Ванда Лявіцкая: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 8:
|Імя пры нараджэньні =
|Псэўданімы = <small>Ванда Л-а, Вандзя Л-я, Ванда Ле-вая, В. Л-к., Вясёлка</small>
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|25|9|1895|0|1}}
|Месца нараджэньня = [[Радашкавічы]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|8|12|1969}}
Радок 21:
|Напрамак =
|Жанр =
|Дэбют = «Бацькаўшчына» // «[[Наша Ніва]]» 4 (17), [[21 траўня]] [[1909]]
|Значныя творы =
|Прэміі =
Радок 31:
|Сайт =
}}
'''Ванда Лявіцкая''' (у шлюбе '''Лёсік'''; {{Нарадзіўся|25|9|1895|0|1}}, [[Радашкавічы]] — {{Памёр|8|12|1969}}, пас. Татарка, [[Стаўрапольскі край]]) — беларуская [[пісьменьніца]], перакладніца, пэдагог. Жонка [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]].
 
== Біяграфія ==
[[Файл:Vanda Lavickaja family.jpg|міні|зьлева|160пкс|Ванда Лявіцкая з мужам [[Язэп Лёсік|Язэпам Лёсікам]] і дзецьмі Юрасём, Люцыяй і Алесяй]]
Нарадзілася 25 верасьня 1895 году ў [[Радашкавічы|Радашкавічах]]. Дачка беларускага літаратара [[Антон Лявіцкі|Антона Лявіцкага]] і [[Люцыя Лявіцкая|Люцыі з Гнатоўскіх]]. У [[1914]] годзе скончыла мясцовую вышэйшую пачатковую школу. [[21 траўня]] [[1909]] апублікавала ў газэце «[[Наша Ніва]]» свой дэбютны абразок «Бацькаўшчына». З [[1914]] году бясплатна працавала ў першай беларускай кнігарні (куды яе рэкамэндавала [[Алаіза Пашкевіч]]) і ў гарадзкой бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, у часопісах «[[Саха (1923)|Саха]]» і «Лучынка», у дзіцячым прытулку пры Таварыстве помачы ахвярам вайны. У канцы чэрвеня [[1916]] зь яе ініцыятывы прытульных дзяцей перавезьлі ў радавы маёнтак [[Карпілаўка (Лагойскі раён)|Карпілаўку]]<ref>Пра гэта згадваў яшчэ [[Максім Багдановіч]] у артыкуле «Деятельность Минского белорусского комитета»: «…Видное место в комитетских начинаниях заняло основание белорусского приюта для детей беженцев. В качестве места для приюта было выбрано имение „Карпиловка“, находящееся в 30 верстах от Минска, в живописной и здоровой местности. Там было поселено около 50 детей, надзор за которыми поручили двум воспитательницам: ''г-же Ванде Левицкой'' и г-же Ядвиге Родкевич.»</ref>.
 
У ліпені [[1917]] году падпісала статут Беларускага хаўруса настаўнікаў. Пасьля заканэчньня ў [[1917]] годзе беларускіх курсаў была настаўніцай першай менскай беларускай школы. Сёлета ўвосень выйшла замуж за [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]]. У гэтую пару друкавалася ў газэтах «[[Вольная Беларусь (газэта)|Вольная Беларусь]]», «[[Беларусь (1919, Менск)|Беларусь]]», часопісах «Зоркі» ды «Іскра Ільліча».
 
[[1515—16 траўня|15]]—[[16 траўня]] [[1917]] году ўдзельнічала ў зьезьдзе настаўнікаў [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. У адказ на крыўдную для беларускіх асьветнікаў прамову «Самавызначэньне Беларусі і мова навучаньня ў беларускай школе» В. Т. Ругалевай горача запярэчыла, выбегшы на трыбуну, аднак яе падтрымалі толькі два дэлегаты<ref>{{артыкул|аўтар=Содаль, Ул.|загаловак=«Магу я сябе назваць самай шчаслівай...»: 100 гадоў з дня нараджэння Ванды Лявіцкай|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1995|выпуск=|том=|нумар=9|старонкі=168—173|isbn=}}</ref>. [[28 траўня]] [[1917]] з гэтай нагоды пісаў «Вестник минского губернского комиссариата»:
{{Цытата|Горячую прочувственную речь против положений докладчика произнесла Ванда Левицкая, но собрание она совершенно не убедила…}}
 
У [[1919]] свой грамадзянскі шлюб Ванда і Язэп Лёсікі асьвяцілі ў менскім [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск)|Касьцёле Сьвятога Роха]]. Напісала ў [[1922]] успаміны пра бацьку.
 
Калі ў [[1930-я|1930-х]] Язэпа Лёсіка арыштавалі па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», працавала пасудамыйкаю, разносчыцай тэлеграмаў, а як толькі гэта сталася магчымым, паехала да высланага мужа. Улетку [[1959]] вярнулася ў [[Менск]], дзе яе прыняла [[Уладзіслава Луцэвіч|Ўладзіслава Луцэвіч]] на Омскім завулку 7<ref>{{Спасылка | аўтар = Уладзімер Содаль| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 18 лістапада 2008 | url = http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21604| загаловак = Ванда ў Купаліхі| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата = 24 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Памерла 8 сьнежня 1969 году ў пасёлку Татарка [[Стаўрапольскі край|Стаўрапольскага краю]].
 
== Сям’я ==
Мела зь Язэпам Лёсікам траіх дзяцей: сына Юрку ([[28 жніўня]] [[1919]], [[Карпілаўка (Лагойскі раён)|Карпілаўка]] — [[9 чэрвеня]] [[1997]]) — інжынэр энэргетык, жыў ў Армавіры; Люцыю (нар. [[8 сакавіка]] [[1921]]) — настаўніца ў Ліпецку; і [[Алеся Лёсік|Алесю]] (нар. [[22 лютага]] [[1923]]) — настаўніца ў мястэчку Татарка, Стаўрапольскага краю<ref>{{артыкул|аўтар=Содаль, У.|загаловак=Вугельчыкі з попелу: Малавядомыя старонкі з біяграфіі Ядвігіна Ш.|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=1999|выпуск=|том=|нумар=12|старонкі=184|isbn=}}</ref><ref>{{артыкул|аўтар=Содаль, У.|загаловакname=Летуценнік з карпілаўкі|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=1|старонкі=73|isbn=}}<"sod73"/ref>.
 
Хросным бацькам дзяцей Ванды — Люцыі і Алесі — быў [[Янка Купала]]<ref name=rubl>{{Спасылка | аўтар = [[Людміла Рублеўская]]| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 23 лютага 2009| url = http://sb.by/post/79963/| загаловак = Ядвигин Третий и единственный| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Советская Белоруссия]]| дата = 2 жніўня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. У [[1992]] годзе Люцыя і Алеся прыязджалі на месца колішняга радавога маёнтку Карпілаўкі<ref name=sod73>{{артыкул|аўтар=Содаль, У.|загаловак=Летуценнік з карпілаўкі|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=1|старонкі=73|isbn=}}</ref>. Сын Юры на [[Беларусь]] не вяртаўся<ref>{{Спасылка | аўтар = [[Уладзімер Арлоў]]| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 19 лютага 2007| url = http://www.svaboda.org/content/transcript/754728.html| загаловак = Імёны Свабоды: Ванда Лявіцкая (25.9.1895, мяст. Радашковічы (цяпер Маладэчанскі раён) — 8.12.1968, пас. Татарка, Стаўрапольскі край, Расея) | фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Радыё Свабода]]| дата = 24 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лявіцкая, Ванда}}