Віетнам: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Дэмаграфія: +Зьвязнасьць
Jarash (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 50:
Пасьля японскай акупацыі [[1941]]—[[1945]] гадох у выніку перамогі Жнівеньскай рэвалюцыі Віетнам [[2 верасьня]] [[1945]] году быў абвешчаны незалежнай дзяржавай — Дэмакратычнай Рэспублікай Віетнам (ДРВ). Усьлед за гэтым больш за восем гадоў ([[1945]]—[[1954]]) краіна адстойвала свой сувэрэнітэт у вайне супраць Францыі. Першым прэм’ер-міністрам i прэзыдэнтам Паўночнага Віетнаму стаў [[Ха Шы Мін]].
 
[[Файл:Scene of Viet Cong terrorist bombing in Saigon, Republic of Vietnam., 1965.jpg|міні|200пкс|Тэрарыстычны акт у [[СайгонХашымін|Сайгоне]]е падчас [[Вайна ў Віетнаме|Віетнамскай вайны]]]]
У ліпені [[1954]] году былі падпісаныя Жэнэўскія дамовы, якія замацавалі незалежнасьць, [[сувэрэнітэт]], тэрытарыяльную цэласьць краіны і якія прадугледжвалі ейнае мірнае існаваньне. Аднак выкананьне дамоваў было сарванае паўднёва-віетнамскай адміністрацыяй пры падтрымцы [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Амэрыканцы і іхныя хаўрусьнікі ўвялі свае войскі ў [[Паўднёвы Віетнам]], а ў [[1964]]—[[1968]] і ў [[1971]]—[[1972]] гадох падвяргалі ДРВ масіраваным бамбаваньням з паветра і мора. Такім чынам, ад самага пачатку існаваньня дзяржавы на поўдні краіны мела месца [[вайна ў Віетнаме]]). [[27 студзеня]] [[1973]] году ў [[Парыж]]ы была падпісаная Дамова аб спыненьні вайны і аднаўленьні міру. Войскі ЗША і воінскія кантынгенты іхных хаўрусьнікаў пакінулі краіну. [[30 красавіка]] [[1975]] году ў выніку наступу Віетнамскай народнай арміі і паўстаньня мясцовага насельніцтва паўднёва-вьетнамскі рэжым быў скінуты. [[25 красавіка]] [[1976]] году адбыліся ўсеагульныя выбары ў Нацыянальны Сход адзінай дзяржавы, які [[2 ліпеня]] таго жа году абвясьціў аб узьяднаньні краіны і стварэньні Сацыялістычнай Рэспублікі Віетнам.