Лацінская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 22:
На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласьці [[Ляцыюм]] (''Latium''), у заходняй частцы сярэдняй [[Італія|Італіі]]. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м стагодзьдзем да нашай эры. Напрыканцы ІІ ст. да н.э. стала дзяржаўнай мовай [[Рымская рэспубліка|Рымскай рэспублікі]] (пазьней аднайменнай імпэрыі), у тым ліку заваяваных тэрыторыяў — [[Брытанія|Брытаніі]], [[Дакія|Дакіі]], дзе як дзяржаўная мова ўплывала на тамтэйшыя мясцовыя мовы ([[кельцкія мовы|кельцкія]], [[ібэрыйскія мовы|ібэрыйскія]], [[германскія мовы|германскія]] і г.д.). У выніку на пэрыфэрыі Рымскай імпэрыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы ([[вульгарная лаціна]]), якія ў некаторых рэгіёнах выцесьнілі папярэднія карэнныя мовы (напрыклад, у Галіі і Дакіі) і разьвіліся ў новыя мовы на аснове лацінскай. Гэтыя мовы аб’ядноўвае агульнае паходжаньне ад лаціны, яны аб’ядноўваюцца як мовы [[раманскія мовы|раманскай]] групы. Найбольш прадстаўнічымі раманскімі мовамі зьяўляюцца [[гішпанская мова|гішпанская]], [[француская мова|француская]], [[партугальская мова|партугальская]], [[італьянская мова|італьянская]] ды [[румынская мова|румынская]] мовы.
 
У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] лаціна сталася ў [[Эўропа|Эўропе]] міжнароднай мовай навукі, адукацыі, [[філязофія|філязофіі]] й дыпляматыі. На ёй пісалі [[Ісак Ньютан]], [[Томас Мор]], [[Мікалай Капэрнік]], [[Мікола Гусоўскі]]. Яе добра ведалі [[Францішак Скарына]] і [[Сымон Будны]]. У часы [[эпоха Адраджэньня|Адраджэньня]] беларуская [[моладзь]] [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] вучылася ва ўнівэрсытэтах [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]], вывучаючы ў іх лацінскую мову.
 
Пра ўплыў лацінскай мовы на [[беларуская мова|беларускую]] сьведчаць шматлікія запазычаныя словы: ''адукацыя'', ''аркуш'', ''водар'', ''гонар'', ''літара'', ''мэта'', ''статут'' і г.д.