Народны сакратарыят БНР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 66:
| | народны сацыяліст
|}
'''Беларускі Народны Сакратарыят''' — орган выканаўчай улады, створаны ў [[Менск]]у [[Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду|Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду]]. Стварэньне Сакратарыяту было абвешчана ў [[Першая ўстаўная грамата|Першай устаўнай грамаце]] да народаў Беларусі. Народны Сакратарыят быў утвораны [[20 лютага]] [[1918 год]]у і прыступіў да выкананьня абавязкаў [[21 лютага]]. ПасадаУ складзе Народнага Сакратарыяту былі дванаццаць пасад, раўназначнаяраўназначных пасадзе [[міністар|міністра]], называласяназываліся '''народны сакратар'''. Акрамя іх у складзе Народнага Сакратарыяту былі двое самастойных упаўнаважаных{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|197}}.
 
Магчымасьць скліканьня такога органу зьявілася пасьля эвакуацыі [[Аблвыканкамзах]]у ў ноч на [[19 лютага]] [[1918 год]]у, пасьля пераходу ў наступленьне нямецкага войска. Сакратарыят абвясьціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі». Сядзіба Народнага Сакратарыяту знаходзілася ў [[Дом губэрнатара (Менск)|Доме губэрнатара]] (Менск, пл. Свабоды, 9). Пасьля абвяшчэньня Першай Устаўной граматы Народны Сакратарыят у якасьці часовай улады быў падтрыманы Менскай гарадзкой думай{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|197}}. 20 лютага заснаваная грамадзка-палітычная газэта «[[Белорусская земля (1918)|Белорусская земля]]», якая выдавалася па-расейску і друкавала рашэньні Беларускага Народнага Сакратарыяту, у тым ліку Ўстаўную грамату да народаў Беларусі (Першую).
 
Сакратарыят быў першым урадам [[БНР]] і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён ня быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у [[Масква|Маскве]], ані нямецкай акупацыйнай уладай. 25 лютага 1918 году ўладу ў Менску ўзялі нямецкія войскі, яны выгналі Народныя Сакратарыят з ягонай сядзібы і канфіскавалі грашовыя сродкі. 28 лютага дзейнасьць Народнага Сакратарыяту ў якасьці беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва дазволеная Нямецкай вайсковай адміністрацыяй, пасьля чаго ён перамясьціўся ў новы будынак па адрасе вул. Захар'еўская, 43{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|198}}. Паводле [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной граматы]], Народны Сакратарыят Беларусі вызначаўся органам выканаўчай і адміністрацыйнай улады, ён вылучаўся і быў адказны перад Радай Усебеларускага зьезду (пазьней перайменаванай у Раду БНР). Па ініцыятыве Народнага Сакратарыяту мог быць скліканы надзвычайны сход Рады{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|203}}. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці БНР немцы разагналі Раду БНР і Народны Сакратарыят БНР. У наступныя дні беларускім дзеячам удалося дамовіцца з нямецкай адміністрацыяй пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР, але ў кампетэнцыю Народнага Сакаратарыяту цяпер былі перададзеныя толькі народная асьвета, культура і сацыяльная апека. Адначасова абвяшчэньне незалежнасьці прывяло да спыненьня падтрымкі Народнага Сакратарыяту з боку расейскіх саыялістаў-рэвалюцыянэраў{{зноска|Міхалюк|2015|Міхалюк|204}}.