Эрых фон Фалькенгайн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, вікілінкі, шаблён
Радок 1:
{{Вайсковы дзяяч}}
[[Файл:Erich von Falkenhayn.jpg|міні|250пкс|Эрых фон Фалькенгайн]]
'''ЭрыхЭ́рых фон ФалькенгайнФа́лькенгайн''' ({{мова-de|Erich von Falkenhayn}}; 11 верасьня 1861, [[Грудзёндз]] — 8 красавіка 1922, пад [[Патсдам]]ам) — нямецкі генэрал, вайсковы міністар [[Нямеччына|Нямеччыны]] (1913—1914), начальнік генэральнага штабу Нямеччыны (1914—1916) падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]].
 
== Біяграфія ==
Радок 9 ⟶ 10:
Напачатку Фалькенгайн паспрабаваў адцяць на Заходнім фронце ангельцаў і французаў ад мора. Гэта не атрымалася. Тады ён прыняў стратэгію пераносу актыўных дзеяньняў на іншыя франты, галоўным чынам на ўсходні, каб змусіць [[Расейская імпэрыя|Расею]] прасіць замірэньня. У 1915 падрыхтаваў пераможныя апэрацыі на ўсходнім фронце, а таксама захапіў [[Сэрбія|Сэрбію]]. Аднак ён меў канфлікт з камандуючым ўсходнім фронтам — Гіндэнбургам і Людэндорфам, таму не хацеў кідаць усе сілы на Расею. Ня верыў у магчымысьць поўнай перамогі над Расейскай Імпэрыяй і баяўся за аслабленьне заходняга фронту. Чакаючы на палітычную дамову з Расеяй, вырашыў аслабіць заходніх саюзьнікаў: праз атакі падводнымі чоўнамі ангельскіх караблёў ды «выкрываўленьне» францускай арміі ([[Бітва пад Вэрдэнам]]).
 
Параза пляну пад [[Вэрдэн]]ам, наступ БрусылаваБрусілава на ўсходзе і ўваход у вайну [[Румынія|Румыніі]] сталіся вынікам адхіленьня Фалькенгайна ад камандваньнякамандаваньня 29 жніўня 1916. ЯгоЯгонымі наступнікамі сталі Гіндэнбург і Людэндорф.
 
Яго прызначылі камандуючым [[9-я армія (Нямецкая імпэрыя)|9-й Арміі]], якая ваявала супраць [[Румынія|Румыніі]] (верасень 1916 — чэрвень 1917), дзе выдатна праявіў свае якасьці. Вясною 1917 выехаў да [[Турэччына|Турэччыны]]. Тамака камандаваў турэцкай Групай Арміі Палестына. Атрымаў некалькі балючых паразаў і ў лютым 1918 быў вызвалены з пасады. Напрыканцы вайны кіраваў нямецкай [[10-я армія (Нямецкая імпэрыя)|10-й Арміяй]], што знаходзілася ва [[Украіна|Ўкраіне]] (з сакавіка 1918 да лютага 1919).
 
Сышоў на спачынак 5 чэрвеня 1919. Пасьля вайны выдаў ўспаміны «''Нямецкае камандваньне ў 1914—1916''».