Аляксей Эверт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 1:
'''Аляксей Ермалаевіч Э́верт''' ({{ДННарадзіўся|4|3|1857}}, [[Масква]] — {{ДСПамёр|12|11|1918}}<ref name=Ganin/>) — расейскі вайсковец.
 
== Жыцьцяпіс ==
=== Першая сусьветная вайна ===
У сакавіку-красавіку 1916 годагоду кіраваў няўдалымі дзеяньнямі [[Заходні фронт (Першая сусьветная вайна, Расея)|Заходняга фронту]] пры спробе прарваць нямецкую лінію абароны ля возера [[Нарач]] падчас [[Нарачанская апэрацыя|сакавіцкага наступу]] 1916 году.
 
Францускі прафэсар-славіст [[Жуль Легра]] (1866-1939), які прыбыў у Расейскую імпэрыю ў лютым 1916 году па заданьню аддзела службы вайсковай прапаганды пры другім аддзеле генштабу Міністэрства абароны Францыі, у сваіх мэмуарах нэгатыўна ацэньваў дзеяньні Эверта:
{{Цытата|.. Сталыя загады і контрзагады напярэдадні нападу; бесьперапынныя ваганьні аб групаваньні вайсковых частак, ўмяшаньне ў ход апэрацыі, напрыклад, за два дні да наступу памянялі падраздзяленьне, якое ведала ўчастак, на іншае, якое ніколі не бачыла яго. Нарэшце, пасьля няўдач, абразьлівыя папрокі адрасавалі камандуючаму і генэралам, якія яму [Эверт] падпарадкоўваліся. Вывучыўшы гэтыя дакумэнты, я адчуў вялізную смутак: бясталентнасьць генэрала Эверт праявілася тут у гэтых напышлівых і пустых фразах; яго нерашучасьць, падкрэсьленая незьлічонымі контрзагадамі; яго неразуменьне рэчаіснасьці, разасяроджваньне ва указаньнях, калі кожны чалавек, які ведаў акопы і матэрыяльныя сродкі, што мелі немцы, ўсьведамляў нерэалістычнасьць гэтай апэрацыі|Жуль Легра|<ref>Legras J. Memoires de Russie. — Paris, 1921. — S.76-77.</ref>}}
 
Паводле дырэктывы расейскай [[Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага|Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага]] ад 24 красавіка 1916 году, Эверт павінен быў забясьпечыць наступ на ўчастку даручанага яму Заходняга фронту. Аднак, у парушэньне дырэктывы і пры папушчальніцтве Вярхоўнага галоўнакамандуючага [[Мікалай II|Мікалая II]], пасьля пачатку [[Брусілаўскі прарыў|Брусілаўскага прарыву]] на суседнім [[Паўднёва-Заходні фронт (Першая сусьветная вайна, Расея)|Паўднёва-Заходнім фронце]], неаднаразова пераносіў тэрміны наступу і ў выніку абмежаваўся [[Баранавіцкая апэрацыя|Баранавіцкай апэрацыяй]], у выніку якой страты расейскай арміі склалі 80 000 чалавек супраць 13 000 чалавек страт праціўніка, ззь якіх 4 000 - палонныя.
 
Галоўнакамандуючы [[Паўднёва-Заходні фронт (Першая сусьветная вайна, Расея)|Паўднёва-Заходнім фронтам]] генэрал [[Аляксей Брусілаў]] даў наступныя ацэнкі дзеяньням Эверта.
Радок 22:
 
=== Лютаўская рэвалюцыя ===
Калі 2 сакавіка 1917 генэрал М. В. Аляксееў прапанаваў галоўнакамандуючым франтамі зьвярнуцца да імпэратара [[Мікалай II| Мікалая II]] з «вернаподданскай просьбай» аб адрачэньні, Эверт адказаў, што сваё заключэньне дасьць толькі пасьля таго, як выкажуцца генэралы [[Мікалай Рузскі|Рузскі]] і [[Аляксей Брусілаў|Брусілаў]]. Даведаўшыся іх адказы, Эверт накіраваў Мікалаю II тэлеграму, у якой, спасылаючыся на тое, што на армію «ў сучасным яе складзе ... разьлічваць нельга», пісаў, што «не знаходзячы іншага зыходу, бязьмежна адданыя Вашай Вялікасьці вернападданыя моліць Ваша Вялікасьць, у імя выратаваньня Радзімы і Дынастыі, прыняць рашэньне ..., як адзіна мабыць здольнае спыніць рэвалюцыю і выратаваць Расею ад жахаў анархіі».
 
Паводле ўспамінаў Шыхлінскага, пасьля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]] ў Менск прыбыў сябра Дзяржаўнай Думы [[Мікалай Шчэпкін|Шчэпкін]], якога даслаў новы ваенны міністар Гучкоў. Шчэпкін прапанаваў генэралу Эверту падаць у адстаўку. Эверт гэта выканаў, і на яго месца быў прызначаны генэрал Гурко<ref>Шихлинский А. А. Мои воспоминания. — Баку, 1984.</ref>. 1 сакавіка 1917 Эверт быў зьняты з пасады галоўнакамандуючага фронтам, 22 траўня звольнены ад службы з мундзірам і пэнсіяй.
 
=== Апошнія гады. Сьмерць ===
У 1918 г. быў арыштаваны ВЧК, што сталася крыніцай чутак аб ягоным расстрэле (гл., напрыклад, успаміны [[Уладзімер Друцкі-Сакалінскі|Друцкага-Сакалінскага]]<ref>Друцкой-Соколинский В. А. На службе Отечеству: Записки русского губернатора, 1914—1918. Русский путь. 2010. С. 50.</ref>). Знаходзіўся ў вязьніцы ў Мажайску. Па адной з вэрсій, быў вызвалены і апошнія гады жыцьця правёў у [[Смаленск]]у і [[Вярэя|Вярэі]], займаўся бортніцтвам і памёр 10 траўня 1926 году<ref>Эверт Алексей Ермолаевич — артыкул з Вялікай савецкай энцыкляпэдыі. </ref>.
 
Аднак верагодней, згодна з успамінамі Н. І. Эверт, быў забіты канваірамі пры этапаваньні ў Маскву на шляху ззь вязьніцы на вакзал у г. Мажайску. Пахаваны там сама, на Ўсьпенскіх (Нікольскіх) могілках<ref name=Ganin>{{Cite web|url=https://rg.ru/2017/02/01/rodina-evert.html|title=Ганин А.В. Главком Западного фронта Алексей Эверт: Мы предатели своего государя!|publisher=Российская газета|accessdate=2017-02-05}}</ref>.
 
== Крыніцы ==