Сяргей Бусел: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
вікіфікацыя, афармленьне, артаграфія
Радок 1:
{{Асоба
|імя = Сяргей Бусел
|арыгінал імя =
|партрэт = Siarhiej Busieł.jpg
|памер =
|апісаньне =
|імя пры нараджэньні =
|род дзейнасьці = грамадзкі дзяяч
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|19|2|1901}}
|месца нараджэньня = [[Сухоўчыцы (Капыльскі раён)|Сухоўчыцы]], [[Слуцкі павет]], [[Расейская імпэрыя]]
|грамадзянства =
|падданства =
|дата сьмерці = пасьля [[1939]]
|месца сьмерці =
|бацька =
|маці =
|муж =
|жонка =
|дзеці =
|узнагароды =
|сайт =
|дадаткова =
|commons =
}}
'''Сярге́й Нічы́паравіч Бу́сел''' ([[19 лютага]] [[1901]], [[Сухоўчыцы (Капыльскі раён)|Сухоўчыцы]], цяпер [[КапыльскіСлуцкі раёнпавет]], [[БеларусьРасейская імпэрыя]] — пасьля [[19391940]]) — беларускі нацыянальны дзяяч. Удзельнік [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага збройнага чыну]].
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Siarhiej Busieł, fota sa spravy.jpg|значак|Фота са справы НКУС]]
Нарадзіўся ў [[1901]] годзе ў вёсцы Сухоўчыцы [[Слуцкі павет|Слуцкага павету]] (цяпер [[Капыльскі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]) ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня [[Раманаў (Слуцкі раён)|Раманаўскае]] вышэйшае пачатковае вучэльні (1916), у жніўні 1917 году паступіў у Слуцкую агульную земскую (беларускую гімназію). Быў адным зь лідэраў таварыства «[[Папараць-Кветка (таварыства)|Папараць-Кветка]]», удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху. З [[1918]] году ў складзе [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|Беларускае партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]], уваходзіць у склад ейнага Слуцкага павятовага камітэту. У часе польска-савецкае вайны актыўна ўдзельнічае ў антыпольскім падпольным руху, сябра [[Беларускі нацыянальны камітэт (Слуцак)|Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту Случчыны]]. Удзельнік партыйных зьездаў БПСР у сакавіку й кастрычніку [[1920]] году ў [[Смаленск]]у й [[Менск]]у. Адзін з арганізатараў Беларускага зьезду Случчыны 14—15 лістапада 1920 году<ref name="збройны">{{Кніга|аўтар = [[Уладзімер Ляхоўскі|Ул. Ляхоўскі]], [[Уладзімер Міхнюк|Ул. Міхнюк]], [[Аляксандра Гесь|А. Гесь]]|частка = |загаловак = Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах|арыгінал = |спасылка = http://www.belhistory.eu/wp-content/themes/ah/library/slucky_zbrojny_chyn.pdf|адказны = |выданьне = 2-ое выд. дапрац.|месца = Менск|выдавецтва = Энцыклапедыкс|год = 2006|том = |старонкі = 293—294|старонак = 400|сэрыя = |isbn = 985–6599–25–3|наклад = }}</ref>. У часе [[Слуцкі збройны чын|Слуцкага збройнага чыну]] на даручэньне старшыні Беларускае Рады Случчыны [[Уладзімер Пракулевіч|Ўладзімер Пракулевіча]] прымаў ўдзел у фармаваньні Першае Слуцкае брыгады войскаў БНР у мястэчку [[Семежава]].
 
Па ліквідаваньні збройнага чыну — у складзе аднаго з аддзелаў [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускае вайсковае камісіі]] (БВК), пад прыкрыцьцём мандату рэвідэнта БВК па культурна-асьветных справах праводзіў эсэраўскую прапаганду сярод беларускіх сялянаў Гарадзеншчыны і жаўнераў беларускага батальёну ў [[Лодзь|Лодзі]]. Пасьля скасаваньня палякамі БВК у 1921 годзе пераяжджае ў [[Вільня|Вільню]], дзе выконвае заданьні Загранічнага бюро БПСР. Каб пазьбегнуць арышту, пераяжджае ў [[Коўна]] ([[Летува]]), дзе нейкі час працуе ў Прадстаўніцтва БНР і Міністэрстве беларускіх справаў. У 1922 годзе, подлепаводле рэкамэндацыі Ўраду БНР і пэрсанальна [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]] едзе вучыцца ў [[Прага|Прагу]] ([[Чэхаславаччына]]), у Вышэйшую тэхнічную школу<ref name="збройны"/>.
 
У часе навучаньня на агранамічным факультэце актыўна ўдзельнічае ў жыцьці беларускае эміграцыі: блізка сыходзіцца з [[Тамаш Грыб|Тамашом Грыбам]], [[Язэп Мамонька|Язэпам Мамонькам]], [[Палута Бадунова|Палутай Бадуновай]], [[Мікола Антонавіч Чарнецкі|Міколам Чарнецкім]], уваходзіць у Загранічнае бюро БПСР, актывіст эсэраўскае студэнцкае арганізацыі «Вольная Грамада». У [[1929]] годзе, пасьля заканчэньня навучаньня і атрыманьня дыплёма агранома вяртаецца ў Вільню, дзе спрабуе ўзнавіць мясцовую суполку беларускіх эсэраў. Некаторы час мае сувязь з Цэнтрабелсаюзам [[Антон Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] і [[Радаслаў Астроўскі|Радаслава Астоўскага]], потым перапыняе кантакты з гэтай групоўкай, выяўляючы сваю рэзкую пазыцыю да палітыкі польскіх уладаў, у прыватнасьці, да прыхільнікаў палітычнага рэжыму [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзкага]]. Удзельнічаў у працы Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні, супрацоўнічаў з часопісам «[[Золак (часопіс)|Золак]]»<ref name="збройны"/>.