Кастусь Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
У 1856 годзе паступіў на юрыдычны факультэт [[Пецярбурскі ўнівэрсытэт|Пецярбурскага ўнівэрсытэту]], які скончыў праз чатыры гады з навуковай ступеньню кандыдата права. У час навучаньня ўва ўнівэрсытэце браў удзел у дзейнасьці нелегальных студэнцкіх гурткоў, у прыватнасьці групы студэнцкага зямляцтва «Агул», разам з братам быў сябрам таемнай вайскова-рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў Генэральнага штабу, якую ачольвалі [[Зыгмунт Серакоўскі]] і [[Яраслаў Дамброўскі]].
 
[[Файл:Śvisłač, Gimnazičny. Сьвіслач, Гімназічны (1880).jpg|міні|240пкс|[[Сьвіслацкая гімназія]]]]
 
Атрымаўшы 17 лютага 1861 году ўнівэрсытэцкі дыплём, зрабіў спробу ўладкавацца на працу ў [[Вільня|Вільні]] ў адміністрацыю мясцовага генэрал-губэрнатара У. Назімава, каб адразу тут распачаць рэвалюцыйную дзейнасьць па стварэньні сеткі кансьпіратыўных групаў для работы сярод будучых удзельнікаў паўстаньня<ref name=s71>{{артыкул|аўтар=Шалькевіч В.|загаловак=«Марыська чарнаброва, галубка мая...» Невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=3|старонкі=71|isbn=}}</ref>. Лічыцца, што на гэты час прыпадае знаёмства К. Каліноўскага з будучаю нарачонай [[Марыя Ямант|Марыяй Ямант]]. 2 сакавіка 1861 году на імя Віленскага генэрал-губэрнатара падаў заяву наступнага зьместу: