Джон Лок: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rejka (гутаркі | унёсак)
д адрукоўка
Rejka (гутаркі | унёсак)
д Даданьне спасылак
 
Радок 21:
| Сайт =
}}
'''Джон Лок''' ({{мова-en|John Locke}}; [[29 жніўня]] [[1632]], [[Рынгтан]], [[Сомэрсэт]], [[Ангельшчына]] — [[28 кастрычніка]] [[1704]], [[Эсэкс]], [[Ангельшчына]]) — брытанскі пэдагог і [[Філязофія|філёзаф]], прадстаўнік [[эмпірызм]]у і [[лібэралізм]]у. Спрыяў разьвіцьцю сэнсуалізму. Яго ідэі аказалі вялізарны ўплыў на разьвіцьцё [[эпістэмалёгія|эпістэмалёгіі]] і палітычнай філязофіі. Ён шырока прызнаны як адзін з самых уплывовых мысьляроў Асьветніцтва і тэарэтыкаў лібэралізма. Лісты Лока паўплывалі на [[Вальтэр|Вальтэра]] і [[Русо]], шматлікіх шатляндкіх літаратараў Асьветніцтва і амэрыканскіх рэвалюцыянэраў. Яго ўплыў таксама адлюстраваны ў амэрыканскай Дэклярацыі незалежнасьці.
 
Тэарэтычныя пабудовы Лока адзначылі і больш позьнія філёзафы, такія як [[Дэйвід Г’юм]], [[Імануіл Кант]]. Лок быў першым філёзафам, які выказваў асобу праз неперарыўнасьць сьвядомасьці. Ён таксама пастуляваў, што розум зьяўляецца «чыстай дошкай», то бок насуперак дэкартаўскай філязофіі Лок сьцьвярджаў, што людзі нараджаюцца без прыроджаных ідэяў, і што веданьне замест гэтага вызначанаецца толькі досьведам, атрыманым праз пачуцьцёвае успрыманьне.