Віленская апэрацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
Радок 21:
 
== Хада бітвы ==
Пасьля таго, як 22 жніўня нямецкія войскі ўзялі расейскую крэпасьць [[Коўна]], [[10-я армія (Нямецкая імпэрыя)|10-я нямецкая армія]] працягвала наступ з мэтай абысьці [[Вільня|Вільню]] і акружыць 10-ю расейскую армію. Тут завязаліся жорсткія сустрэчныя баі, падчас якіх расейцы здолелі ўтрымаць свае пазыцыі. Наступ немцаў быў спынены<ref name = "Сьвянцяны"> ''М. Яўсееў''. «Сьвянцянскі прарыў (1915 г.).» М., 1936, стар. 16</ref>.
 
Пасьля гэтага немцы зьмянілі плян і 8 верасьня пачалі наступ у стык паміж 10-й і 5-й расейскімі арміямі. 9 верасьня кайзэраўскім войскам пашчасьціла прарваць расейскую абарону на поўнач ад [[Вількамір]]у<ref name = "Сьвянцяны" />. Гэты прарыў атрымаў назву ''Сьвянцянскі''. У прарыў нямецкае камандаваньне кінула значныя кавалерыйскія злучэньні. Нямецкая кавалерыйская група (4 кавалерыйскія дывізіі)<ref name = "Сьвянцяны"/> накіравалася па расейскіх тылах.
 
14 верасьня нямецкія войскі занялі [[Вялейка|Вялейку]] і падышлі да [[Маладэчна]]. Нямецкія кавалерысты дайшлі да [[Менск]]у і нават перарэзалі шашу [[Смаленск]] — [[Менск]]<ref name = "Яўсееў"> ''М. Яўсееў''. «Сьвянцянскі прарыў (1915 г.)». М., 1936, стр.17—18</ref>. З-за пагрозы акружэньня расейскім войскам давялося 16 верасьня 1915 году пакінуць Вільню.
 
Пасьля гэтага націск нямецкай коньніцы, пазбаўленай падтрымкі пяхоты і артылерыі, аслабеў. 15—16 верасьня яна была спыненая часткамі ізноў сфармаванай [[2-я армія (Расейская імпэрыя)|2-й расейскай арміі]]. Расейцы нанесьлі контраўдар па нямецкай кавалерыі і адкінулі яе да [[Нарач]]ы<ref name = "Яўсееў"/>. Да 19 верасьня (2 кастрычніка) Сьвянцянскі прарыў быў ліквідаваны, і фронт стабілізаваўся на лініі возера [[Дрысьвяты]] — возера [[Нарач]] — [[Смаргонь]] — [[Баранавічы]] — [[Пінск]] — [[Дубна]] — [[Тэрнопаль]].