў БГКЦ былі ўтвораныя два протапрасьвітараты (дэканаты): Цэнтральна-Заходні імя сьвятамучаніка [[Мікола Чарнецкі (біскуп)|Мікалая Чарнецкага]] і Ўсходні імя сьв. [[Язафат Кунцэвіч|Язафата]], якія ўзначальвалі адпаведна а. Андрэй Абламейка і ераманах Лявонці Тумоўскі. У 2013 годзе ў БГКЦ былі ўтвораныя тры дэканаты (протапрасьвітараты)<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?sva=8 Прадстаўнік Папы: сьвятло веры павінна прасьвятляць ўсё жыцьцё народу]</ref>, якія паводле стану на 2016 год узначальваюць наступныя сьвятары:
* Усходні протапрасьвітарат імя сьв. [[Язафат Кунцэвіч|Язафата]]: дэкан — а. Зьміцер Грышан зь Віцебску,
* Цэнтральны протапрасьвітарат: дэкан — а. Яўген Усошын зь Менску,
* Заходні протапрасьвітарат імя сьвятамучаніка [[Мікола Чарнецкі (біскуп)|Мікалая Чарнецкага]]: дэкан — а. Андрэй Буйніч зь Ліды.
 
Беручы пад увагу той факт, што заснаваны мітрапалітам [[Андрэй Шаптыцкі|А. Шаптыцкім]] у [[1939]] годзе Беларускі Экзархатэкзархат для грэка-каталікоў Апостальская Сталіца ў Рыме ніколі не скасоўвала, лічыцца, што Экзархат юрыдычна існуе, але застаецца без свайго біскупа-ардынарыя да сёньняшняга дня, і падпарадкоўваецца, такім чынам, наўпрост Апостальскай Сталіцы.<ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?we=1&nr=63&iw=9 БГКЦ — Царква свайго права]</ref>, але ёсьць і супрацьлеглыя погляды, паводле якіх БГКЦ не зьяўляецца Царквою свайго права (Sui iuris) і толькі чакае атрыманьня гэтага статусу ад Рыму <ref>[http://carkva-gazeta.by/index.php?we=1&nr=63&iw=10 Беларускай Царкве — быць!]</ref>.
 
Рымскім апостальскім пасадам у студзені 1994 году прызначаны апостальскі візытатар «ad nutum Sanctae sedis» для грэка-каталікоў ў Беларусі — архім. [[Сяргей Гаек]]. Да сваёй сьмерці ў 2015 годзе апостальскім візытатарам — дэлегатам для беларускіх каталікоў (усходняга абраду) ў замежжы зьяўляўся мітрафорны протаярэй а. [[Аляксандар Надсан]].