Розьніца паміж вэрсіямі «Казімер Шафнагель»

д
артаграфія, вікілінкі
д (артаграфія)
д (артаграфія, вікілінкі)
Барон '''КазімерКазі́мер ШафнагельШафна́гель''' (1854? — {{Памёр|||1922}}, в. [[Кушляны]]) — беларускі краёвы палітычны дзеяч, выбітны біёляг.
 
== Жыцьцяпіс ==
 
=== Навуковая дзейнасьць ===
З 1906 году уваходзіў у [[Таварыства сяброў навукі]]. Займаўся навуковымі дасьледаваньнямі ў галіне [[брыялёгія|брыялёгіі]]. У прыватнасьці, вывучаў [[мох]]. Адначасова разам з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], [[Людвік Абрамовіч|Людвікам Абрамовічам]], [[Аўгусьцінас Янулайціс|Аўгусьцінасам Янулайцісам]] ды інш. уваходзіў у археалягічную сэкцыю. Актыўна працаваў у Таварыстве і ў траўні 1910 г. быў абраны ганаровым сябрам “за навуковыя працы і дапамогу, аказаную Таварыству”. У 1908 годзе выдаў у Вільні кнігу на польскай мове “Запіскі брыялагічныя”брыялягічныя”. Інфармацыя зь яе пра рэдкія мхі прыводзіцца і цяпер у [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвонай кнізе Беларусі]]<ref name="Ясевіч"/>.
 
Дасьледваў ваколіцы Ашмян, Смаргоні, Краснага, поймы рэк Вілія, Ашмянка, Сікуня, Уша, Бярэзіна, Пціч, ваколіцы азер Вішнеўскае, Сьвір, Нарач, занарачанскія балоты. Таксама была зьдзейснена экспэдыцыя ў Белавескую пушчу, вынікам якой стаў гербарый з 80 відамі імхоў. Усяго ім было апісана каля 500 відаў і разнастайнасьцяў імхоў. Менавіта цяпер, праз 100 гадоў супрацоўнікі Інстытута батанікі Акадэміі навук, знаходзяць месцы росту рэдкіх “чырванакніжнікаў“, спасылаючыся на ягоныя дасьледваньні<ref name="Ясевіч"/>.
 
У 1917 годзе жыў у Ашмянскім павеце, у [[Кушляны|Кушлянах]], дзе апошнія два гады свайго жыцьця правёў [[Францішак Багушэвіч]]. Па ідэйных перакананьнях належаў да [[Краёўцы|краёўцаў]], якія выступалі за ўтварэньне новай "нацыі ліцьвінаў" (літоўскіх палякаў). Гэта плынь дамінавала тады ў польскім руху на беларускіх і летувіскіх землях.
 
Падчас першайПершай сусьветнай вайны не эвакуяваўся на ўсход пасьля “[[Сьвянцянскі прарыў|Сьвянцянскага прарыву]]” нямецкіх войскаў. Сьпіс сяброў віленскага Шляхецкага клюбу ад 11 сьнежня 1915 г. засьведчыў ягоную прысутнасьць у Вільні.
 
=== Беларускі рух ===
Напрыканцы 1915 году адбылося арганізацыйнае афармаленьнеафармленьне першай правай беларускай партыі — [[Хрысьціянская злучнасьць|Хрысьціянскай злучнасьці]]. Злучнасьць узначалілі лідары беларускай правіцы – барон [[Эдвард фон Роп|Роп]], князь Святаполк[[Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі|Сьвятаполк-Мірскі]], барон Шафнагель, [[Вінцэнт Гадлеўскі]], [[А. Астрамовіч]] (А. Зязюля)<ref>[http://nmnby.eu/news/analytics/3066.html Партыйная сыстэма Беларусі. Нарыс палітычнай гісторыі ў сьвятле гэнэзысу і эвалюцыі шматпартыйнасьці]</ref>.
 
Пасьля рэвалюцыі падтрымаў беларускае адраджэньне. Ёсьць меркаваньне, што яму прапанавалі ўвайсьці ў Сумесную Летувіскую Тарыбу, як аднаму з прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, бо беларусам не хапала годных кадраў. У лістападзе 1917 году, у №№ 86 (28 кастрычніка 1917 г.) і 87 (30 кастрычніка 1917 г.) віленскага “[[Гоман|Гомана]]” (“''Homan''”) быў надрукаваны яго зварот “Да нашай краёвай інтэлігенцыі”. Адначасова ён быў выдадзены асобнай брашурай на польскай мове.
 
=== Адыход ад палітыкі ===
Вядома, што ў 1919 годзе Казімер Шафнагель зьехаў у Польшчу і жыў у [[Варшава|Варшаве]]. Вярнуўся у Кушляны ў 1921 годзе і ў сакавіку 1922 году памёр ва ўзросьце 68 гадоў. Пахаваны на мясцовых могілках, зямлю для якіх ён выдзеліў са сваіх уладаньняў. Аднымі з першых пахаваных тут былі сёстры [[Сулістроўскія]], уладальнікі Кушлян да Казімера Шафнагеля.
 
У Кушлянах, у цэнтры якіх знаходзілася сядзіба Шафнагеляў, засталіся прыступкі былога палацу і рэшткі гаспадарчых пабудоваў<ref name="Ясевіч"/>.
 
== Літаратура ==
* Алесь СМАЛЯНЧУК. [https://studfiles.net/preview/4299419/ Нацыянальныя звароты 1917 году]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шафнагель, Казімер}}
144 466

зьменаў