Беларускія ведамасьці (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 15:
|штаб-кватэра = Вільня
}}
«'''Белару́скія ве́дамасьці'''» — [[Вільня|віленская]] беларуская газэта, якая выходзіла ад [[14 верасьня]] [[1921]]<ref>[http://www.svaboda.by/content/article/24327535.html Ужо сёньня 14 верасьня] — Радыё Свабода</ref> да [[15 студзеня]] [[1922]] гадоў. Выдавалася замест газэты «[[Наша думка]]», забароненай уладамі [[Сярэдняя Літва|Сярэдняе Літвы]]. Рэдактарам-выдаўцом быў [[Максім Гарэцкі]]. Зачыненая напярэдадні выбараў у [[Віленскі сойм]] за публікацыі, скіраваныя супраць далучэньня [[Віленшчына|Віленшчыны]] да [[Польшча|Польшчы]]. Гарэцкі быў зьняволены ў [[Лукішкі|Лукіскай турме]], потым дэпартаваны зь Вільні<ref>[[Арсень Ліс|Ліс А.]] «Беларускі ведамасці» // {{Літаратура/ЭГБ|1}}</ref>. Усяго выйшла 19 нумароў. Друкаваліся матэрыялы пра эканамічнае і палітычнае жыцьцё ў Сярэдняй Літве і [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], этнаграфічныя, фальклёрныя матэрыялы. Адным з рэдакатараў газэты ў 1921 годзе быў [[Леапольд Родзевіч]]. Аўтары — [[Усевалад Ігнатоўскі]], [[Міхаіл Кахановіч]], [[Аркадзь Смоліч]], [[Макар Краўцоў]], [[Францішак Умястоўскі]] (пад псэўданімам «Дзядзька Пранук»), [[Ігнат Канчэўскі]], [[Ільдэфонс Бобіч]] (псэўданім «Пётра Просты»). У газэце ўпершыню публікаваўся беларускі пісьменьнік [[Аляксандар Ружанцоў]].
{{Накід:Гісторыя Беларусі}}
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
== Вонкавыя спасылкі ==
* «Белару́скія ве́дамасьці» (1921—1922) // [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2317 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{langМова-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}}]
 
{{Беларускія пэрыядычныя выданьні}}
 
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1921 годзе]]