Часовы ўрад Расеі: розьніца паміж вэрсіямі

д
д (артаграфія)
'''Часовы ўрад Расеі''' — найвышэйшы выканаўча-распарадчы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Расеі ў пэрыяд паміж [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Лютаўскай]] і [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкай]] рэвалюцыямі.
 
Быў створаны 2 (15) сакавіка 1917 году паводле пагадненьня паміж Часовым камітэтам Дзяржаўнай думы і выканкамам ПетраградскагаПетраградзкага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў (Петрасавету).
 
Афіцыйны друкаваны орган — Збор узаканеньняў і распараджэньняў ураду, якія выдаюцца пры Кіруючым Сенаце.
Пры разглядзе дзейнасьці Часовага ўраду з пункту гледжаньня трансфармацыі дзяржаўнай улады (спробы пабудовы парлямэнтарызму) можна вылучыць тры асноўныя этапы:
 
# Люты-чэрвень 1917 году — пэрыяд двоеўладьдзя (Часовы ўрад і Петраградзкі савет). Дзяржаўны апарат знаходзіцца пад кантролем буржуазна-ліберальныхлібэральных і дэмакратычных партыйпартыяў. Праводзіцца шэраг дэмакратычных пераўтварэньняў, галоўным зь якіх стала адмова ад аўтарытарных мэтадаў кіраваньня.
# Ліпень-жнівень 1917 году — пэрыяд адзінаўладьдзя, які пачаўся згортваньнем рэжыму «двоеўладьдзя» пасляпасьля ліпеньскіх падзей, калі, дзякуючы жорсткім мэтадам, Часоваму ўраду ўдалося на некалькі месяцаў адціснуць Саветы, і які завяршыўся «карнілаўшчынай». Для гэтага пэрыяду характэрнае фармаваньне аўтарытарнага рэжыму з засяроджваньнем усёй улады ў міністра-старшыні Часовага ўраду [[Аляксандар Керанскі|Аляксандра Керанскага]], які згарнуў курс на дэмакратызацыю грамадзкага ладу шляхам узмацненьня карных функцый дзяржавы. Дзяржаўная нарада ў Маскве, якая прайшла ў жніўні, ня толькі фактычна ліквідавала рэжым «двоеўладьдзя» і падтрымала рэжым «банапартызму», але і стварала базу для юрыдычнага афармленьня дыктатуры.
# Жнівень-кастрычнік 1917 году — пэрыяд канчатковага крушэньня парлямэнтарызму, які рушыў за спробай устанаўленьня крайне правай дыктатуры. Страта ўрадам кантролю над палітычнай сітуацыяйсытуацыяй і здольнасьці да эфэктыўнага ажыцьцяўленьня кіраўніцкай дзейнасьці з адначасовым узмацненьнем ролі партыі бальшавікоў і Саветаў у палітычнай сыстэме грамадзтва. Напярэдадні [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году]] крызіс улады дасягае найвышэйшай кропкі. Спроба пабудовы парлямэнтарызму заканчваецца няўдачай у сувязі са наступнымі абставінамі: фармаваньнем рэжыму асабістай улады Керанскага і распадам дэмакратычнага блёку, а таксама няздольнасьцю Часовага ўрада задушыць рэвалюцыйны рух, усьплеск якога адбыўся пасьля карнілаўскага мецяжу.
 
== Літаратура ==
32 246

зьменаў