Алесь Змагар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Радок 8:
Нарадзіўся [[1 кастрычніка]] 1903 году ў в. [[Кірава (Слуцкі раён)|Цароўка]] [[Слуцкі павет|Слуцкага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. Брат (па маці) пісьменьніка [[Янка Золак|Янкі Золака]]. Пасля сканчэньня народнай школы ў 1914 годзе прадоўжыў вучобу ў Слуцкай клясычнай гімназіі. Друкаваў вершы ў гімназічным часопісе «Прамень».
 
У лістападзе 1920 году разам з бацькам удзельнічаў у [[Слуцкі збройны чын|Слуцкім збройным чыне]], за што бацька быў расстраляны бальшавікамі, а сам Змагар асуджаны на 2 гады зняволеньня. Уцёк ззь месца зняволеньня. Прыехаў у [[Менск]]. Дзякуючы дапамозе пісьменьніка [[Рыгор Мурашка|Рыгора Мурашкі]] Змагару ўдалося пазьбегнуць перасьледу ўладаў. У 1925—30 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні [[Менскі вышэйшы пэдагагічны інстытут|Менскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту]]. Пасля сканчэньня вучобы настаўнічаў на станцыі [[Радашкавічы]].
 
У часы [[Беларусь у Другой сусьветнай вайне|нямецкай акупацыі]] працаваў журналістам у рэдакцыі «Беларускай газэты». Потым настаўнічаў, быў інспектарамінспэктарам беларускіх школ у Радашкавіцкім, Лідзкім, Шчучынскім паветах. Як паэт і публіцыст актыўна выступаў на старонках друку. Удзельнік [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другога Ўсебеларускага кангрэсу]] (27.6.1944, Менск).
 
У [[1944]] годзе выехаў ззь Беларусі. Жыў у [[Аўстрыя|Аўстрыі]], дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх школ. З [[1949]] году ў [[Францыя|Францыі]]. Узначальваў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі вызвольны рух», удзельнічаў у выданьні часопісаў «Баявая ўскалось» і «За волю». У 1956 годзе эміграваў у [[ЗША]]. Жыў у [[Кліўлэнд]]зе, дзе выдаваў газэту «Незалежная Беларусь». Быў старшынёйстаршынём Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху.
 
Апошнія гады правёў у [[Флорыда|Флорыдзе]]. Памёр у 1995 годзе.