Каратэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
д афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Karatedo.svg|міні|150пкс|Герогліфы, якія чытаюцца як «каратэ-до»]]
'''Каратэ́''' (ад {{мова-ja|空手道}}, вымаўляецца [[Міжнародны фанэтычны альфабэт|IPA]] [ka'ɽate]; ''каратэдо:'' «шлях пустой рукі») — японскае [[Адзінаборства|баявое мастацтва]], дзе выкарыстоўваюцца ўдары рукамі, нагамі, каленамі, локцямі і тэхніка адкрытай рукі. У некаторых стылях каратэ прымяняюцца захопы, кідкі, падвоенныя хваты<ref>Bishop, Mark (1989). Okinawan Karate. pp. 153–166. {{ISBN |0-7136-5666-2}}.</ref>. Дадзенае напісаньне было прыдумана ў [[1929]] годзе Гітынам Фунакосі пад уплывам ідэяў [[дзэн]]-будызму, дагэтуль яго запісвалі як 唐手, што прыкладна азначае «[[Кітай|кітайская рука]]». ЕрогліфГерогліф 唐 азначаў [[Дынастыя Тан|дынастыю Тан]] у [[Кітай|Кітаі]], і стаў сынонімам Кітаю ў тагачаснай [[Японія|Японіі]], якая актыўна пераймала розныя адгалінаваньні культуры з Паднябеснай. Менавіта тады кітайскае ўшу і трапіла на [[Акінава|Акінаву]], атрымаўшы назву «рукі Тан».
 
Каратэ ўпершыню было распрацавана ў [[Каралеўства Рукю|Каралеўстве Рукю]]. Па тэрыторыі Японіі гэтае баявое мастацтва пашырылася ў [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзі]] ў часы культурных абменаў паміж японцамі і кітайцамі. Сыстэмнае выкладаньне каратэ ў Японіі пачалося пасьля [[эпоха Тайсё|эпохі Тайсё]]<ref>Donn F. Draeger (1974). Modern Bujutsu & Budo. Weatherhill, New York & Tokyo. Page 125.</ref>. У [[1922]] годзе японскае міністэрства адукацыі запрасіла Гітына Фунакосі ў [[Токіё]], каб той прадэманстраваў тэхніку каратэ. У [[1924]] годзе ва [[Унівэрсытэт Кэё|Ўнівэрсытэце Кэё]] быў створаны першы ўнівэрсытэцкі клюб каратэ ў Японіі і да [[1932]] году ўжо ўсе буйныя японскія ўнівэрсытэты мелі свае клюбы каратэ<ref>[http://web.archive.org/web/20090712065056/http://www.keiokarate.net/column/page01.html 唐手研究会、次いで空手部の創立]. Keio Univ. Karate Team.</ref>. Падчас нарастаньня мілітарызму ў Японіі назва мастацтва была зьменена з «рука-Тан», на «пустая рука», пры гэтым абодва варыянты чыталіся як «каратэ». Праз гэты крок японцы жадалі паказаць, што каратэ будзе разьвівацца пад японскім уплывам. Пасьля сканчэньня [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] на Акінаве быў разьмешчаны амэрыканскі кантынгент і каратэ паступова набыла папулярнасьць сярод вайскоўцаў, разьмешчаных там<ref>Bishop, Mark (1999). Okinawan Karate Second Edition. p. 11. {{ISBN |978-0-8048-3205-2}}.</ref>.
 
У [[1960-я]] і [[1970-я]] гады каратэ пачало пранікаць у [[кінэматограф]], што значна паўплывала на папулярнасьць баявых мастацтваў па ўсім сьвеце. Школы каратэ пачалі зьяўляцца па ўсім сьвеце. У іх пачалі навучацца, як тыя, хто меў выпадковую цікавасьць да каратэ, гэтак і тыя, хто жадаў больш глыбокага вывучэньня тэхнікі.
 
== У Беларусі ==
[[Файл:Kozemyak.jpg|міні|200пкс|Напад у выкананьні Аляксандра Кажамякіна]]
Са зьяўленьнем каратэ ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у канцы [[1970-я|1970-х]] гадоў, хваля захапленьня гэтым навамодным у той час відам японскага [[адзінаборства]] закранула і [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Колькасьць [[спартовая секцыя|спартовых сэкцыяў]] каратэ хутка павялічвалася. Найболей папулярнымі і вядомымі інструктарамі ў Беларусі таго часу былі [[Алег Кірыенка]], [[Леанід Лушчык]], [[Пётар Калінін]], [[Андрэй Вількін]], [[Валеры Буяк]], [[Аляксандар Ляцецкі]] (усе [[Менск]]), Аляксандар Кажамякін ([[Наваполацак]])<ref>[http://www.21.by/papers?id=6161 «Каратэ-до… и после», пра Кажэмякіна, як аднаго з заснавальнікаў каратэ ў Беларусі] {{ref-ru}}</ref>. У [[1978]]—[[1983]]1978—1983 гады каратэ на Беларусі актыўна разьвівалася. Аднак, у траўні [[1984]] году ў Крымінальны кодэкс СССР увялі артыкул для перасьледу за заняткі каратэ, бо за папярэднія два гады на афіцыйных спаборніцтвах адбылося пяць сьмяротных здарэньняў, сьведкам аднаго зь якіх стаўся беларускі інструктар Алег Кірыенка. За выкладаньне гэтага баявога мастацтва пагражала зьняволеньне тэрмінам да 5 год. Мастацтва захавалася ў Беларусі дзякуючы ягонаму выкладаньню пад выглядам [[дзюдо]] ў вайскова-патрыятычных клюбах «Юны дэсантнік» і «Дзяржынец», а таксама ў фізкультурна-аздараўленчых камбінатах — пад прыкрыцьцём [[бокс]]у і ў дзіцячых спартовых школах — пад прыкрыцьцём іншых відаў [[спорт]]у<ref>Алесь Сівы. [http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=13146 «У 84-м каратыстаў прыраўнялі да гомасексуалістаў…»]// Народная воля. [[17 лютага]] [[2009]]25-2625—26</ref>.
У час [[Перабудова|Перабудовы]] была адноўлена фэдэрацыя баявых мастацтваў, у каратэ ў БССР пачаўся новы этап разьвіцьця. Зьявілася некалькі фэдэрацыяў па асобных відах і стылях каратэ. У Беларусі каратэ працягвала сваё разьвіцьцё, праходзілі спаборніцтвы, беларускія спартоўцы ўдзельнічалі і перамагалі ў міжнародных спаборніцтвах. Вядомыя майстры прыязджаюць у Менск і праводзяць сэмінары па каратэ.
 
[[14 лютага]] [[2009]] году прайшоў міжнародны турнір па каратэ, прысьвечаны 30-годзьдзю гэтага баявога мастацтва ў Беларусі. У спаборніцтве ўдзельнічалі маладыя спартоўцы з 8 краінаў, ушаноўваліся вэтэраны каратэ Беларусі і краінаў СНД<ref>[http://www.euroradio.fm/by/759/news/28590/ Беларускія каратысты адзначаць 30-гадовы юбілей міжнародным турнірам]// [[Эўрапейскае радыё для Беларусі]]. [[13 лютага]] [[2009]]</ref>.
 
== Каратэ ў кіно ==
Радок 34:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Karate}}
* [http://www.club-mangust.by/history/_default.html Гісторыя каратэ ў Беларусі]
* [http://www.boec.by/karate/karate_kluby_i_sekcii/ Клюбы і сэкцыі каратэ ў Беларусі]
 
[[Катэгорыя:Каратэ| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]