Віталь Кажан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
 
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылак
Радок 36:
У жніўні [[1942]] году адбыў першыя курсы беларускіх афіцэраў у [[Менск]]у, адкуль быў пасланы ў [[Браслаў]] для вядзеньня падафіцэрскіх курсаў для [[Беларуская самаахова|Беларускай Самааховы]]. Пасьля працаваў у [[Глыбокае|Глыбокім]] сакратаром і заступнікам акруговага старшыні [[Беларуская народная самапомач|Беларускай Народнай Самапомачы]].
 
У сакавіку [[1943]] году на пастанову беларускага актыву, працаваў у [[Вялейка|Вялейцы]] загадчыкам беларускай канцылярыі пры нямецкай установе.
 
У чэрвені [[1944]] году зьехаў зь Беларусі. У [[Бэрлін]]е працаваў у [[БЦР]], браў удзел у падрыхтоўцы беларускіх афіцэраў. У лістападзе 1944 году палкоўнік [[Францішак Кушаль|Кушаль]] прызначыў яго сваім ад’ютантам.
 
1 сакавіка [[1945]] году Віталь ажаніўся з Жэняй Кароль, якая працавала ў канцылярыі палкоўніка Кушаля. А праз месяц Кажаном удалося перабрацца ў заходнюю частку Нямеччыны, каб не патрапіць пад савецкую акупацыю.
 
Пасьля некалькіх пераездаў зь лягеру ў лягер, Віталь Кажан, трапіў на пасаду заступніка камэнданта лягернай паліцыі ў [[Шляйсгайм]]е ля [[Мюнхэн]]у. Там прабыў ад ліпеня [[1946]] па люты [[1948]] году. Пасьля пераезду ў лютым 1948 году ў беларускі лягер [[Остэргофэн]] выконваў абавязкі адміністратара газэты «[[Бацькаўшчына (газэта1947)|Бацькаўшчына]]», а ад лістапада таго-ж году — яшчэ і абавязкі камэнданта лягернай паліцыі. Быў сакратаром Беларускага Нацыянальнага Камітэту на Амэрыканскую зону Нямеччыны.
 
У кастрычніку [[1948]] году прайшоў спэцыяльныя курсы для камэндантаў лягернай паліцыі ў горадзе [[Штутгарт|Штутгарце]], дзе ад імя ўсіх курсантаў вітаў жонку [[прэзыдэнт ЗША|прэзыдэнта ЗША]] [[Элеанора Рузвэльт|Элеанору Рузвэльт]].
 
У чэрвені [[1949]] году, калі быў арганізаваны адзіны лягер для беларусаў у [[Розэнгайм]]е, працаваў там бухгальтарам аддзелу прадуктаў ды адначасна прайшоў курсы ангельскай мовы. Працаваў там-жа выкладчыкам пачаткаў ангельскай мовы ў беларускай школе.
 
Чацьвертая сэсія [[Рады БНР]] у Розэнгайме ў кастрычніку 1949 году надала яму становішча галоўнага [[Скарбніка Рады БНР]].