Сухумі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Сухумі з дапамогай HotCat
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Суху́мі''', '''Суху́м''' ({{мова-ru|Сухуми, Сухум}}; {{мова-ka|სოხუმი}}; {{мова-ab|Аҟəа}}) — сталіца [[Абхазія|Абхазіі]]. Горад на ўзьбярэжжы [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Падчас [[Грузія|Грузінска]]-[[Абхазія|абхаскага]] канфлікту ў пачатку [[1990-я|1990-х]] быў пашкоджаны. Насельніцтва — 43 700 чалавек ([[2003]]).
 
== Гісторыя ==
Гісторыя гораду налічвае больш за 2500 гадоў. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў сьвету. На месцы гораду да [[VI стагодзьдзе да н. э.|VI стагодзьдзя да н. э.]] была грэцкая калёнія ''Дыяскурыя'' (названая ў гонар братоў Дыяскураў), якая потым належала [[Пантыйскае царства|Пантыйскаму царству]]. [[Тапонім]] «Аку» сустракаецца ў грэцкім надпісе на залатых манэтах калхідзкай чаканкі (III—II стст.стагодзьдзі да н. э.) і супастаўляецца з абхаскай назвай гораду — Акуа. Пазьней на гэтым месцы была пабудавана рымская крэпасьць ''Сэбастополіс''. З [[736]] году паселішча вядома пад назвай ''Цхум'' (ад абхаскай назвы «Гума») у складзе [[Абхаскае царства|Абхаскага царства]]. У сярэднявечча — горад ''Цхумі'' ў складзе [[Грузінскае царства|Грузінскага царства]], з другой паловы [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] — пад уладай [[Турэччына|туркаў]]: у [[1724]] пабудавана турэцкая крэпасьць ''Сухум-Кале'' на Чорным моры. Ад канца [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] да [[1808]] і з [[1864]] — сталіца Абхазіі. У [[1810]] далучаны да [[Расея|Расеі]], статус гораду атрымаў у [[1848]]. Пасьля скасаваньня [[Абхаскае княства|Абхаскага княства]] ў [[1864]] — цэнтар Сухумскага вайсковага аддзелу (вобласьці) у падпарадкаваньні [[Кутаісі|Кутаіскага]] [[генэрал-губэрнатар]]а, з [[1866]] — Сухумскай акругі Кутаіскай [[губэрня|губэрні]].
 
Пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] [[1917]] году, горад і ўвогуле Абхазія, былі заглынуты ў хаос [[Расейская грамадзянская вайна|грамадзянскай вайны]]. Недаўгавечнае [[бальшавізм|бальшавіцкае]] кіраваньне было спынена ў траўні [[1918]] і Сухум быў уключаны ў [[Дэмакратычная Рэспубліка Грузія|Дэмакратычную Рэспубліку Грузія]] як рэзыдэнцыя аўтаномнай Народнай Рады Абхазіі і штаб-кватэра Грузінскага генэрал-губэрнатара. [[Чырвоная Армія]] і мясцовыя рэвалюцыянэры адваявалі горад у грузінскіх войскаў 4 сакавіка [[1921]], і абвясьцілі [[Савецкі Саюз|Савецкую]] ўладу. Сухум быў сталіцай [[Абхаская ССР|Абхаскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]] злучанай з [[Грузінская ССР|Грузінскай ССР]] ад [[1921]] да [[1931]], калі ён стаў сталіцай Абхаскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў рамках Грузінскай ССР. У [[1989]] Сухум меў 110 000 жыхароў і быў аднім з самых пасьпяховых гарадоў Грузіі. Тут знаходзіліся шматлікія курортныя лецішчы Савецкіх лідэраў.
 
У [[1989]]—[[1993]]1989—1993 Сухум быў цэнтрам Грузінска-абхаскага канфлікту, які зруйнаваў большую частку гораду. Падчас Абхаскай аблогі Сухума (1992—1993), горад і яго навакольлі зьведалі амаль што штодзённыя паветраныя ўдары і артабстрэлы, са шматлікімі ахвярамі сярод цывільнага насельніцтва. 27 верасьня [[1993]] бітва за Сухум была скончана масавай кампаніяй па [[Этнічная чыстка грузінаў у Абхазіі|этнічнай чыстцы]] супраць грузінскага насельніцтва, якое складала бальшыню ([[Сухумская разьня]]), у тым ліку былі забіты чальцы Абхаскага ўраду ([[Жыўлі Шартава]], [[Рауль Эшба]] і г. д.) і мэр Сухума [[Гурам Габіскірыя]]. Нягледзячы на тое, што горад быў часткова адноўлены, ён дагэтуль перажывае наступствы вайны, і не ўзнавіў сваю папярэднюю этнічную разнастайнасьць (да [[1992]] тут ужывалася 9 розных моваў).
 
=== Назва гораду ===
Радок 13:
Усталяваньне ўплыву ў рэгіёне [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] выклікала ўсталяваньне русыфікаваных назваў — Сухум, Батум. Абхаская назва гораду «Акуа» выкарыстоўваецца пасьля прыходу Савецкай улады, і не пераходзіць абхаскага моўнага арэала.
 
Са жніўня [[1936]], пасьля ўключэньня Абхазіі ў склад Грузінскай ССР у [[1931]], насіў афіцыйную назву ''Сухумі''. 4 сьнежня [[1992]] на сэсіі Вярхоўнай Рады Рэспублікі Абхазія была адноўлена назва гораду '''Сухум'''.
 
== Гарады-пабрацімы ==