Вячаслаў Разумовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
д →‎Жыцьцяпіс: вікілінкі
Радок 24:
Нарадзіўся ў Берасьці. На 1914 год працаваў чыноўнікам пры дзяржаўным упраўленьні па будоўлі шлюзаў і каналаў у станіцы Канстанцінаўскай Данскога вокругу. Пайшоў добраахвотнікам на фронт, вучыўся ў Вайсковай школе ў Тбілісі, якую скончыў у званьні паручніка<ref name="Шчур">[[Макс Шчур]], [http://archive.is/Zx1Vh#selection-37.0-47.16 Вялікі няўдачнік]</ref>. Удзельнік [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Служыў на турэцкім фронце на Каўказе, у Галіцыі, дзе 2 траўня 1915 году быў паранены. Пасьля шпіталю працягваў службу на Паўночным фронце і ў Румыніі<ref name="Асобы">[https://forum.grodno.net/index.php?topic=1571914.20;wap2 Гісторыя Горадні ў асобах]</ref>. У 1918 годзе ў Кіеве патрапіў да палону аддзелаў [[Пятлюра|Пятлюры]]. Там назваўся беларусам і гэтым уратаваў сабе жыцьцё<ref name="Шчур"/>. Пасьля вызваленьня падаўся ў Гародню, дзе займаўся гандлем (каньяк і тытунь)<ref name="Шчур"/>.
 
Нейкі Разумовіч падчас усталяваньня савецкай улады ў [[Гародня|Гародні]] ў жніўні 1920 году быў памочнікам гарадзенскага ваенкаму. На «[[працэс 45-ці|«працэсе 45-ці»]]» ў [[Беласток]]у ў траўні 1923 году сьцьвярджалася, што Разумовіч быў пры [[бальшавікі|бальшавіках]] у Гародні камэндантам гораду. Пасьля прыходу польскіх войскаў Жалігоўскага ўцёк з Гародні ў [[Летува|Летуву]]. Атрымаў у верасьні 1920 году паўнамоцтвы на арганізацыю ў [[Віленская губэрня|Віленскай]] і [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрнях]] партызанскіх атрадаў для барацьбы з [[палякі|палякамі]]. Напрыканцы 1920 году ад’ютант [[Беларускі асобны батальён летувіскай арміі|Беларускага асобнага батальёна летувіскай арміі]].
 
У сакавіку 1921 году разам са штабам батальёну пераехаў у м. Сярэі. У сярэдзіне 1921 году быў арыштаваны летувіскімі ўладамі па абвінавачаньні ў тым, што быццам бы зьбіраўся перайсьці разам з батальёнам у Польшчу, аднак праз дзесяць дзён за недахопам доказаў быў вызвалены. З 1 кастрычніка 1921 году сябра Саюзу летувіскіх стралкоў. 15 кастрычніка 1921 году выехаў у м. Мерыч на летувіска-польскую граніцу, дзе ўзначаліў 4-ю партызанскую групу і заняўся арганізацыяй сеткі беларускіх партызанскіх аддзелаў на тэрыторыі Польшчы. Паводле ўласнай справаздачы за кароткі час арганізаваў 9 аддзелаў, 36 партызанскіх раёнаў, некалькі дзясяткаў баявых атрадаў. У сакавіку 1923 году ўвайшоў у склад Цэнтральнай рады Саюзу беларускіх стралкоў. Прадстаўнікамі Разумовіча ў Гародні на люты 1921 году былі Ільючык, М. Карповіч, В. Юрэчка, Чулкоў і [[С. Якавюк]]. Паводле паказаньняў У.Бортнікава нейкі Лейзер Пальніцкі набыў у 1922 годзе ў Гародні для Разумовіча матацыкл і даставіў апошняму праз польскага жаўнера Хартмана<ref name="Асобы"/>.
 
У красавіку 1923 году Разумовіч быў зноў арыштаваны летувіскімі ўладамі па абвінавачаньні ў супрацьдзеяньні разьвіцьцю летувіскай дзяржавы, гвалце над мірнымі грамадзянамі, перавышэньні ўлады і г.д. і зьняволены ў VI форце ў Коўне. У траўні 1923 году быў звольнены пасьля ліквідацыі 4-га атраду<ref name="Асобы"/>.