Вікіпэдыя:Форум/Архіў 14: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
Так склалася, што ў нас існуе пэўны разнабой з канчаткамі геаграфічных назваў мужчынскага роду ў родным склоне, часам ужываецца «-а (-я)», а часам «-у (-ю)» без аніякай сыстэмы. У БКП-2005 я не знайшоў тлумачэньня гэтага пытаньня. Затое вось гэты «[http://knihi.com/storage/padrucnik/index_by.htm Падручнік]» (клясычным правапісам) мае наступнае [http://knihi.com/storage/padrucnik/lad_movy/nazounik5.htm правіла]: для назваў з канчаткам на ''-оў'', ''-еў'', ''-ёў'', ''-ін'', ''-ын'' у родным склоне пішацца канчатак «-а (-я)»: Бэрліна, Любліна, Кіева, Магілёва, Століна. У астатніх выпадках канчаткам будзе «-у (-ю)». Магчыма, нехта мае іншыя крыніцы, каб упарадкаваць гэтае пытаньне. Прашу прывесьці іх тут, каб можна было сфармуляваць правіла для гэтых выпадкаў. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 16:27, 16 сакавіка 2018 (MSK)
:Крыніц ня маю, але памятаю, што ўжо некалькі гадоў таму Зедлік паказваў мне менавіта гэты падручнік. Шматлікія польскія населеныя пункты маюць назвы з канчаткамі -оў, таму вынік мяне цікавіць. У артыкуле пра Кракава маюцца спасылкі на Герб Кракава, Сьцяг Кракава. Гэта для мне звучыць цалкам нармальна, але я польскамоўны :) [[Удзельнік:Bocianski|Bocianski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Bocianski|гутаркі]]) 03:31, 17 сакавіка 2018 (MSK)
: На маю думку, прынамсі да зьяўленьня нейкіх новых крыніцаў можна дзеля ўпарадкаваньня прыняць правіла з памянёнага падручніка. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 13:17, 17 сакавіка 2018 (MSK)
 
== Дзеяньні [[Удзельнік:W|ўдзельніка:W]] ==