Клайпеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: стыль
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Клайпеда?oldid=91135194
Радок 76:
Клайпеда зьяўляецца найважнейшым эканамічны цэнтрам заходняй частцы Летувы і найбуйнейшым портам на летувіскім узьбярэжжы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Асноўныя галіны прамысловасьці — хімічная і харчовая, дрэваапрацоўчая і мэблевая, упаковачная. Шырока разьвітыя суднабудаваньне і суднарамонт. Важнае месца ў эканоміцы гораду займае сфэра паслуг, у якую ўваходзяць партовыя, лягістычныя, турыстычныя і многія іншыя паслугі. У горадзе налічваецца каля 2,5 тысяч прадпрыемстваў.
 
Асноўныя замежныя інвэстары паходзяць з [[Данія|Даніі]], [[Швайцарыя|Швайцарыі]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], [[Індыя|Індыі]], [[Украіна|Украіны]] і [[Канада|Канады]]. У 2002 годзе на ўскраіне гораду, паблізу порта, была арганізавана [[свабодная эканамічная зона]] (СЭЗ) плошчай у 412 га. У рамках СЭЗ працавала, на канец 2010 году, 17 прадпрыемстваў, зь іх 40% былі замежнымі, а інвэстыцыі ў СЭЗ перавысілі 400 млн эўра. Наладжана вытворчасьць электронных прыладаў, плястыкавага посуду, архітэктурнага шкла, мэталічных канструкцыяў, харчовай упакоўкі, біядызэльнага паліва. Таксама працуюць рыбаапрацоўчыя і мэталаапрацоўчыя прадпрыемствы<ref>[http://www.fez.lt/en/about-us/ «About Us»]. Klaipeda Free Economic Zone.</ref>. Да буйных прадпрыемствай харчовай прамысловасьці адносіцца броварны завод «[[Швытурыс]]», які дзейнічае з 1784 году. У цяперашні час ён належыць канцэрну «[[Carlsberg]]».
 
У Клайпедзе разьмешчаны нафтавы тэрмінал «[[Klaipedos Nafta]]». У 2014 годзе быў адкрыты Клайпедзкі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу, пабудаваны Летувой самастойна ўсяго за 3 гады. Гэта першы тэрмінал ЗПГ у краінах Балтыі, які забясьпечыць Летуве энэргетычную незалежнасьць<ref>[https://www.currenttime.tv/a/26659708.html «Литва стала энергетически независимым государством»]. Настоящее время.</ref>.
Да буйных прадпрыемствай харчовай прамысловасьці адносіцца броварны завод «[[Швытурыс]]», які дзейнічае з 1784 году. У цяперашні час ён належыць канцэрну «[[Carlsberg]]».
 
== Транспарт ==
[[Файл:Keltas Vilnius Seaways2011.jpg|міні|300пкс|Паром «Вільня» ў клайпедзкім порце]]
=== Аўтамагістралі ===
Клапеда мае добра разьвітую сетку аўтадарог, якая зьвязвае горад з найбуйнейшымі гарадамі і прыморскімі курортамі Летувы. У Клайпедзе бяруць пачатак эўрапейскія магістралі [[Эўрапейскі маршрут E85|E85]] і [[Эўрапейскі маршрут E272|E272]].
 
[[Аўтамагістраль А1 (Летува)|Аўтамагістраль A1]], якая праходзіць з паўднёвага ўсходу на паўночны захад Летувы, зьвязвае Клайпеду з найбуйнейшымі гарадамі краіны — [[Коўна]] і сталіцай [[Вільня]]й. Летувіская [[Аўтамагістраль A13 (Летува)|магістральная дарога A13]] зьвязвае Клайпеду з курортам [[Паланга]]й, міжнародным аэрапортам ў Паланзе і вядзе ў латвійскі партовы горад [[Ліепая]]. Дарога, па якой праходзіць адміністрацыйная мяжа гораду, служыць усходняй аб’язной дарогай Клайпеды, частка яе мае павялічаны хуткасны рэжым.
 
=== Аўтобусы ===
У горадзе добра разьвіта аўтобусная сетка. Асноўным каардынатарам аўтобусных маршрутаў зьяўляецца грамадзкая ўстанова «Клайпедзкі пасажырскі транспарт» ({{мова-lt|Klaipėdos kelevinis transportas|скарочана}}). Установа для выкананьня сваіх функцыяў наймае перавозчыкаў, як прадпрыемства самакіраваньня «Клайпедскі аўтобусны парк», гэтак і прыватных перавозчыкаў. У аўтобусах квіткі каштуюць даражэй чым у кіёсках. Большасьць мяшчанаў карыстаюцца электронным білетам. Таксама па горадзе курсіруюць маршрутныя таксі.
 
Новая аўтобусная станцыя пабудавана па прынцыпе дзяржаўнага-прыватнага партнэрства і належыць прадпрыемству самакіраваньня «Клайпедзкі аўтобусны парк». Ад аўтобуснай станцыі ідуць аўтобусныя маршруты ў многія гарады Летувы, а таксама ў [[Рыга|Рыгу]] і [[Рыга (аэрапорт)|Рыскі аэрапорт]]. Таксама ад аўтавакзалу курсіруюць маршрутныя таксі да Палангі і [[Паланга (аэрапорт)|Паланскага аэрапорта]].
 
== Крыніцы ==