Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
д →‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылкі
Радок 25:
З восені 1941 году Ян Станкевіч жыў у [[Менск]]у, куды перамясьціўся і ЦК [[Партыя беларускіх нацыяналістаў|Партыі беларускіх нацыяналістаў]], нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскай управы. Станкевіч быў сябрам [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]], навуковага аддзелу [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]], адным з заснавальнікаў [[Беларускае навуковае таварыства (1942)|Беларускага навуковага таварыства]]. Выкладаў [[Гісторыя Беларусі|гісторыю Беларусі]] ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.
 
З 1944 у эміграцыі. У [[Нямеччына|Нямеччыне]] ён аднавіў дзейнасьць [[Крывіцкае навуковае таварыства|Беларускага навуковага таварыства]]. З 1949 Ян Станкевіч жыў у [[ЗША]], удзельнічаў у працы [[Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне|Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня]], Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў зь [[Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)|Беларускім інстытутам навукі і мастацтва]] і ягоным выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газэтай «[[Бацькаўшчына (газэта1947)|Бацькаўшчына]]» (Мюнхэн), «[[Беларус (1950)|«Беларус»]]» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са [[Станіслаў Станкевіч (палітык)|Станіславам Станкевічам]]) [[Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі|Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі]].
 
Пахаваны на [[Беларускія могілкі ў Саўт-Рывэры|беларускіх могілках]] у [[Саўт-Рывэр]]ы, штат [[Нью-Джэрзі]], [[ЗША]].