Міхаіл Мураўёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
[[Файл:Mikhail Nikolayevich Muravyov Vyeshatel in Lithuania (January Uprising).JPG|250пкс|значак|Пакараньне паўстанцаў на шыбеніцах]]
 
Браў удзел у здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1830—1831 гадоў]] і наступных за ім рэпрэсіях. Выслаў у Сыбір князя [[Раман Станіслаў Сангушка|Рамана Станіслава Сангушку]]. У 1832 годзе звольніў дырэктара вучэльняў [[Аляксей Сухадольскі|Аляксея Сухадольскага]]. У 1833 годзе арыштаваў настаўніка матэматыкі ксяндза Ляскоўскага і двух вучняў другой клясы [[Гарадзенская дамініканская гімназія|Гарадзенскай дамініканскай гімназіі]]. Пастанавіў выслаць ксяндза Зяленку. У выніку дамогся ліквідацыі дамініканскага кляштару і закрыцьця гімназіі пры ім. У ліпені 1833 году зацьвердзіў вырак аб павершаньніпавешаньні паўстанца [[Міхал Валовіч|Міхала Валовіча]]. У красавіку 1834 году замест зачыненай дамініканскай гімназіі адкрыў новую расейскую, дзе настаўнікамі сталі асобы расейскага паходжаньня.
 
Актыўна спрыяў япіскапу [[Ёсіф (Сямашка)|Ёсіфу Сямашку]] ў справе ўсталяваньня іканастасаў ува ўніяцкіх цэрквах. У 1833 годзе падаў запіску пра патрэбу запясьпечваць духавенства зь дзяржаўнага скарбу. У 1835 годзе ліквідаваў базылянскі манастыр у [[Чарлёна|Чарлёне]].