Менскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: розьніца паміж вэрсіямі

д
(дапаўненьне)
|колішняя назва =
}}
'''Менскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны''' — дабрачынная арганізацыя для дапамогі [[Бежанцы|бежанцам]] [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]; адзін з цэнтраў беларускага нацыянальнага руху. Існаваў у [[Менск]]у ззь ліпеня [[1915]] па [[1917]] г. як аддзел [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], створанага ў [[Вільня|Вільні]] ў красавіку 1915 г.
 
== Гісторыя ==
 
=== Ператварэньне ў менскі Нацыянальны камітэт (1917) ===
У студзені 1917 г. аддзел узначаліў [[Раман Скірмунт]], а намесьнікам стаў [[Усевалад Фальскі]].
 
Пасьля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Лютаўскай рэвалюцыі (1917) у Расеі]] аддзел аб'явіўаб’явіў сябе Нацыянальным камітэтам (на чале з Раманам Скірмунтам), ад імя якога ў Менску была распаўсюджана ўлётка да працоўных аб неабходнасьці ўтваварэньня ўласнай беларускай дзяржаўнасьці — у той час, калі ўсходняя і цэнтральная [[Беларусь]] (з [[Менск|Менскам]]ам) была пад кантролем [[Часовы ўрад Расеі|Часовага ўрада Расеі]], а заходняя — пад кантролем нямецкіх войскаў<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27.</ref>. Як вынікае з тэксту ўлёткі, галоўнай перашкодай на гэтым шляху кіраўнікам камітэта бачылася амаль поўная адсутнасьць нацыянальнай сьвядомасьці [[беларусы|беларусаў]] і пачуцьця народа адзінай зямлі з-за рознасьці канфэсій: ''«Мы не палякі і не рускія, мы ад вякоў сядзім тут. Мы гаспадары на сваёй роднай зямельцы. Мы, гаспадары гэтага краю, не будзем лічыцца парабкамі другіх народаў, як нас дагэтуль лічылі. Беларусы, мы адзін народ. Дык злучайцеся ў адно, бо ў еднасьці сіла. Няхай нас ніхто не разьдзяляе, хай не будзе сваркі між беларусам праваслаўным і католікам, бо ўсе мы дзеці адной маткі — Беларусі. Гняздом нашым хай будзе менскі Беларускі камітэт»''<ref name="ReferenceA">''Сяменчык, М.Я.'' Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
4 сакавіка 1917 г. Раман Скірмунт на паседжаньні Менскага аддзелу Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны выказаў прапанову абраць [[Лявон Заяц|Лявона Зайца]] дэлегатам для кантактаў ззь Менскім Саветам рабочых дэпутатаў<ref name="pdf.kamunikat.org">''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 25.</ref>. Сувязь гэтая, праўда, была непрацяглай. Пазьней (за памкненьні Скірмунта наладзіць сувязь таварыства і нацыянальнага камітэта з рабочымі Менску для кансалідацыі сіл для дасягненьня аўтаноміі Беларусі) сацыяліст Леанід Заяц абразьліва абзаве Рамана Скірмунта ''«старым палітыкам і далёкабачным буржуем»''<ref>''Рудовіч, С.'' [http://name="pdf.kamunikat.org"/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 25.</ref>.
 
Першай палітычнай нацыянальнай акцыяй камітэту стала арганізацыя і правядзеньне ў Менску шматлюднай маніфэстацыі [[6 сакавіка]] [[1917]] г. у зале менскай губэрнскай управы, дзе арганізатары выступілі з прамовамі на [[Беларуская мова|беларускай мове]] пра будучыню беларускага народу і «высокія чалавечыя ідэалы»<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.<name="ReferenceA"/ref>. неўзабаве яшчэ адной акцыяй Нацыянальнага камітэту стаў мітынг у Менску, на якім выступілі Павал Аляксюк, Аркадзь Смоліч, Усевалад Фальскі і [[Фабіян Шантыр]], якія віталі расейскую дэмакратыю, [[Менскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў]] і заклікалі беларусаў да адзінства і арганізаванасьці<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.<name="ReferenceA"/ref>.
 
12 сакавіка 1917 г. у менскім кінатэатры «Гигант» камітэт арганізаваў мітынг, на якім выступілі (на беларускай мове) [[Раман Скірмунт]], доктар філязофіі Масоніўс, [[Аркадзь Смоліч]], [[Лявон Заяц]], [[Павал Аляксюк]], [[Фабіян Шантыр]] і Касьцецкі. Сход, выказаўшы вітаньне вэтэранам беларускага руху (паручніку Шаблоўскаму і капітану Адамовічу, якія пацярпелі ад царскай улады), і ўпершыню адкрыта выказаў патрабаваньне аб афармленьні палітычнай суб'ектнасьцісуб’ектнасьці [[Беларусь|Беларусі]] ў форме аўтаноміі ў складзе фэдэратыўнай Расеі. Гэта быў максымум, чаго можна было патрабаваць у тагачасных умовах ад [[Часовы ўрад Расеі|Часовага ўрада Расеі]], які неафіцыйна стаяў на прынцыпе «адзінай і недзялімай Расеі». Патрабаваньне плянавалася агучыць і на УстаноўчымЎстаноўчым сходзе Расеі, які Часовы ўрад Расеі зьбіраўся правесьці восеньню 1917 г. — па пытаньні дзяржаўнага ўладкаваньня новай Расеі: у рэзалюцыі менскага сходу было запісана: ''«Беларусы, стоячы на грунце краёвай аўтаноміі, будуць выбіраць ва ўстаноўчы сход грамадзян, якія падзяляюць гэты прынцып»''<ref>''Сяменчык, М.Я.''Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>. Пасьля мітынгу камітэт правёў кампанію «Дзень беларускага значка» па збору сродкаў на беларускі нацыянальны друк: прадаваліся беларускія нацыянальныя значкі з нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага і белага<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадзка-палітычнае жыцьце ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref><ref name="ReferenceB">''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 22.</ref>. Газэта «Минская газета» ад 14 сакавіка 1917 г. паведамляла, што ў гэты дзень на вуліцах [[Менск]]у ''«ўпершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінэматографах»''<ref>''Рудовіч, С.'' [http:name="ReferenceB"//pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 22.</ref>.
 
Паводле ўспамінаў [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнта Гадлеўскага]], выступы Рамана Скірмунта на беларускіх сходах ''«выдзяляліся і зьместам і формай. Яны былі заўсёды высокапатрыятычныя з беларускага пункту гледжаньня і часам нават проста рэвалюцыйныя, што выклікала ў прысутных буру воплескаў»''<ref>''Рудовіч, С.'' [http:name="ReferenceB"//pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 22.</ref>. Відавочнай бачылася сучасьнікам падзей мэтанакіраванасьць Скірмунта ў адносінах палітычнай суб'ектнасьцісуб’ектнасьці Беларусі. Макар Краўцоў (КасцевічКасьцевіч) успамінаў пазьней: ''«Калі Скірмунт у кожнае слова стараўся ўлажыць праграму, дык [[Фабіян Шантыр|Шантыр]] сьпяваў гімны рэвалюцыі проста за тое, што яна ўжо сталася, што яна ёсьць. Абодва яны былі тады разам, за адным столікам прэзыдыюму»''<ref>''Рудовіч, С.'' [http:name="ReferenceB"//pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 22.</ref>.
 
Праграма камітэта, дзе пераважалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, выказвала патрабаваньне 8-гадзіннага працоўнага дня, гарантаваньня мінімуму заработнай платы, але з падачы яго кіраўніцтва на чале са Скірмунтам імкнулася не падкрэсьліваць клясавых адрозьненьняў, а акцэнтаваць увагу на патрабаваньні аўтаноміі Беларусі ў складзе [[Расея|Расеі]]<ref>''Сяменчык, М.Я.''Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28—29.</ref>.
 
Нацыянальны камітэт у сярэдзіне сакавіка 1917 г. у Менску прыцягнуў актывістаў [[БСГ]] да стварэньня цэнтру асьветы навакольнага сялянства<ref name="ReferenceC">''Сяменчык, М.Я.''Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 29.</ref>. Таксама ў выніку агульнага сходу служачых губэрнскага камітэту ўдалося арганізаваць адмысловую камісію, якая стварыла Часовы менскі камітэт прапаганды асноў новага грамадскагаграмадзкага ладу ([[Сяргей Піліпавіч Кавалік|Сяргей Кавалік]], [[Павал Аляксюк]], У. Марзон і інш.) і пачаць збор ахвяраванняўахвяраваньняў для арганізацыі такой прапаганды на расейскай і беларускай мовах<ref>''Сяменчык, М.Я.''Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 29.<name="ReferenceC"/ref>. Першы мітынг з такой тэматыкай быў арганізаваны 27 сакавіка 1917 г. у Смалявічах<ref>''Сяменчык, М.Я.''Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 29.<name="ReferenceC"/ref>.
 
Самай галоўнай акцыяй беларускага Нацыянальнага камітэта ў Менску, які станавіўся важным палітычным цэнтрам беларускага руху па стварэньні палітычнай суб'ектнасьцісуб’ектнасьці Беларусі (ва ўмовах калі [[Вільня]] знаходзілася пад нямецкай уладай), было правядзеньне 25-27 сакавіка 1917 г. [[Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў (1917)|Зьезда беларускіх нацыянальных арганізацый]], які абраў [[Беларускі нацыянальны камітэт (Менск)|Беларускі нацыянальны камітэт]]<ref>''Сяменчык, М.Я.''Грамадзка-палітычнае жыцьцё ў Менску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27, 29.</ref>.
 
== Крыніцы ==
32 635

зьменаў