Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў (Валынцы): розьніца паміж вэрсіямі

д
пунктуацыя
д (пунктуацыя)
д (пунктуацыя)
'''Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў''' — помнік архітэктуры XVIII ст. у [[Валынцы|Валынцах]]. Знаходзіўся побач зь [[мястэчка]]м, у фальварку Забелах. Твор архітэктуры [[віленскае барока|віленскага барока]]. Па [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік]].
 
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. Пры кляштары дзейнічаў [[Забельскі дамініканскі калегіюм]]. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
 
== Гісторыя ==
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзеле Рэчы Паспалітай]] (1772 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1786—1811 гадох пры кляштары працавала [[Забельскі дамініканскі калегіюм|школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей]], у якой утварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар<ref>Дзядзінкіна С. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27853 Чый летапіс цікавейшы?] // «Народная газета». № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.</ref>.
 
Па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] (1830—1831) у 1838 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] ліквідавалі кляштар і зачынілі калегюім. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.