Ірмгарда Карвацкая: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{Палітык}}
'''Ірмга́рда Карва́цкая''' ({{мова-de|Irmgard Karwatzki}}; 15 сьнежня 1940, [[Дуйсбург]], [[Паўночны Райн-Вэстфалія]], [[Нямеччына]]-9 сьнежня 2007, [[Мёнхэнглядбах]], [[Паўночны Райн-Вэстфалія]], [[Нямеччына]]) – нямецкая палітычная дзяячка. З шляхецкага роду [[Карвацкія|Карвацкіх]].
 
== Маладосьць ==
 
Была дачкой партовага работніка з Дуйсбургу. Пасьля школы, скончыла гандлёвыя курсы й працавала гандлёвай служкай. Затым навучалася ў адмысловай вышэйшай навучальнай установе, якую скончыла як працаўнік органаў сацыяльнага забесьпячэньня. Была рэфэрэнткай [[Зьвяз нямецкай каталіцкай моладзі|Зьвязу нямецкае каталіцкае моладзі]] ў [[Эсэнская дыяцэзія|біскупстве Эсэну]], а ў 1971—1976 рэфэрэнткай Каталіцкіх унівэрсытэтаў Паўночнага Райну-Вэстфаліі.
 
== Палітычная дзейнасьць ==
 
Сяброўка [[Хрысьціянскі дэмакратычны зьвяз|Хрысьціянскага дэмакратычнага зьвязу]] ад 1965, ад 1975 старшыня аддзяленьня партыі ў [[Райнская вобласьць|Райнскай вобласьці]]. У 1975-1977 і ў 1979-1990 уваходзіла ў склад Рады Дуйсбургу. У 1976-2005 сябар [[Бундэстаг]]у ад Паўночнага Райну-Вэстфаліі. У кастрычніку 1979-чэрвені 1983 бургамістарка Дуйсбургу.
 
Радок 12 ⟶ 11:
 
== Далейшае жыцьцё ==
 
Ад 1999 старшыня дабрачыннага таварыства і наглядальнае рады Банку Эсэнскага біскупства. Памерла ад інфаркту.