Андрэй Мельнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д гэта Вікіпэдыя клясычным правапісам
Радок 31:
У 2012 годзе быў выдадзены ў Польшчы альбом "Як з-за выспы на фарвацер" пры падтрымцы "[[Беларускае Радыё Рацыя|Радыё Рацыя]]". У тым жа годзе ў Беларусі выйшаў альбом Андрэя Мельнікава "Зубы на далоні". Альбом зьяўляецца пэўнай рэакцыяй барда на падзеі [[Плошча 2010|Плошчы 2010]].
 
Асноўная тэма песень барда — Бог, Радзіма, каханьне. Андрэй Мельнікаў першым сярод музыкаў звярнуўся да постаці [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С.Булак-Балаховіча]] і падзей [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага збройнага чына]]. У ягонай творчай скарбонцы — больш за 2 дзясяткі альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэньня і жыцьця ў постсавецкіх рэаліях. Песьні А. Мельнікава сталі клясыкай беларускай бардаўскай песьні<ref name=":0" />.
 
У рэпэртуары барда песьні на вершы [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], [[Алесь Гарун|А. Гаруна]], [[Уладзімер Караткевіч|У. Караткевіча]], [[Тодар Лебяда|Т. Лебяды]], [[Натальля Арсеньнева|Н. Арсеньневай]], [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Кандрат Крапіва|К. Крапівы]], [[Алесь Змагар|А. Змагара]], [[Рыгор Барадулін|Р. Барадуліна]], С. Паўлоўскага, [[Леанід Галубовіч|Л. Галубовіч]], [[Лера Сом|Л. Сом]], А. Тананы, А. Сьпіцына, [[Анатоль Сыс|А. Сыса]], А. Мізулы, [[Леанід Дранько-Майсюк|Л. Дранько-Майсюка]], [[Лявон Баршчэўскі|Л. Баршчэўскага]], [[Алег Бембель|Зьніча (А. Бембеля),]] [[Яцэк Качмарскі|Я. Качмарскага]], [[Сакрат Яновіч|С. Яновіча]], [[Юльюш Славацкі|Ю. Славацкага]], І. Малковіча. Асобнае месца ў творчай біяграфіі барда займаюць песьні на вершы [[Анатоль Сыс|Анатоля Сыса]] і [[Алег Бембель|Зьніча (Алега Бембеля)]], да жыцьця і творчасьці якіх Мельнікаў неаднойчы зьвяртаўся ў сваіх творах.