Розьніца паміж вэрсіямі «Бацькаўшчына (Менск)»

д
(афармленьне, катэгорыя)
 
{{Іншыя значэньні}}
«'''БацькаўшчынаБа́цькаўшчына'''» — культурна-асьветная арганізацыя, створаная ў ліпені 1918 году ў [[Менск]]у з ініцыятывы [[Яфім Бялевіч|Яфіма Бялевіча]], [[Язэп Варонка|Язэпа Варонкі]] (старшыня), [[Кастусь Езавітаў|Кастуся Езавітава]] (віцэ-старшыня), [[Пётра Крачэўскі|Пятра Крачэўскага]], [[Кастусь Цьвірка-Гадыцкі|Кастуся Цьвіркі-Гадыцкага]], [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]] і іншых.
 
Першапачаткова мела назву «Прасьвета». Разам зь [[Першае таварыства беларускае драмы і камэдыі|Першым таварыствам беларускае драмы і камэдыі]], Народным беларускім тэатрам пад кіраўніцтвам [[Францішак Аляхновіч|Францішка Аляхновіча]] наладжвала спэктаклі і вечарыны, мастацкія выставы. 3 дазволу [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыята БНР]] узяла пад часовае кіраўніцтва менскую губэрнскую друкарню, выдала «Мапу БНР», але з-за фінансавага крызісу не працягнула выдавецкую дзейнасьць. Спыніла працу ў сьнежні 1918 году.
 
1 сакавіка 1919 году «[[Бацькаўшчына (Горадня)|Бацькаўшчына]]» аднавіла дзейнасьць у Горадні.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Бацькаўшчына (Рыга)]]
 
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія аб’яднаньні]]
148 131

зьмена